Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі

Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, аховы здароўя, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі. З дадзенымі ініцыятывамі выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль на пасяджэнні беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Маштабная падзея прайшла ў г. Далянь (КНР). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Удзельнікамі пасяджэння асацыяцыі сталі рэктары каля 60 ВНУ Беларусі і Кітая. Дадзенае аб’яднанне створана ў лістападзе...

Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ. Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з...

Даследчык роднай мовы з філфака

У сваім хатнім фотаархіве адшукаў вось гэты здымак. На ім адлюстраваны мой куратар з філалагічнаг а факультэта Белдзяржуніверсітэта Міхей Мікалай Дзмітрыевіч. Здымак быў зроблены напачатку 1980-х гадоў. Чаму я прыгадаў свайго выкладчыка і куратара? Ды таму, што летась 22 жніўня Мікалаю Дзмірыевічу споўнілася 85 гадоў. Божа ж ты мой, як хутка бяжыць час. А ён бачыцца і сёння перад вачыма:...

Вопыт замежных студэнтаў

Зараз у БДУ навучаецца каля 5300 замежнікаў. Гэта прыблізна пятая частка ад колькасці ўсіх студэнтаў. Многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі студэнцкай міграцыі, але з адаптацыяй дапамагае савет зямляцтваў. Ён займаецца наладжваннем сяброўства і супрацоўніцтва паміж студэнтамі, арганізоўвае тэматычныя фестывалі, прэзентацыі, выставы і іншае. У склад савета Ўваходзіць 8 нацыянальных зямляцтваў:  Кітай, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Азербайджан, Краіны Афрыкі. З такой падтрымкай розніца менталітэтаў і культур...

Вяртанне ў юнацтва

Ідэю наведаць геабазу «Заходняя Беразіна», дзе мой курс 1972 года паступлення праходзіў палявыя практыкі па шэрагу вучэбных дысцыплін, выказалі мае сябры Котава Таццяна і Сабалеўскі Аляксандр (сёння гэта муж і жонка). Праўда, адразу ідэя зводзілася да аўтаномнай паездкі на аўтамабілі з мэтай паглядзець, як змянілася геабаза, ці пазнаем мы яе праз 50 з лішнім гадоў. У мяне адразу ўзнікла думка,...

Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...


У рытме фестывалю факультэтаў БДУ

29 сакавіка вучні старэйшых класаў і абітурыенты пазнаёміліся з факультэтамі і арганізацыямі БДУ. Маштабнае свята «Фестываль факультэтаў» разгарнулася на базе Ліцэя БДУ. У чарговы раз наш універсітэт шырока расчыніў дзверы і зарадзіў усіх прысутных духам студэнцтва. Гасцей мерапрыемства сустракалі студэнцкія аб’яднанні – «Прафкам сту­дэнтаў БДУ», «БРСМ БДУ», «Студэнцкі саюз», «Савет старастаў» і «Студэнцкі савет па якасці адукацыі». Хлопцы і дзяўчаты...

Усё для абітурыента

У студыі тэлецэнтра БДУ 28 сакавіка прайшоў запіс папулярнай праграмы тэлеканала СТБ «Такі лёс». Прысвечаная яна была прыёмнай кампаніі БДУ–2014: новаўвядзенням для абітурыентаў, правілам паступлення, навучанню, спецыяльнасцям і новым напрамкам. У тэлеперадачы прынялі ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік ГУВНМР Людміла Хухлындзіна, дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, замежныя студэнты  і вык­ладчыкі. У эфіры была прааналізаваная праца з замежнымі студэнтамі, гледачы ў...

У БДУ вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў, у БДУІР – прымальны. Апублікаваны рэйтынг ВНУ краін СНД

Расійскае рэйтынгавае агенцтва “Эксперт РА” апублікавала рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў краін СНД. У спіс найлепшых увайшлі 153 ВНУ, якія прадстаўляюць Расію, Украіну, Казахстан, Беларусь, Малдову, Узбекістан, Азербайджан і Кыргызстан. Рэйтынг абапіраецца як на статыстычныя даныя, так і на вынікі апытанняў звыш 5,5 тысяч рэспандэнтаў – выкладчыкаў, працадаўцаў, навукоўцаў, студэнтаў і выпускнікоў. Укладальнікі рэйтынгу пазіцыянуюць яго як першы падобнага роду рэйтынг....

У лабараторыі БДУ раскрылі адзін з сакрэтаў вады

У лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі БДУ змаглі растлумачыць, чаму пры астуджэнні вады ад 4 градусаў да 0 яе шчыльнасць не расце, а памяншаецца. Даследчыкі даказалі, што пры розных тэмпературах малекулы пераўтвараюцца ад манамераў (адзінкавая малекула) да гексамераў (шэсць малекул), якія займаюць значна больш месца, калі іх “спакаваць” у адной прасторы. Энергетычна гэта вельмі моцныя структуры, якія крышаць...

Гумерсінда Верду: “У галіне ядзернай інжынерыі мноства шляхоў і дарог”

У сучасным хутка зменлівым свеце хімічная прамысловасць, як і ядзерная, не стаіць на месцы, вокамгненна развіваючыся і адкрываючы ўсё новыя і новыя гарызонты для вывучэння і даследавання. Беларусь у сувязі з будаўніцтвам новай атамнай станцыі не можа не прыслухоўвацца да больш дасведчаных краін, якія на выкарыстанні ядзернай энергетыкі ўжо не аднаго сабаку з’елі. Еўрапейскія краіны актыўна працуюць у галіне ядзернай...

“Вясна аб’яўляецца адкрытай!”

Адбылося! Нарэшце ў Студэнцкі гарадок БДУ прыйшла Вясна. У яе светлыя валасы, асляпляльная ўсмешка, грацыёзная хада і сапраўднае вясновае імя – Святлана. Другога  красавіка ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 37 цудоўных дзяўчат вылучылі адну-адзіную, самую выдатную, сонечную, далікатную і годную тытула “Міс Вясна–2014” Студэнцкага гарадка БДУ. Шэсць вечара, Ліцэй БДУ. Дзверы ў глядзельную залу яшчэ зачыненыя, але на сцэне ўжо...

Ансамбль «Неруш» прадставіў народны мюзікл «Вяселле ў Стараселлі-2»

Заслужаны аматарскі фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» БДУ ў чарговы раз пацвердзіў сваё званне. Справаздачны спектакль «Вяселле ў Стараселлі -2» у пастаноўцы заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціны Гладкай быў прадстаўлены афіцыйнай камісіі 7 красавіка на сцэне Палаца культуры ветэранаў. Кваліфікацыйную камісію ўзначаліў галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры нашай краіны Іван Галабурда . Адзначым, гэта незвычайнае прадстаўленне ў...

Пашыраем супрацоўніцтва з Кітаем

  БДУ падпісаў чатыры буйныя кант­ракты з Інстытутам нафтахіміі Хэйлунцзянскай акадэміі навук (г. Харбін, Кітай). Такі вынік паспяховых перамоў кіраўнікоў навуковых падраздзяленняў БДУ з кітайскай дэлегацыяй, якія прайшлі ў Мінску 20 сакавіка. Да выканання гэтых дарагіх кантрактаў з нашага боку будуць прыцягнутыя навукоўцы НДІ фізіка-хімічных праблем, хімічнага факультэта і НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Такое міжнароднае навукова-тэхнічнае...

Ганна Лаестадыус-Ларсан: “Будзь журналістам, будзь незалежным”

3 красавіка ў Інстытуце журналістыкі прайшла лекцыя шведскай журналісткі Ганны Лаестадыус-Ларсан з Медыя-інстытута FOJO пад назвай “Мужчынскае, жаночае, чалавечае, альбо Гендар у журналістыцы”. Ганна прызналася, што займаецца пытаннямі гендара і роўнасці на працягу дваццаці гадоў і асвятляе гэтыя пытанні не толькі ў газетах, але і на нацыянальным тэлебачанні і радыё. І таксама на працягу больш як 11 гадоў яна вяла...

“Славянскі калейдаскоп” – сімвал яднання і духоўнасці

1 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Конкурс доўжыўся на працягу амаль двух месяцаў. У ім прынялі ўдзел 44 студэнты БДУ з 13 факультэтаў. Самымі актыўнымі сталі студэнты філалагічнага факультэта, Інстытута журналістыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін. “Славянскі...

Марына Грас: “Самы лепшы ўрок, які я засвоіла: ад іншага чалавека можна прыняць і перажыць іншае жыццё”

У студзені падчас працы міжнароднага праекта нямецкай праграмы падтрымкі Беларусі сумесна з грамадскай арганізацыяй ЕМI “Еўрапейскія медыяініцыятывы” выкладчыкі і студэнты Інстытута журналістыкі БДУ пабывалі на тыднёвай стажыроўцы ў Берліне. Падчас стажыровак збіраўся матэрыял для новага электроннага часопіса “AGENDA-Magazine”, які з’явіцца як вынік гэтага супрацоўніцтва. Адным з самых запамінальных было інтэрв’ю з доктарам Марынай Грас і Данай Джыроус, якія працуюць у...