«Родніца» мяняе аблічча
На сваё 35-годдзе народны хор «Родніца» напалову змяніў свой рэпертуар. На гэты раз артысты спявалі новыя творы, сярод якіх значыліся і акапэльныя песні, без суправаджэння. Паказчыкам прафесіяналізму калектыву стала і тое, што яго ўдзельнікі, нягледзячы на свой паважны ўзрост, адолелі чатырох- і пяцігалосную партытуру. У рэпертуары спевакоў акрамя беларускага фальклору стала больш рускіх і ўкраінскіх песень. Паслухаць іх выкананне прыйшлі...