“Родніцы” – 35!
23 красавіка ў актавай зале Інстытута журналістыкі БДУ адбыўся канцэрт, прысвечаны 35-годдзю народнага хору народнай песні выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ “Родніца”. Народны хор Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Родніца” – адзін з самых цікавых аматарскіх калектываў народнай песні ў нашай краіне. У яго складзе – выкладчыкі і супрацоўнікі БДУ: дацэнты матэматыкі і філалогіі, геаграфіі і біялогіі, выкладчыкі фізікі, хіміі і замежных моў,...