Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


«У працы цяжкасцяў не было – усяму навучылі на факультэце»: выпускніца біяфака пра сваю гісторыю размеркавання

Алена Ракаўчук – выпускніца біялагічнага факультэта БДУ 2021 года. Дзяўчына вучылася на спецыяльнасці «біяхімія» і зараз па размеркаванні працуе біёлагам на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». Даведаліся яе гісторыю паступлення ў ВНУ і пошукі першага працоўнага месца. Заўсёды любiла біялогію – гэта навука сучаснасці  – У школьныя гады хімія і біялогія былі мне найбольш блізкія: заўсёды задавалася пытаннямі пра пра тое, што такое...

«Будучага працадаўцу зацікавіла тэма маёй дыпломнай працы»: выпускнік ФПМІ пра размеркаванне

  Паступіць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ мараць многія будучыя праграмісты. Сярод якія лідарскія пазіцый на беларускім рынку інфармацыйных тэхналогій займаюць распрацоўшчыкі, QA-інжынеры і сістэмныя адміністратары. Выпускнік ФПМІ Уладзіслаў Фішбайн распавёў нам, якая шчаслівая зорка дапамагла яму патрапіць у БДУ без іспытаў і з чаго пачалася яго кар’ера ў ІТ.   Уладзіслаў Фішбайн, выпускнік ФПМІ (2021 г.), спецыяльнасць...

Аб’явы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад:     «IНСТЫТУТ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ»                            Лабараторыя нанаэлектрамагнетызма  Малодшы навуковы супрацоўнік – 1 чалавек Тэрмiн конкурса – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220006, г. Мiнск, вул. Бабруйская, 11, аддзел кадраў, каб. 315, тэл. 352 42 31.  

На стыку біялогіі і інфарматыкі: новая спецыяльнасць «біяінжынерыя і біяінфарматыка» з’явіцца на біялагічным факультэце БДУ

У апошнія гады такія напрамкі навуковай дзейнасці, як біяінжынерыя і біяінфарматыка сталі папулярнымі ў замежных ВНУ. З наступнага навучальнага года рыхтаваць спецыялістаў па гэтых напрамках пачнуць і ў БДУ. Больш падрабязна пра навінку расказаў дэкан біялагічнага факультэта Вадзім ДЗЯМІДЧЫК. Чаму было прынята рашэнне аб неабходнасці падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне На біялагічным факультэце ўжо ёсць 4 спецыяльнасці: біялогія (напрамкі: біятэхналогія,...

Турызм без межаў: пра новую спецыяльнасць на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ

На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца ўнікальная для Беларусі спецыяльнасць «геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць». Яе міждысцыплінарны характар аб’ядноўвае ў адной праграме навучання адразу тры напрамкі – геаграфію, турызм і геаінфармацыйныя сістэмы. Пра моцныя бакі і кар’ерныя магчымасці новай спецыяльнасці распавёў дэкан факультэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена КАЛЬМАКОВА. – У факультэта ёсць пяцідзесяцігадовы вопыт...

Віктар Іўчанкаў: «Рабіць людзей крыху шчаслівейшымі…»

Загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Віктар Іванавіч Іўчанкаў 28 чэрвеня святкуе 60-гадовы юбілей. Амаль палову жыцця ён прысвяціў працы ў БДУ. За гэты час стаў аўтарам больш чым 500 навуковых і метадычных работ, заснавальнікам даследчай школы дыскурснага аналізу СМІ ў Беларусі і адным з навуковых кіраўнікоў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Віктар Іванавіч расказаў газеце «Універсітэт» пра тэндэнцыі...

Выпускны баль – 2022: трайное свята ў сценах БДУ

Рэктарскі баль у БДУ, які прайшоў 23 чэрвеня, стаў трайным святам для выпускнікоў і іх бацькоў, выкладчыкаў і адміністрацыі ўніверсітэта, адзначыў рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. Гэта не толькі імпрэза ў гонар заканчэння чатырох- і пяцігадовай вучобы, нялёгкіх сесій, прафесійнага пошуку, але яшчэ і доўгачаканае свята пасля зацяжных абмежаванняў пандэміі і выдатная нагода сабрацца вялікай дружнай універсітэцкай сям’ёй у абноўленым унутраным...

Беларускія класікі на кітайскай

У студэнта пятага курса факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Сунь Фаньцы зусім не тыповае хобі. У вольны ад вучобы час ён перакладае творы беларускіх аўтараў на кітайскую мову. За пяць гадоў свайго захаплення ён пераклаў амаль дзясятак розных твораў. За яго плячыма як вясёлыя пазнавальныя казкі для дзяцей, так і цэлыя раманы беларускіх класікаў. Чаму ўзнікла такое жаданне, Сунь...

Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня заслухаў даклад аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны

Удзельнікі мерапрыемства — міністры аховы здароўя і адукацыі Дзмітрый Піневіч і Андрэй Іванец, а таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біялагічнага факультэта гэтай ВНУ Вадзім Дзямідчык. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму запрасіў рэктара БДУ і дэкана біялагічнага факультэта: «Мы паспрабавалі (вы таксама займаліся гэтым спецыфічным метадам, не будзем пакуль абазначаць гэта) адабраць навучэнцаў самых лепшых для таго, каб яны маглі...

Вітаем Вас, магістр мастацтвазнаўства!

Больш за 20 гадоў на факультэце сацыякультурных камунікацый існуе магістарская праграма «Мастацтвазнаўства» (прафілізацыя – гісторыя мастацтваў і сучасныя арт-практыкі). Напярэдадні ўступных іспытаў газета «Універсітэт» паразмаўляла з яе складальнікамі – загадчыкам кафедры мастацтваў і асяроддзевага дызайну прафесарам Ігарам Мікалаевічам ДУХАНАМ і доктарам мастацтвазнаўства прафесарам Вольгай Дзмітрыеўнай БАЖЭНАВАЙ. – Распавядзіце, калі ласка, каму і навошта трэба паступаць у магістратуру на мастацтвазнаўства? –...

Крыж для капліцы БДУ

Недаацэньваць ролю ідэі ў творчым працэсе немагчыма, але, калі думкі ператвараюцца ў справу, патрэбная і настойлівасць арганізатараў, і падтрымка атачэння, і, зразумела ж, упартая праца рэалізатараў. Калі ўсе тры складнікі аб’ядноўваюцца, перамога наканавана. Але тыя, хто верыць у найвышэйшыя сілы, абавязкова дадаюць чацвёрты складнік – Боскую волю, што заўжды спрыяе добрым пачынанням. Дасведчаныя ў рэлігіі людзі любую справу пачынаюць з...