Спартыўнае жыццё БДУ: ад навучальных заняткаў і фірменных святаў да алімпійскага п’едэстала
На працягу ўсёй гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічная падрыхтоўка студэнтаў лічылася абавязковым элементам працэсу адукацыі. Навучальны год 2022/2023 пачаўся са значнай перамогі ўніверсітэта ў Рэспубліканскай універсіядзе: БДУ заняў 1-е агульнакаманднае месца і атрымаў залаты кубак! Акрамя таго напачатку новага навучальнага года адбыўся «Тыдзень спорту і здароўя», які традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, спартыўных федэрацый. Праграма...