“Віват, студэнт!” Гэта імпрэза нібыта новая мясціна ў падарожжы (+відэа)
Універсітэт у жыцці кожнага новага студэнта – нібы новы горад у вандраванні. Гэта новыя ўражанні, новыя знаёмствы, новая атмасфера. Часам ва ўсёй велізарнай разнастайнасці лёгка заблукаць. Але БДУ не дазволіць сваім новым гараджанам згубіцца. Таму ўжо з першага верасня наш універсітэт, як гід, пачынае сваю экскурсію. Урачыстая лінейка перад рэктаратам і знаёмства з кіраўніцтвам універсітэта, са старшынямі грамадскіх арганізацый...