У пошуках працы знаходзім кар’еру
«Дзень кар’еры – вясна 2014» упершыню прайшоў 3 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яго назва засведчыла, што ўпраўленне кадраў БДУ, якое выступіла арганізатарам гэтага мерапрыемства, добра прааналізавала вопыт працы цэнтраў кар’еры, створаных пры ВНУ ў краінах Еўропы, а таксама Расіі. Улічваючы, што ў нашым універсітэце існуе працэдура размеркавання выпускнікоў, гаворка пра ўзнікненне аналагічнага цэнтра пакуль не вядзецца. Аднак у...