Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Размеркаванне ў самастойнае жыццё: выпуснікі БДУ пра свае гісторыі поспеху пры працаўладкаванні

Выпускнікі БДУ не адчуваюць cур’ёзных складанасцяў з пошукам працоўнага месца. З 2018 года 100 % маладых спецыялістаў, якія скончылі нашу ВНУ, забяспечаны першым месцам працы. Да выпускнікоў БДУ сфарміравалася ўстойлівая цікавасць у найбуйнейшых беларускіх кампаній і прадпрыемстваў. Пагаварылі з двума маладымі спецыялістамі, якія дзякуючы досведу вучобы ў БДУ змаглі паспяхова стартаваць у прафесіі. Знайшла вакансію мары з другой спробы і...

Кіно на прыродзе

  З 27 па 29 мая прайшоў ХIII студэнцкі турыстычны злёт БРСМ БДУ «Высокі бераг–2022». Яго ўдзельнікамі сталі больш за 200 студэнтаў, аб’яднаных у 14 каманд. Назва турзлёту цалкам адлюстроўвала тэму мерапрыемства – «XIII З’езд кінематаграфістаў». Кожная каманда праз жараб’ёўку атрымлівала адзін фільм з савецкага кінематографу, які павінна была прадставіць на з’ездзе. Студэнтам трэба было выканаць некалькі дамашніх заданняў –...

«Інтэлектуальная эліта Беларусі»: Валянцін Навумавіч Рабцэвіч

Кандыдат гістарычных навук дацэнт Ірына Навумаўна Колабава пайшла па шляху роднага брата – найбуйнейшага беларускага нумізмата XX стагоддзя Валянціна Навумавіча Рабцэвіча. Паступіла на гістфак БДУ, стала выкладаць нумізматыку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а пазней і на родным факультэце, стала аўтарам больш як 90 навуковых артыкулаў, якія ў асноўным звязаны з тэмай манетных скарбаў і гісторыі фальшываманецтва на...

Як падоўжыць жыццё тэхнікі? Інтэрв’ю з Дзянісам Мармышам

Новую матэматычную формулу разліку зніжэння нагрузкі на кантактныя дэталі распрацаваў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзяніс МАРМЫШ. Гэты падыход дазваляе больш дакладна ацаніць дапушчальнае ўздзеянне элементаў, якія труцца адзін аб аднаго, разлічыць тэрміны эксплуатацыі, надзейнасці і даўгавечнасці дэталяў складаных тэхнічных сістэм. – Дзяніс Яўгенавіч, растлумачыце, калі ласка, чаму прысвечаны Вашы навуковыя даследаванні? –...

Мэтавае размеркаванне: дзве гісторыі паспяховага працаўладкавання

У апошнія гады ў БДУ павялічваецца колькасць выпускнікоў, якія праходзілі навучанне ў ВНУ па мэтавым накіраванні. У 2019 годзе размеркаваліся 18 такіх маладых спецыялістаў, у 2020 – 31, у 2021 – 40. У 2022 годзе БДУ выпусціць 44 студэнты, якія атрымлівалі мэтавую падрыхтоўку. Часцей за ўсё мэтавае накіраванне бяруць студэнты філфака, журфака, ФМА, ФФСН і хімічнага факультэта. І калі раней...

Каралева студэнцтва БДУ: тэматычныя дэфіле, аратарскае майстэрства і відэавізітоўкі.

Фінал шоу і ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельніц адбыліся 15 сакавіка ў Ліцэі БДУ. Усяго ў адборачным універсітэцкім этапе конкурсу ўдзельнічалі больш за 30 студэнтак БДУ, але за галоўны тытул змагаліся толькі 11 дзяўчат. Яны прадстаўлялі розныя факультэты: біялагічны, філалагічны, юрыдычны, журналістыкі, сацыякультурных камунікацый, а таксама Інстытут бізнесу і Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла. Вечар каралеў Конкурс прайшоў пад слоганам...

REFERENDUM: слова экспертам

27 лютага 2022 г. – дзень рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Рэферэндум прызначаны па ініцыятыве Прэзідэнта (Указ ад 20 студзеня 2022 г. № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму»). З 22 па 26 лютага адбываецца датэрміновае галасаванне. Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, увойдзе ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Яно абавязковае і...

«Памяць жыве ў пакаленнях»: удзельнікі праектнай каманды распавядаюць пра ідэю і глабальныя мэты

У штогадовым конкурсе «Найлепшы моладзевы праект БДУ» ўдзельнічае праект гістарычнага факультэта «Памяць жыве ў пакаленнях». На 2022 год запланаваны выставы, лекцыі, канферэнцыі і наведванне месцаў гістарычнай памяці. Кіраўнікі і ўдзельнікі праектнай каманды распавялі «Універсітэту» пра сваю ідэю і глабальныя мэты. У Год гістарычнай памяці студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ штомесяц будуць праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы: лекцыі і семінары, якія накіраваны...

За ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў Прэзідэнт узнагародзіў ансамбль танца «Крыжачок» БДУ

Спецыяльную прэмію за значны ўклад у захаванне традыцый харэаграфічнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны атрымаў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль танца «Крыжачок» БДУ. Падчас урачыстай цырымоніі Прэзідэнт Беларусі ўручыў узнагароду мастацкаму кіраўніку Ігару Музалеўскаму і балетмайстру ансамбля Ірыне Какорынай. Нагадаем, што два гады таму «Крыжачок» святкаваў 75-гадовы юбілей. На працягу доўгай гісторыі існавання аматарскага калектыву не спыняецца...

Нароўні з Кембрыджам і лепш за Масачусетс! Каманда БДУ ўзяла серабро на чэмпіянаце свету па праграмаванні

Каманда ФПМІ ў складзе  Ягора Дубовіка, Фёдара Карабейнікава і Аляксандра Кернажыцкага абышла больш за 100 каманд з розных краін і стала сярэбраным медалістам на чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў (ICPC). Пра складнікі поспеху і чаму найлепшых вынікаў нашы студэнты дамагаюцца ў высакосныя гады, мы даведаліся з першых вуснаў. ICPC – «алімпійскія гульні» свету праграмавання. Сёлета фінальны этап праходзіў ­у...

Ёй спачатку сказалі «не», а цяпер захапляюцца яе выступленнямі

Студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ Анастасія КРАЎЧАНКА стала суперфіналісткай папулярнага ТБ-праекта «Х-фактар Беларусь». Што дапамагло ёй перамагчы больш за 4 тысячы прэтэндэнтаў і праявіць сябе перад аўтарытэтнымі настаўнікамі, маладая зорачка распавяла ў нашым інтэрв’ю. – Распавядзі, як праходзіў кастынг у праект «Х-фактар»? Колькі было этапаў? – Ён праходзіў у некалькі ­этапаў, пачыналася ўсё з папя­рэдніх кастынгаў, якія стартавалі яшчэ ў 2019...