БДУ стаў даступнейшы для еўрапейскай аўдыторыі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлены ў міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў U-Multirank. Гэта новая сістэма ранжыравання вышэйшых навучальных устаноў, прынятая Еўрапейскім саюзам 30 студзеня 2013 года ў Дубліне. Яе стварэнне абумоўлена тым, што большасць існых сусветных рэйтынгаў надаюць увагу навукова-даследчага складніку ўніверсітэтаў, а не іх шматпрофільнасці. Таму асноўнай мэтай U-Multiran” з’яўляецца фарміраванне аб’ектыўнага ўяўлення пра розныя сферы дзейнасці ВНУ. Па сутнасці, рэйтынг уяўляе...