Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі

Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, аховы здароўя, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі. З дадзенымі ініцыятывамі выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль на пасяджэнні беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Маштабная падзея прайшла ў г. Далянь (КНР). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Удзельнікамі пасяджэння асацыяцыі сталі рэктары каля 60 ВНУ Беларусі і Кітая. Дадзенае аб’яднанне створана ў лістападзе...

Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ. Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з...

Даследчык роднай мовы з філфака

У сваім хатнім фотаархіве адшукаў вось гэты здымак. На ім адлюстраваны мой куратар з філалагічнаг а факультэта Белдзяржуніверсітэта Міхей Мікалай Дзмітрыевіч. Здымак быў зроблены напачатку 1980-х гадоў. Чаму я прыгадаў свайго выкладчыка і куратара? Ды таму, што летась 22 жніўня Мікалаю Дзмірыевічу споўнілася 85 гадоў. Божа ж ты мой, як хутка бяжыць час. А ён бачыцца і сёння перад вачыма:...

Вопыт замежных студэнтаў

Зараз у БДУ навучаецца каля 5300 замежнікаў. Гэта прыблізна пятая частка ад колькасці ўсіх студэнтаў. Многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі студэнцкай міграцыі, але з адаптацыяй дапамагае савет зямляцтваў. Ён займаецца наладжваннем сяброўства і супрацоўніцтва паміж студэнтамі, арганізоўвае тэматычныя фестывалі, прэзентацыі, выставы і іншае. У склад савета Ўваходзіць 8 нацыянальных зямляцтваў:  Кітай, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Азербайджан, Краіны Афрыкі. З такой падтрымкай розніца менталітэтаў і культур...

Вяртанне ў юнацтва

Ідэю наведаць геабазу «Заходняя Беразіна», дзе мой курс 1972 года паступлення праходзіў палявыя практыкі па шэрагу вучэбных дысцыплін, выказалі мае сябры Котава Таццяна і Сабалеўскі Аляксандр (сёння гэта муж і жонка). Праўда, адразу ідэя зводзілася да аўтаномнай паездкі на аўтамабілі з мэтай паглядзець, як змянілася геабаза, ці пазнаем мы яе праз 50 з лішнім гадоў. У мяне адразу ўзнікла думка,...

Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...


Прэзідэнт Таджыкістана далучыўся да БДУ

Дыплом «Ганаровага прафесара БДУ» уручыў 24 мая рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта акадэмік Сяргей Абламейка Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону. Урачыстая цырымонія адбылася ў БДУ ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь таджыкістанскага лідара. У цырымоніі прыняў удзел міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч. Звання “Ганаровы прафесар БДУ” Эмамалі Рахмон удастоены за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін паміж...

Конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі 2014 года

  У 2014 годзе конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прысуджэння прэмій у намінацыі “Адукацыя”. Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя У. І. Пічэты падраздзяленнямі ўніверсітэта высунутыя пяць прац: тры індывідуальныя – ад гуманітарнага факультэта, Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама...

У студзені–красавіку 2014 года ў БДУ выдадзена 58 кніг

У студзені–красавіку 2014 года ў БДУ выдадзена 58 кніг аб’ёмам 959,79 улікова-выдавецкага аркуша. З іх: навучальных выданняў – 33; навуковых выданняў – 23; даведачных выданняў – 1; навукова-папулярных выданняў – 1. У тым ліку на замежных мовах выйшла 5 кніг. З грыфамі выпушчана 47 навучальных выданняў: з грыфам Міністэрства адукацыі РБ – 8 кніг; з грыфам Міністэрства абароны РБ –...

Гарызонты маладых

15 мая на базе ФФСН адбыўся VIII навукова-тэарэтычны семінар студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў на тэму «Гарызонты інфармацыйнай цывілізацыі: праблемы і перспектывы». Арганізатарам семінара высту­піла кафедра філасофіі і мета­далогіі навукі. Цыкл штогадовых семінараў праходзіць пад агульнай назвай «Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі». Выступілі спецыялісты ў галіне геаэканомікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, інфармацыйнай бяспекі і рэгіяналізацыі: загадчык кафедры эканамічнай тэо­рыі Ака­дэміі...

3D-мадэляванне ў цэнтры навуковай творчасці «Фаблаб» (+ відэа)

Трохвымерны друк, які не так даўно з’явіўся ў Беларусі, пачынае патроху ўваходзіць у наш побыт. У прагрэсіўных краінах гэтая распрацоўка ўжо лічыцца звыклай. З нядаўняга часу і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта маюць магчымасць не проста паглядзець на «цуд прагрэсу», але і раздрукаваць на 3D-прынтары ўласна спраектаваны аб’ект. Для гэтага неабходна падрыхтаваць трохвымерную камп’ютарную мадэль, а далей праз звычайны камп’ютар мадэль...

«Родніца» мяняе аблічча

На сваё 35-годдзе народны хор «Родніца» напалову змяніў свой рэпертуар. На гэты раз артысты спявалі новыя творы, сярод якіх значыліся і акапэльныя песні, без суправаджэння. Паказчыкам прафесіяналізму калектыву стала і тое, што яго ўдзельнікі, нягледзячы на свой паважны ўзрост, адолелі чатырох- і пяцігалосную партытуру. У рэпертуары спевакоў акрамя беларускага фальклору стала больш рускіх і ўкраінскіх песень. Паслухаць іх выкананне прыйшлі...

Эксперт па лазерных тэхналогіях

Споўнілася 70 гадоў доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, загадчыку кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі фізічнага факультэта Яўгену Варапаю. Яўген Сямёнавіч у 1966 г. скончыў аддзяленне радыё­фізікі і быў рэкамендаваны ў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР. Ужо ў 1967 г. пе­рай­шоў у БДУ, дзе А. М. Саржэўскі арганізаваў кафедру агульнай фізікі. Я. С. Варапай быў адным з першых супрацоўнікаў кафедры, з 1969...

Валанцёры БДУ на Чэмпіянаце свету па хакеі

Правядзенне такіх сучасных маштабных мерапрыемстваў, як Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы, немагчымае без прыцягнення валанцёраў. Суправаджэнне замежных дэлегацый, арганізацыя інфармацыйных цэнтраў у гасцініцах і на спартыўных аб’ектах, розная дапамога арганізатарам мерапрыемстваў – усім гэтым займаюцца валанцёры без разліку на грашовую ўзнагароду. Чэмпіянат свету па хакеі – эпахальная падзея ў спартыўнай гісторыі Беларусі, разумеючы гэты факт, студэнты нашага ўніверсітэта ахвотна...

Адзін дзень з жыцця валанцёраў (+ відэа)

Мы вырашылі даведацца, што даводзіцца рабіць валанцёрам БДУ на Чэмпіянаце свету па хакеі–2014. Для гэтага пэўны час мы правялі разам з імі. Вось што мы адкрылі для сябе. Месца: “Мінск-Арэна” Час: 18:30 – 22:30 Дата: 14 мая Прыехалі “Хто пытае, той не блукае”, – кажа прыказка, і мы выбраліся ў дарогу да “Мінск-Арэны”. Даехаць да патрэбнага нам месца было нескладана:...

Студэнцкая вёска ў эпіцэнтры сусветнага спартыўнага форуму

У гэтыя дні ўвесь свет сочыць за спартыўнымі падзеямі ў Мінску, дзе праходзіць Чэмпіянат свету па хакеі. У сталіцу нашай краіны прыбыла некалькі тысяч замежных турыстаў, для якіх ветлівыя гаспадары пастараліся стварыць максімальна камфортныя ўмовы для знаходжання. Як вядома, Cтудэнцкая вёска стала адной з зон гасціннасці і эпіцэнтрам балельшчыцкага жыцця. На час спаборніцтваў інтэрнат № 4 БДУ па вул. Чурлёніса,...

ID-картка з функцыяй лічбавага подпісу эфектывізуе БДУ

Інавацыйная распрацоўка БДУ “Шматфункцыянальная ідэнтыфікацыйная картка супрацоўніка БДУ” атрымала дыплом XXI Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіям ТІВО–2014. Гаворка ідзе пра новае электроннае пасведчанне супрацоўніка ўніверсітэта з радыёчастотнай (RFID) і візуальнай ідэнтыфікацыяй уладальніка. Акрамя таго, гэта пасведчанне з’яўляецца поўнафункцыянальнай чыпавай міжнароднай аплатнай карткай MasterCard, а кантактны чып змяшчае яшчэ і дадатак электроннага лічбавага подпісу (ЭЦП). Каб падрабязней...