Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ Сяргея Абламейкі – «Звязда» (26.04), «Минский курьер» (13.05). Перамога студэнцкай каманды БДУ «Усюды яны» на IX Адкрытым чэмпіянаце ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях – БТ-1 (АТН), «Звязда», megacat.by (09.04). Цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Start-Uр БДУ адкрыў першы адукацыйны сезон – kv.by, telegraf.by, rambler.ru, rusinfonews.ru (10.04), БелТА, Lithvania.mfa.gov.by (13.04), allmedia.ru, news.techlabs.by (14.04), bybanner.com (17.04). Адкрыццё выставы «Духоўная...

З Днём Вялікай Перамогі!

У гэтыя майскія дні мы разам з усім беларускім народам, іншымі народамі свету адзначаем вялікую гістарычную дату – 69-ю гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Вайна з гітлераўскай Гер­ма­ніяй і яе саюзнікамі стала для савецкага народа Вялі­кай Айчыннай вайной, якая па сваіх маштабах і жорсткасці не мела сабе роўных у гісторыі. Суровая цана вайны. Паводле ранейшых афіцыйных звестак, вайна забрала жыцці...

БДУ – універсітэт Перамогі, або Як універсітэт адзначае Дзень Перамогі ў сацыяльных сетках

Ужо 70 гадоў прайшло з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо 70 гадоў мы бачым мір, усмешкі дзяцей і радасці новых адкрыццяў. Ужо 70 гадоў мы не ведаем страшнага слова «вайна». Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і душах простых людзей. Гэта незагойная рана ў сэрцах цэлага пакалення. Подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны неўміручы. Мы, спадчыннікі...

Хроніка ваеннага часу Белдзяржуніверсітэта

1941 год 21 чэрвеня. Завяршаецца пад­­рых­тоўка да святкавання 20-й га­давіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разгарнулася выстава навуковых прац. За 20 гадоў універсітэт пад­рыхтаваў 5240 спецыялістаў. Напярэдадні вайны ў БДУ дзейнічала 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую працу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаліся...

«Подзвіг даўжынёю ў 1100 дзён і начэй у лёсе горада-героя Мінска»

«Я ведаю, што будзе рабіць мой народ… У занятых ворагам раёнах створацца народныя атрады – конныя і пешыя, вока – за вока, зуб – за зуб адкажам мы фашыстам, не дамо ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы. Любяць у Беларусі прошаных гасцей і не любяць няпрошаных. Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе...

Як маленькі Дзіма хадзіў у разведку

Малы партызан, якога можна пасылаць у разведку. Гэта якраз пра Дзмітрыя УМРЭЙКУ, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі, якому напачатку вайны было 7 год. З яго могуць браць прыклад хлопчыкі, якія сёння гуляюць у касмічныя войны ці зрэдку ў партызан. Падзяліцца на атрады, выкапаць зямлянку, зрабіць засаду ў лесе, каб усё было, як тады, у далёкіх 1941–1944 гг. – гэта...

«Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?»

«Адзін абстраляны салдат у баі варты 10 неабстраляных», – так можна сказаць пра Георгія ДАВІДЗЮКА, вядомага навукоўца-сацыёлага, доктара філасофскіх навук. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яму так і не давялося пабыць салдатам. Яго адразу прызначылі камандзірам аддзялення партызанскага атрада, затым – камандзірам узвода, і ў няпоўныя 20 гадоў – камандзірам роты. Георгій Пятровіч успамінае, як былы капітан Чырвонай Арміі, з якім...

«Словам і справай…»

Пра дапамогу блізкім і дабрачыннасць сёння пастаянна вяшчаюць з тэлеэкранаў. Людзей заклікаюць да ўчынкаў у імя дабра і справядлівасці, у гэтым заключаецца задача журналістаў. Але “чацвёртая ўлада” павінна не толькі агітаваць, але і сама сеяць разумнае, добрае, вечнае… Толькі так і можна насамрэч паверыць у сусветнае дабро. Да свайго сораму кажу, што я, аўтар гэтага паслання, да гэтага дня з’яўляўся...

Акадэмічнай платформе беларускага PR споўнілася 15 гадоў

Кафедра тэхналогій камунікацый Інстытута журналістыкі БДУ адзначыла 15-годдзе. З моманту адкрыцця кафедры дыплом спецыяліста па інфармацыі і камунікацыі атрымалі больш за 319 выпускнікоў. “Кафедра ўтварылася ў 1999 г. як адказ на запатрабаванне грамадства ў кваліфікаваных спецыялістах у сферы камунікацый. Сёння можна ўпэўнена сказаць пра тое, што акадэмічная платформа для падрыхтоўкі камунікатараў сфарміравана. Доказам таму з’яўляецца занясенне ў лістападзе 2013 г....

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў. Гэта яшчэ шмат магчымасцяў прыемна правесці час, знайсці суразмоўцаў, прыдбаць ўсялякія прыкольныя рэчы і выявіцца. Ну і, канечне, бліснуць эрудыцыяй на занятках па беларускай літаратуры. Куды ісці найперш, дзе, за што і што за смакоцце даюць – разбіраемся разам. Фэйсам у бук Пасля фільма “Сацыяльная сетка” вы ўсе ўсё ведаеце...

3D-прынтар дапаможа студэнтам БДУ ў навуковых пошуках

На базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыўся цэнтр навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб». Гэтая структура – першая і пакуль адзіная ў Беларусі адкрытая лабараторыя для студэнтаў, аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем. Функцыянаваць цэнтр будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў,  дырэктар фундаментальнай бібліятэкі Пётар Лапо, аташэ па культуры амбасады ЗША...