Супермен здольны на многае!
Феерверк яркіх эмоцый, гучная музыка, сямёра абаяльных хлопцаў у шыкоўных гарнітурах, палымяныя песні і вялізнае жаданне танчыць – няпоўны спіс таго, чым запомніўся 26 лютага ў клубе-рэстаране Fashion club, дзе прайшоў шоу-конкурс «Супермен–2014» Студгарадка БДУ. На працягу дзвюх гадзін наймацнейшыя, самыя абаяльныя хлопцы інтэрнатаў стваралі непаўторную атмасферу, дэманструючы свой інтэлект і чароўнасць. Свайго апагею шоу дасягнула падчас конкурсу талентаў. Ніякіх...