Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Славянскі калейдаскоп” – сімвал яднання і духоўнасці

1 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Конкурс доўжыўся на працягу амаль двух месяцаў. У ім прынялі ўдзел 44 студэнты БДУ з 13 факультэтаў. Самымі актыўнымі сталі студэнты філалагічнага факультэта, Інстытута журналістыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін. “Славянскі...

Марына Грас: “Самы лепшы ўрок, які я засвоіла: ад іншага чалавека можна прыняць і перажыць іншае жыццё”

У студзені падчас працы міжнароднага праекта нямецкай праграмы падтрымкі Беларусі сумесна з грамадскай арганізацыяй ЕМI “Еўрапейскія медыяініцыятывы” выкладчыкі і студэнты Інстытута журналістыкі БДУ пабывалі на тыднёвай стажыроўцы ў Берліне. Падчас стажыровак збіраўся матэрыял для новага электроннага часопіса “AGENDA-Magazine”, які з’явіцца як вынік гэтага супрацоўніцтва. Адным з самых запамінальных было інтэрв’ю з доктарам Марынай Грас і Данай Джыроус, якія працуюць у...

Насустрэч кар’еры: студэнты БДУ і іншых ВНУ правялі інтэлектуальны крос SAP па Design Thinking

Думаць нестандартна, працаваць у камандзе, выкарыстаць максімум інфармацыі для рашэння праблем – усе гэтыя найважнейшыя якасці сапраўдных лідараў студэнты ДІКСТ БДУ і іншых ВНУ Беларусі змаглі выявіць у рамках інтэлектуальнага кросу InnoJam, арганізаванага пры падтрымцы кампаніі SAP на базе ДІКСТ БДУ. Падчас InnoJam студэнты пазнаёміліся з інавацыйным метадам пошуку новых ідэй – дызайн-мысленнем (Design Thinking). Гэты метад ужо выкарыстоўваюць шматлікія...

Нашы юбіляры

1 красавіка Свілас Святлана Францаўна, дацэнт кафед­ры міжнародных адносін 2 красавіка Лебедзеў Сяргей Юр’евіч, дацэнт кафедры культуралогіі 8 красавіка Палуян Аляксей Фёдаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік НДЛ фізічнай хіміі кандэнсаваных асяроддзяў 10 красавіка Ратнікава Ірына Энгелеўна, прафесар кафедры рускай мовы 20 красавіка Баранава Алена Уладзіміраўна, прафесар кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі 25 красавіка Карпук Васіль Васільевіч, прафесар кафедры батанікі 26 красавіка...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: функцыянальнага аналізу, ядзернай фізікі, мытнай справы, эканамічнай інфарматыкі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін, дызайну, менеджменту і арганізацыі аховы здароўя, вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання, раманскага мова­знаўства, эканамічнай інфарматыкі, сацыялогіі журналістыкі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, фізіялогіі чалавека і жывёл, генетыкі, псіхалогіі, філасофіі культуры, сацыялогіі, філасофіі і...

БДУ ў СМІ Беларусі

Прэс-канферэнцыя рэктара акадэміка Сяргея Абламей­кі, прысвечаная пачатку прыёмнай кампаніі ў БДУ – megacat.by (24.03), 21.by, interfax.by, радыё «Сталіца», kv.by, generation.by, belniva.by, ТБ «Мінск 24 ДОК», embassybel.ru radiominsk.by (25.03), БТ-1, 21.by, media-polesye.by, ex-press.by, minsknews.by, «СБ-Беларусь сёння», mail.ru, novoteka.ru, «Звязда», kudapostupat.by (26.03),  «Настаўніцкая газета» (29.03). Пра распрацоўку навукоўцаў БДУ па ачыстцы сцёкавых водаў – interfax.by, 21.by. Узнагароды БДУ на Пецярбургскім тэхнічным кірмашы...

STARTUP паспрыяе прадпрымальнай моладзі

Цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Startup, які быў адкрыты ў БДУ 19 снежня 2013 года, можа стаць карысным не толькі для студэнтаў, але і для школьнікаў, якія скіравалі свае позіркі ў бок нашай установы вышэйшай адукацыі. Стартап пад сваёй назвай мае на ўвазе магчымасць старту або запуску ідэі. Ідэя, якая для мно­гіх здаецца неверагоднай,  спе­цы­ялістам можа падацца каш­тоўнай. Інвестары ж...

Сацыяльныя сеткі як магніт. Падслухалі на «падслухана»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імкнецца быць бліжэй да сваіх студэнтаў, калегаў, выпускнікоў. Зараз нас аб’ядноўвае скарот «БДУ» не толькі ў рэальным жыцці, але і ў віртуальнай прасторы мы заўсёды разам. Універсітэт афіцыйна, але не афіцыёзна прадстаўлены ва «УКантакце»,Twitter, Facebook, Instagram, Linkedin.com, маецца свой канал на Youtube, ёсць мноства супольнасцяў факультэтаў, кафедраў, груп, інтэрнатаў універсітэта. Кожны конкурс, які праводзіцца ў сацыяльных сетках...

Як вас прывабіць? Хіба станчыць?..

Студэнцтва – вясёлая пара. Спраўдзіць гэту агульнавядомую ісціну дапаможа факультэцкі фальклор: анекдоты, байкі, забаўныя выказванні выкладчыкаў і «ляпсусы» студэнтаў… АНЕКДОТЫ ад фізікаў Калі фізіку трэба даследаваць устойлівасць стала на чатырох ножках, то спачатку ён разгледзіць стол без ножак, затым – стол з бясконцай колькасцю ножак, а рэшту жыцця выдаткуе на даследаванне агульнага выпадку ўстойлівасці стала з n ножкамі. Са зборніка...

Раскрый свае таленты

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна падтрымлівае творчую ініцыятыву сваіх студэнтаў, рэалізуючы шэраг штогадовых конкурсаў, сярод якіх «Студэнт года БДУ», конкурс фотавідэапрац «БДУ ў тваім фармаце», «Найлепшы выпускнік БДУ» і іншыя. 2013 год быў юбілейным для конкурсу «Найлепшы моладзевы праект». 10 гадоў таму экспертная камісія конкурсу ўпершыню вызначыла пераможцаў і памеры фінансавання для рэалізацыі крэатыўных студэнцкіх ідэй. 26 праектных камандаў прымалі ўдзел...

Ад Максіма Гарэцкага да нашых дзён

Сёлетняй восенню ўпраўленню па справах культуры БДУ спаўняецца 90 гадоў. Безумоўна, гэтая дата не застанецца незаўважанай. На сцэнічных пляцоўках ВНУ пройдуць мерапрыемствы і справаздачныя канцэрты мастацкіх калектываў БДУ. А ў дзень вясновага раўнадзенства 21 сакавіка адбыўся сумесны канцэрт заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца «Крыжачок» БДУ і танцавальнага фальклорнага калектыву «Кадагіс» з Друскінінкая (Літва). Падрабязнасці мы даведаліся ў начальніка ўпраўлення...