У БДУ названы пераможцы конкурсу «Найлепшы навуковы гурток – 2024»
Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ кожны год праводзіць конкурс на найлепшы навуковы гурток. Перамогу сёлета ў намінацыі «прыродазнаўчыя навукі» атрымаў картаграфічны гурток факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, а ў намінацыі «гуманітарныя навукі» – «Канстытуцыйнае права» юрыдычнага факультэта. Мэта конкурсу – павышэнне якасці адукацыі, падрыхтоўка большай колькасці кваліфікаваных навукоўцаў, падтрымка таленавітых студэнтаў і магістрантаў, а таксама дапамога ім у прасоўванні сваіх навуковых ідэй....