Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Ганна БАСАВА пра журфак: «Шчаслівы той чалавек, які ведае, чым ён будзе займацца ў сваім жыцці»

Прыйшоў час для многіх юнакоў і дзяўчат зрабіць свой выбар прафесіі. І дапамагчы з ім мы просім экпертаў і прадстаўнікоў розных факультэтаў БДУ. Сёння мы пагутарым з намеснікам дэкана па профарыентацыйнай працы факультэта журналістыкі Ганнай БАСАВАЙ. –    Ганна Іванаўна, які сэнс Вы ўкладаеце ў прафарыентацыйную працу? –    Выбар прафесіі – адно з найбольш важных рашэнняў, якое прымае чалавек у сваім...

Кадры БДУ для АІПІ: у трэндзе электронныя гуманітарыі

У топе месцаў для размеркавання сярод выпускнікоў БДУ – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН – адна з найлепшых устаноў для тых, хто абраў сваім лёсам навуку і хоча бачыць практычнае прымяненне ўласных распрацовак. Беларуская мова – актуальна і запатрабавана Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення – адна з 21, адметная сваёй працай з рознымі мовамі. Яна займаецца аўтаматызацыяй...

Інтэлектуалы віруюць. “Што? Дзе? Калі?”, “Брэйн-рынг” – у што яшчэ гуляюць студэнты БДУ

Нядаўна прайшоў першы адборачны тур у чэмпіянаце «БДУ–100», прысвечаны юбілею ўніверсітэта. Арганізатарам выступіў клуб інтэлектуальных гульняў. Распавядзём, як праходзяць трэніроўкі і ці магчыма патрапіць на чэмпіянат звычайнаму студэнту. Клуб быў заснаваны ў 1997 годзе Віктарам і Сцяпанам Цемушавымі. На той момант яны былі выпускнікамі гістарычнага факультэта. У 2007–2015 гадах клуб узначальваў Павел Свярдлоў. У 2012 годзе да яго далучыўся Дзмітрый...

Студенческий оргкомитет и модная капсула: БГУ представил новинки к 100-летию [+видео]

  На закрытом показе 18 марта гостям представили праздничный брендбук и анонсировали прием волонтеров в Студенческий организационный комитет по подготовке мероприятий к 100-летию университета. По словам первого проректора БГУ Дмитрия МЕДВЕДЕВА, много партнеров в стране и за рубежом откликнутся на это большое событие. Республиканский центр олимпийской подготовки по фристайлу подарит сотрудникам нашего университета 20 тысяч сертификатов на посещение аквапарка, что...

Высокая мода – на высоких склонах! [+видео]

Популярный зимний праздник БГУ, который традиционно проходит в горнолыжном комплексе «Логойск», собрал 28 марта любителей не только лыж, сноуборда, тюбингов и прочих снежных аттракционов, но и ценителей красивого пейзажа и себя в нем:)  Фотографии участников спортивно-развлекательной программы говорят о том, что студенты БГУ демонстрировали не только спортивный азарт, но и спортивные т(б)ренды!   Куда только смотрят fashion-обозреватели? Неделя моды в...

«Зімовы ўніверсітэт» – магчымасць атрымаць дадатковыя веды

З 26 студзеня да 5 лютага ў БДУ праходзіў другі сезон адукацыйнага праекта, удзельнікі якога праходзілі курсы на выбар і атрымлівалі новыя веды анлайн на партале ўніверсітэта. Паўгода назад гэты праект прэзентавалі пад назвай «Летні ўніверсітэт», цяпер яго пераназвалі ў «Зімовы ўніверсітэт». Заяўкі на ўдзел падалі 400 ахвотнікаў – гэта не толькі студэнты з БДУ, але і навучэнцы розных адукацыйных...

Як змяніць навуковае асяроддзе. Гутарка з маладым доктарам навук Максімам Васькоўскім з ФПМІ

Максім ВАСЬКОЎСКІ скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ з адзнакай у 2008­-м, у 2011­-м абараніў кандыдацкую, а летась доктарскую дысертацыю. Ён упэўнены: каб дамагчыся значных вынікаў у навуковай дзейнасці, варта надаваць увагу практычнаму прымяненню формул і арыентавацца на дасведчанага настаўніка. Таму са старэйшых курсаў і дапамагаў школьнікам рыхтавацца да алімпіяд і турніраў. Пра значэнне грамадскага прызнання для маладога навукоўца,...

Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся з адукацыйнымі інавацыямі ў БДУ

Падчас свойго візіту ў БДУ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі. Задаць пытанне, а таксама віртуальна прысутнічаць на сустрэчы змаглі і студэнты ў рэгіёнах – была прадугледжана прамая відэатрансляцыя ў аўдыторыях універсітэтаў у абласных цэнтрах. Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі пра актуальную дзейнасць і перспектывы развіцця ўніверсітэта. Рэктар БДУ Андрэй Кароль распавёў аб прадстаўленасці ВНУ ў 12 глабальных і 7 прадметных...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай; культуралогіі; камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі; сацыялогіі; фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці; электрахіміі; крымінальнага права. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: замежнай літаратуры; міжнародных эканамічных ­адносін; сацыялогіі; крымінальнага права; аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі; банкаўскай эканомікі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: мікрабіялогіі; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання; матэматычнай кібернетыкі; тэарэтычнай...

Нашы юбіляры

08 лютага Калмакоў Аляксандр Андрэевіч, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі 09 лютага Фядосік Віктар Анатольевіч, прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў 12 лютага Цецераў Аляксандр Уладзіміравіч, дацэнт кафедры вылічальнай матэматыкі 14 лютага Волкаў Васіль Міхайлавіч, загадчык кафедры вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання 18 лютага Сідарава Святлана Георгіеўна, дацэнт кафедры батанікі 19 лютага Шымолін Віктар Іванавіч, дацэнт кафедры перыядычнага...

Уладзімір Сувораў: “Прафсаюз – не палітычная партыя”

Такога прынцыпу прытрымліваюцца старшыня прафкама работнікаў БДУ Уладзімір СУВОРАЎ і яго намеснік Васіль АМЯЛЮСІК. Яны распавялі пра сваё бачанне ролі прафсаюзаў у жыцці ўніверсітэта. – У нашай краіне цяпер працякаюць складаныя грамадска-палітычныя працэсы, як гэта адлюстроўваецца на пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ? Амялюсік: Асноўная мэта і задача нашай арганізацыі – абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў у адносінах з...