Скласці партфоліа! Школа маладога журналіста матывуе абітурентаў
Факультэт журналістыкі ажыццяўляе актыўную прафарыентацыйную дзейнасць па розных кірунках. Для абітурыентаў, акрамя сустрэч і прафарыентацыйных мерапрыемстваў, арганізаваны падрыхтоўчыя курсы па дысцыпліне «Творчасць», дзе вопытныя выкладчыкі факультэта рыхтуюць да ўнутраных уступных іспытаў (творчае сачыненне, творчае тэсціраванне). Усе абітурыенты, што ў гэтым годзе займаліся на курсах, паступілі на журфак. У ролі кансультантаў могуць выступаць не толькі выкладчыкі, але і студэнты, якія зусім...