Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Нашы юбіляры

04 лютага Ціток Марына Аляксееўна, прафесар кафедры мікрабіялогіі 05 лютага Гадуноў Валерый Мікалаевіч, дырэктар установы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэнні кваліфікацыі суддзяў, супрацоўнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ» 05 лютага Ляхоўскі Уладзімір Віктаравіч, дацэнт кафедры мытнай справы 07 лютага Садоўскі Антон Паўлавіч, прафесар кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу 07 лютага Мядзянік Уладзімір Ільіч, дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і...

абламейко

Сяргей Абламейка атрымаў званне ганаровага прафесара Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Званне “Ганаровы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава” прысвоена рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Адпаведны дыплом яму ўручыў 25 студзеня рэктар расійскай ВНУ акадэмік Віктар Садоўнічы на ўрачыстым пасяджэнні вучонага савета МДУ.Цырымонія адбылася падчас візіту дэлегацыі БДУ ў МДУ імя М. В. Ламаносава для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 259-годдзю з дня заснавання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Цырымонія адбылася пад­час...

БДУ – лідар сярод ВНУ Беларусі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт узначаліў рэйтынг айчынных устаноў вышэйшай адукацыі па выніках прыёмнай кампаніі 2013 г. Гэта даследаванне, у якім удзельнічала 48 ВНУ, упершыню правяло Міністэрства адукацыі нашай краіны. Другое месца заняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а на трэцім – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і электронікі. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (4 месца) і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны...

Стартап – праект прыбытковы

БДУ далучыўся да міжна­роднага праекта SUCSID праграмы Еўрапей­скага саюза TEMPUS, у які ўжо ўваходзяць універсітэты з Францыі, Швецыі, Партугаліі, Малдовы, Украіны Напярэдадні новага года ў БДУ быў створаны цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Startup, аналагі якога існуюць у перадавых універсітэтах свету. Мы пагутарылі з яго куратарам першым прарэктарам БДУ прафесарам Міхаілам ЖУРАЎКОВЫМ пра спадзевы абудзіць студэнцкую ініцыятыву і карысць гэтага...

Рэспект за дысертацыі

Супрацоўнікі БДУ сталі пераможцамі штогадовага рэспубліканскага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі 2013 г. Загадам ВАК ад 10 студзеня пераможцам конкурсу на найлепшую кандыдацкую дысертацыю 2013 г. у намінацыі “гуманітарныя навукі” прызнаны Алег ГОЛУБЕЎ, аспірант РІВШ і бібліятэкар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Дысертацыйнае даследаванне “Вялікае Княства Літоўскае і Канстанцінопальскі патрыярхат:...

Пачаў дзейнічаць медыяцэнтр

Новая структура будзе аказваць усебаковую інфармацыйную падтрымку асноўным відам дзейнасці ВНУ, садзейнічаць умацаванню і прасоўванню іміджу БДУ як вядучага ўніверсітэта Беларусі і сучаснага інавацыйнага цэнтра сусветнага ўзроўню. Апроч гэтага, у кола задач медыяцэнтра ўваходзіць рэгуляванне інфармацыйных плыняў уні­версі­тэта, распрацоўка і рэалі­за­цыя праграм і праектаў па актыў­ным асвятленні вынікаў дзейнасці ВНУ, навуковых распрацовак і да­сяг­ненняў. Гэта дазволіць значна па­вя­­­лічыць экспарт адукацыйных...

Эвалюцыя ў адукацыі

У лік інавацыйных адукацыйных тэхналогій зараз уваходзяць лекцыі ў падкастынгу. Дарэчы, падкастынг – гэта працэс стварэння і распаўсюджвання гукавых і відэафайлаў у Сеціве. І хімічны факультэт не адстае ад сучасных патрабаванняў: на яго рахунку ўжо шэсць такіх лекцый. Тут ствараюць выдатныя ўмовы для таго, каб студэнт мог самастойна прапрацаваць матэрыял. Зараз амаль уся моладзь карыстаецца сучаснымі гаджэтамі, і ў яе...

Экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг БДУ ў 2013 годзе

1. Даследаванні ў галіне нанаэлектрамагнетызму Аб’ём экспарту паслуг – 351 700 дол. ЗША Заказчык – ЕС, партнёры: Германія, Балгарыя, Італія, Грэцыя Навуковы кіраўнік: Максіменка Сяргей Афанасьевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, лабараторыя электрадынамікі неаднастайных асяроддзяў НДІ ядзерных праблем БДУ. Навукоўцы БДУ стварылі новы навуковы кірунак – нанаэлектрамагнетызм, які аб’яднаў метады і падыходы класічнай электрады­намікі і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай...

Нашы юбіляры

1 студзеня Гваздовіч Галіна Аляксандраўна, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання 2 студзеня Русовіч Васіль Іванавіч, дацэнт кафедры дыпламатычнай і консульскай службы 4 студзеня Апостал Наталля Аляксандраўна, дацэнт кафедры аналітычнай хіміі 5 студзеня Войцік Анатоль Аляксандравіч, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права 8 студзеня Чартко Мікалай Канстанцінавіч, прафесар кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм 9 студзеня Самусенка Анатоль Васілевіч,...

Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2013»

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Фотапрацы ацэньваліся ў пяці намі­нацыях. «Дух студэнцтва» найлепшым  чынам адлюстраваў трэцякурснік Інстытута жур­налістыкі БДУ Павел Кіслы. У намінацыі «Твары БДУ» пераможны здымак зрабіла чацвёр­такурсніца фізічнага факультэта Вольга Хазя­нін. «Мой горад» прадэманстравала ў найлепшым святле студэнтка- трэцякурсніца хімічнага факультэта Кацярына Радзевіч. «Нечаканы ракурс» паспяхова падлавіла пяцікурсніца юрыдычнага факультэта Наталля Півень. А...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: фізікі і аэракасмічных тэхналогій, тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, сацыялогіі журналістыкі, псіхалогіі, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ: тэорыі і метадалогіі журналістыкі, псіхалогіі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, гісторыі Расіі, крыніцазнаўства, гіторыі паўднёвых і заходніх славян, гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, нямецкай мовы, фізічнага выхавання і спорту, тэарэтычнай і інстытуцыянальнай...