Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Сустрэчы на Эльбе

У студзені пры спрыянні пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ адбыўся візіт дэлегацыі БДУ ў Германію. Прарэктар па навучальнай рабоце Аляксей Данільчанка, дэкан ФМА Віктар Шадурскі і дырэктар Інсты­тута нямецкіх даследа­ванняў Уладзімір Ціханаў наведалі Воль­ны ўніверсітэт Берліна, Берлінскі ўні­версітэт імя Гумбальта і Патс­дамскі ўніверсітэт. Бакі абмер­кавалі сумеснае правядзенне міжна­родных семінараў і канферэнцый, а таксама дамо­ві­лі­ся пра абмен студэнтамі і вык­лад­чыкамі. Дэлегацыя...

Весткі з рэктарата

ГАНАРОВАЙ граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прарэктар па навуковай рабоце Алег Івашкевіч. Ён адзначаны за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значныя дасягненні ў галіне навуковых даследаванняў і асабісты ўклад у іх практычную рэалізацыю. Таксама Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчыца кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ Валянціна Паліксе­нава. Яна адзначана за шматгадовую плённую навукова-­пе­да­га­гіч­ную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку...

Дзівоснае побач

Форум моладзевай навукі ўпершыню прайшоў 22 лютага ў БДУ. Акрамя таго, быў праведзены фінал навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair». Форум моладзевай навукі – прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій. Накіраванае яно на развіццё даследчай дзейнасці моладзі, папулярызацыю фундаментальнай навукі і інавацыйных дасягненняў навукоўцаў, прыцягненне матываваных абітурыентаў на прыродазнаўчанавуковыя спе­цыяльнасці БДУ. З вітальным словам выступілі першы...

БДУ ў МСБЛ: «Мы паказалі сябе годна…»

Каманда БДУ па баскетболе ў чарговы раз заявіла пра сябе ў Міжнароднай студэнцкай баскетбольнай лізе (МСБЛ). Паспяхова выступіўшы ў першым туры дывізіёна «Прыбалтыка», хлопцы прадставілі наш універсітэт 8 снежня 2013 г. на гульні ў Гродне, а 13–14 – у Рызе. Па выніках трох тураў баскет­балісты БДУ заваявалі 3 месца ў групе. У паядынку з камандай Гро­дзенскага ўніверсітэта мы двойчы абыгралі...

Пракладваючы шлях да космасу

Каманда «БелСат» Ліцэя БДУ зноў выйшла ў фінал Вышэйшай лігі конкурсу «CanSat у Расіі» і ўлетку ў Дубне запусціць другі спадарожнік. Гэты папулярны касмічны конкурс для юніёраў праходзіў у студзені ў МДУ імя М. В. Ламано­сава. У  адборачнай сесіі прынялі ўдзел 30 расійскіх каманд. Беларусь прадстаўляла толькі 1 каманда – якраз ліцэісты БДУ: Дзмітрый Раманавец, Іван Саечнікаў, Уладзіслаў Паўловіч і...

Рэспубліканскае спартыўна-мастацкае свята “Моладзь – надзея на будучыню Беларусі” (г. Горкі)

З 31 студзеня па 1 лютага прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім спартныўна-мастацкім свяце “Моладзь – надзея на будучыню Беларусі”, што праходзіла ў Магілёўскай вобласці, у горадзе Горкі ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Свята праходзіла ў некалькі этапаў: святочнае адкрыццё, выстава праектаў, студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, спартыўны конкурс, творчы марафон. З вялікім пералікам праектаў і непаўторных ідэй студэнтаў Беларускага дзяржаўнага...

Ягелонскі ўніверсітэт: студэнты БДУ патрапілі у найстаражытняйшую навучальную ўстанову Еўропы

Гасцінны Кракаў на тры дні адчыніў свае дзверы  студэнтам нашага ўніверсітэта для знаёмства з найстаражытнейшай навучальнай установай Еўропы – Ягелонскім універсітэтам. Падчас зімовых вакацый члены фонду студэнтаў і выпускнікоў Ягелонскага ўніверсітэта “Братняк” запрасілі 46 прадстаўнікоў студэнцкіх арганізацый (студэнцкі саюз, савет старастаў, БРСМ, студсавет па якасцi адукацыi) і супрацоўнікаў БДУ пабачыць культурную сталіцу Польшчы, горад, з якім звязана значная частка нашай...

Прафесары пра дзяржаўнасць

З дакладам “Беларуская дзяржаўнасць: міфы і рэальнасць” 30 студзеня перад прафесарамі выступіў іх калега, доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ Пётр Брыгадзін. Яго выступленне прайшло ў рамках чарговага пасяджэння навукова-метадалагічнага семінара “Актуальныя праблемы развіцця навукі, адукацыі, культуры”. Гэты семінар быў арганізаваны ў кастрычніку мінулага года пад эгідай прафесарскага сходу БДУ. Пётр Іванавіч адзначыў, што сённяшняе існаванне...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі – «Рэспубліка», respublika.info, 21.by (06.02), onliner.by (07.02), generation.by (10.02). Каманда ліцэістаў БДУ заваявала другое месца на X Міжнароднай Жаўтыкоўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы – megacat.by (19.01), БелТА, novostimira.com, belport.by, n1.by (20.01), rsslenty.ru, радыё «Беларусь», kv.by (21.01), XChat.kz, inform.kz, thenews.kz, 212.154.160250/rus/article/2623391 (22.01), «Настаўніцкая газета» (28.01). Правядзенне ў БДУ інтэрнэт-фотаконкурсу «Да БДУ з...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту, міжнароднага менедж­менту, вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання, дыферэнцыяльных ураў­ненняў і сістэмнага аналізу, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: аналітычнай хіміі, агульнай фізікі, фізікі цвёрдага цела, міжнародных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту, тэорыі функцый, вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі, матэматычнай кібернетыкі, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання, неарганічнай хіміі, радыяцыйнай хіміі...

Нашы юбіляры

04 лютага Ціток Марына Аляксееўна, прафесар кафедры мікрабіялогіі 05 лютага Гадуноў Валерый Мікалаевіч, дырэктар установы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэнні кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ» 05 лютага Ляхоўскі Уладзімір Віктаравіч, дацэнт кафедры мытнай справы 07 лютага Садоўскі Антон Паўлавіч, прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу 07 лютага Мядзянік Уладзімір Ільіч, дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і...