У рытме фестывалю факультэтаў БДУ
29 сакавіка вучні старэйшых класаў і абітурыенты пазнаёміліся з факультэтамі і арганізацыямі БДУ. Маштабнае свята «Фестываль факультэтаў» разгарнулася на базе Ліцэя БДУ. У чарговы раз наш універсітэт шырока расчыніў дзверы і зарадзіў усіх прысутных духам студэнцтва. Гасцей мерапрыемства сустракалі студэнцкія аб’яднанні – «Прафкам студэнтаў БДУ», «БРСМ БДУ», «Студэнцкі саюз», «Савет старастаў» і «Студэнцкі савет па якасці адукацыі». Хлопцы і дзяўчаты...