Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Ягелонскі ўніверсітэт: студэнты БДУ патрапілі у найстаражытняйшую навучальную ўстанову Еўропы

Гасцінны Кракаў на тры дні адчыніў свае дзверы  студэнтам нашага ўніверсітэта для знаёмства з найстаражытнейшай навучальнай установай Еўропы – Ягелонскім універсітэтам. Падчас зімовых вакацый члены фонду студэнтаў і выпускнікоў Ягелонскага ўніверсітэта “Братняк” запрасілі 46 прадстаўнікоў студэнцкіх арганізацый (студэнцкі саюз, савет старастаў, БРСМ, студсавет па якасцi адукацыi) і супрацоўнікаў БДУ пабачыць культурную сталіцу Польшчы, горад, з якім звязана значная частка нашай...

Прафесары пра дзяржаўнасць

З дакладам “Беларуская дзяржаўнасць: міфы і рэальнасць” 30 студзеня перад прафесарамі выступіў іх калега, доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Пётр Брыгадзін. Яго выступленне прайшло ў рамках чарговага пасяджэння навукова-метадалагічнага семінара “Актуальныя праблемы развіцця навукі, адукацыі, культуры”. Гэты семінар быў арганізаваны ў кастрычніку мінулага года пад эгідай прафесарскага сходу БДУ. Пётр Іванавіч адзначыў, што сённяшняе існаванне...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі – «Рэспубліка», respublika.info, 21.by (06.02), onliner.by (07.02), generation.by (10.02). Каманда ліцэістаў БДУ заваявала другое месца на X Міжнароднай Жаўтыкоўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы – megacat.by (19.01), БелТА, novostimira.com, belport.by, n1.by (20.01), rsslenty.ru, радыё «Беларусь», kv.by (21.01), XChat.kz, inform.kz, thenews.kz, 212.154.160250/rus/article/2623391 (22.01), «Настаўніцкая газета» (28.01). Правядзенне ў БДУ інтэрнэт-фотаконкурсу «Да БДУ з...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту, міжнароднага менедж­менту, вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання, дыферэнцыяльных ураў­ненняў і сістэмнага аналізу, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: аналітычнай хіміі, агульнай фізікі, фізікі цвёрдага цела, міжнародных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту, тэорыі функцый, вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі, матэматычнай кібернетыкі, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання, неарганічнай хіміі, радыяцыйнай хіміі...

Нашы юбіляры

04 лютага Ціток Марына Аляксееўна, прафесар кафедры мікрабіялогіі 05 лютага Гадуноў Валерый Мікалаевіч, дырэктар установы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэнні кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ» 05 лютага Ляхоўскі Уладзімір Віктаравіч, дацэнт кафедры мытнай справы 07 лютага Садоўскі Антон Паўлавіч, прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу 07 лютага Мядзянік Уладзімір Ільіч, дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і...

абламейко

Сяргей Абламейка атрымаў званне ганаровага прафесара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Званне “Ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава” прысвоена рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Адпаведны дыплом яму ўручыў 25 студзеня рэктар расійскай ВНУ акадэмік Віктар Садоўнічы на ўрачыстым пасяджэнні вучонага савета МДУ.Цырымонія адбылася падчас візіту дэлегацыі БДУ ў МДУ імя М. В. Ламаносава для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 259-годдзю з дня заснавання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цырымонія адбылася пад­час...

БДУ – лідар сярод ВНУ Беларусі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт узначаліў рэйтынг айчынных устаноў вышэйшай адукацыі па выніках прыёмнай кампаніі 2013 г. Гэта даследаванне, у якім удзельнічала 48 ВНУ, упершыню правяло Міністэрства адукацыі нашай краіны. Другое месца заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а на трэцім – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і электронікі. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (4 месца) і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны...

Стартап – праект прыбытковы

БДУ далучыўся да міжна­роднага праекта SUCSID праграмы Еўрапей­скага саюза TEMPUS, у які ўжо ўваходзяць універсітэты з Францыі, Швецыі, Партугаліі, Малдовы, Украіны Напярэдадні новага года ў БДУ быў створаны цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Startup, аналагі якога існуюць у перадавых універсітэтах свету. Мы пагутарылі з яго куратарам першым прарэктарам БДУ прафесарам Міхаілам ЖУРАЎКОВЫМ пра спадзевы абудзіць студэнцкую ініцыятыву і карысць гэтага...

Рэспект за дысертацыі

Супрацоўнікі БДУ сталі пераможцамі штогадовага рэспубліканскага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі 2013 г. Загадам ВАК ад 10 студзеня пераможцам конкурсу на найлепшую кандыдацкую дысертацыю 2013 г. у намінацыі “гуманітарныя навукі” прызнаны Алег ГОЛУБЕЎ, аспірант РІВШ і бібліятэкар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Дысертацыйнае даследаванне “Вялікае Княства Літоўскае і Канстанцінопальскі патрыярхат:...

Пачаў дзейнічаць медыяцэнтр

Новая структура будзе аказваць усебаковую інфармацыйную падтрымку асноўным відам дзейнасці ВНУ, садзейнічаць умацаванню і прасоўванню іміджу БДУ як вядучага ўніверсітэта Беларусі і сучаснага інавацыйнага цэнтра сусветнага ўзроўню. Апроч гэтага, у кола задач медыяцэнтра ўваходзіць рэгуляванне інфармацыйных плыняў уні­версі­тэта, распрацоўка і рэалі­за­цыя праграм і праектаў па актыў­ным асвятленні вынікаў дзейнасці ВНУ, навуковых распрацовак і да­сяг­ненняў. Гэта дазволіць значна па­вя­­­лічыць экспарт адукацыйных...

Эвалюцыя ў адукацыі

У лік інавацыйных адукацыйных тэхналогій зараз уваходзяць лекцыі ў падкастынгу. Дарэчы, падкастынг – гэта працэс стварэння і распаўсюджвання гукавых і відэафайлаў у Сеціве. І хімічны факультэт не адстае ад сучасных патрабаванняў: на яго рахунку ўжо шэсць такіх лекцый. Тут ствараюць выдатныя ўмовы для таго, каб студэнт мог самастойна прапрацаваць матэрыял. Зараз амаль уся моладзь карыстаецца сучаснымі гаджэтамі, і ў яе...