«Зялёнае» свята StEC
Напрыканцы лістапада ў БДУ адбыўся V Міжнародны студэнцкі экалагічны кангрэс StEC 2022, які аб’яднаў звыш 150 падлеткаў і маладых людзей з Беларусі, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Нігерыі і ЗША. Газета «Універсітэт» наведала ключавыя пляцоўкі праекта. Калі ва ўніверсітэце аб’яўляецца конкурс «Найлепшы моладзевы праект», хімікі заўсёды маюць шмат прапаноў. Год ад году студэнты хімфака бралі ўзнагароды з рознымi ідэямі. Напрыклад, праект аднадзённых...