Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Вакансіі

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: біяхіміі; вышэйшай матэматыкі; метадаў апты­мальнага кіравання; камп’ютарных тэхналогій і сістэм;  фізічнага выхавання і спорту; крыміналістыкі; міжнароднага права; рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры; фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі; сацыяльнай камунікацыі; міжнароднага менеджменту. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: высокамалекулярных злучэнняў; экалагічнага і аграрнага права; паліталогіі; гісторыі Бе­ларусі новага і найноўшага часу; сацы­яльнай камунікацыі....

БДУ ў СМІ

IV Міжнародны моладзевы форум «М.И.Р .: Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё »адкрыўся ў БДУ — БЕЛТА (26.10), zviazda.by, АНТ (28.10). Цэнтр даследаванняў свету створаны ў БДУ — БЕЛТА, zviazda.by (24.10). БДУ і Белтэлерадыёкампанія запусцілі сумесны праект «Не вучы вучонага» — zviazda.by, edu.gov.by, Беларусь-1 (24.10), г-тая «Звязда» (31.10). Студэнты БДУ ў складзе зборнай Беларусі перамаглі у сусветных спаборніцтвах па робататэхніцы і праграмаванні FIRST...

І гэта толькі пачатак! Факультэту міжнародных адносін – 25!

Дэкан ФМА Віктар ШАДУРСКІ адкрыта распавёў, чаму папулярнасць факультэта тлумачыцца не толькі «блізкасцю да чыгуначнага вакзала». – Віктар Генадзьевіч, назавіце асноўныя вехі ў развіцці факультэта за гэтыя 25 гадоў, якія навуковыя школы тут склаліся? – 1 кастрычніка 1995 г. рэктар БДУ Фёдар Мікалаевіч Капуцкі падпісаў загад пра стварэнне ва ўніверсітэце новага падраздзялення – факультэта міжнародных адносін. Гэта падзея дала старт...

Хімія + праграмаванне? Чаму б і не! Студэнты БДУ вывучаюць дадатковыя дысцыпліны

З 2019 года ў БДУ з’явілася магчымасць вывучаць дадатковыя дысцыпліны. Летась іх наведвала каля 10 чалавек, сёлета – у два разы больш. Мы спыталі студэнтаў, чаму яны абралі менавіта гэтыя прадметы і ці складана сумяшчаць сваю вучобу з заняткамі на іншым факультэце. Яна ЦЯРЛЕЦКАЯ, 4 курс, філалагічны факуль­тэт. Дадатковыя дыс­цы­пліны: «Тэорыя пера­кладу ўсходняй мовы (кітайская мова)», «Асновы менеджменту», «Інфармацыйныя тэхналогіі...

Важныя фактары — даследчая дзейнасць і паспяховасць. Гранты Wargaming атрымалі 24 студэнта БДУ

Нядаўна сусветна вядомая кампанія Wargaming ужо ў трэці раз заахвоціла студэнтаў БДУ спецыяльнымі грантамі. Колькасць лаўрэатаў расце, як і кола факультэтаў. Мы даведаліся, на якія мэты будзе накіравана грашовая дапамога і як яе атрымаць. Падтрымаць маладыя таленты і навуку Беларусі! Ці мог больш за 20 гадоў назад студэнт фізічнага факультэта БДУ ўявіць, што стане адным з самых паспяховых прадпрымальнікаў ­Беларусі?...

Как построить хорошие отношения? Учат на «Родительском месяце в БГУ»

Октябрь в университете уже традиционно посвящен теме семьи. Каждая неделя «Родительского месяца в БГУ» отведена материнству, отцовству, отношениям с противоположным полом, родительству. Психологическая служба БГУ подготовила тематические выставки, консультации, встречи-обсуждения и социальные акции для студентов. Около 30 мероприятий прошли на базе факультетов, общежитий и центров групповой работы ПС, а также интернет-площадок. Молодые люди разобрались в семейных и родительских отношениях, в...

«САВА» на арбіце! Як распрацоўкі навукоўцаў БДУ дапамагаюць вывучаць Зямлю з космасу

Найноўшая распрацоўка навукоўцаў аддзела аэракасмічных даследаванняў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ «Модульны комплекс мультыспектральнай здымкі „Мультыскан“» ганаравана 19 верасня 2020 г. залатога медаля на міжнароднай выставе-кангрэсе HI-TECH’2020 у Санкт-Пецярбургу. Іншыя сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі выкарыстоўваюцца на Міжнароднай касмічнай станцыі. Супрацоўніцтва з РКК «Энергія» Аддзел аэракасмічных даследаванняў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ супрацоўнічае з ракетна-касмічнай карпарацыяй «Энергія»...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; паліталогіі; грамадзянскага працэсу і пра­цоўнага права. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; паліталогіі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: дыферэнцыяль­ных ураўненняў і сістэмнага аналізу; агуль­-най матэматыкі і інфарматыкі; беларускага мовазнаўства; замежнай літаратуры; рускай мовы; тэарэтычнага і славянскага літара­туразнаўства; англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў; банкаўскай эканомікі; карпаратыўных фінансаў;...

Як заахвоціць навукоўца? У БДУ рэалізуецца дарожная карта

317 пазіцыя – па версіі кансалтынгавага агенцтва QS, 346 – у міжнародным рэйтынгу U.S. News і не толькі. Імя БДУ даволі моцна гучыць на міжнароднай арэне. Для прасоўвання ў спісах найлепшых распрацавана спецыяльная дарожная карта. Адзін з яе галоўных пунктаў – падтрымка публікацый супрацоўнікаў у аўтарытэтных навуковых часопісах. Пра іх ролю мы пагаварылі з намеснікам начальніка ГУН – начальнікам аддзела...

Science English Club на ФПМІ кажа «Let’s Go!»

Дамагчыся прагрэсу ў англійскай мове можна, прытрымліваючыся двух правіл: першае – не саромеючыся, гаварыць па-англійску; другое – палюбіць яе. Менавіта гэтыя правілы выконваюць студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. На першы погляд, спецыялізацыя нашага факультэта чыста тэхнічная, аднак кожны студэнт ведае, што яго паспяховая будучыня ў сферы інфармацыйных тэхналогій шмат у чым залежыць ад валодання замежнай мовай. Менавіта таму многія...

Нашы юбіляры

04 кастрычніка Шалькевіч Франц Емяль­янавіч, дацэнт кафедры геадэзіі і космааэракартаграфіі 06 кастрычніка Драздоў Дзмітрый Мікалаевіч, дацэнт кафедры медыялогіі 07 кастрычніка Долбік Алена Яўгенаўна, дацэнт кафедры рускай мовы 09 кастрычніка Іванова Вольга Сярге­еўна, дацэнт кафедры крыніцазнаўства 09 кастрычніка Касюк Наталля Станіс­лаваўна, дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі 09 кастрычніка Марцінкевіч Галіна Іосіфаўна, галоўны навуковы супрацоўнік ФГГ 13 кастрычніка Сурмач Мікалай Мікала­евіч, начальнік упраўлення...