Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Библиотека на выдумка хитра: как прошел День библиотек 15 сентября?

Пожалуй, одно из самых творческих подразделений университета – это Фундаментальная библиотека БГУ. Каждая памятная дата сопровождается оформленным праздником! В этот раз – профессиональный праздник. 15 сентября страна отмечала День библиотек Беларуси, который состоялся, пусть и не в привычном широком масштабе. Продлить книгу по инстаграму  К новому учебному году ФБ обновила работу в социальной сети Инстаграм. Сейчас там полтысячи подписчиков, яркие...

У БДУ аспірантаў больш, чым у НАН

Наш універсітэт – найбуйнейшая ў Беларусі ўстанова пасляўніверсітэцкай адукацыі: тут навучаецца прыкладна кожны пяты аспірант краіны. План прыёму ў БДУ на бюджэт у 2020 годзе склаў 193 чалавекі (1052 чалавекі ў краіне ў цэлым). Гэта значна больш, чым ва ўсе інстытуты, цэнтры і ўстановы НАН Беларусі (148 чалавек). Пра тое, каго чакаюць у аспірантуры, навошта маладым людзям ісці ў навуку...

Вакансіі

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: нямецкага мовазнаўства; крыніцазнаўства; тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў; міжнародных адносін; рускай мовы; беларускага мовазнаўства; крыніцазнаўства; фізічнай хіміі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: міжнародных эканамічных адносін; міжнародных адносін; тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай; класічнай філалогіі; мовазнаўства і краіназнаўства Усходу; міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права;...

Як рыхтавалі ўніверсітэцкі дом да пачатку навучальнага года

Да першага верасня ў БДУ займаліся стварэннем камфортных умоў для жыцця і вучобы. Завяршылі рамонт навучальных карпусоў, абнавілі інтэрнаты. Якія будынкі прыкметна змяніліся, даведалася наша газета. Навучальныя карпусы Універсітэцкія будынкі трэба ўвесь час трымаць у належным стане, час ад часу рабіць касметычны ці капітальны рамонт. Адно з апошніх значных абнаўленняў – студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ў новым навучальным годзе змогуць...

Учора – найлепшыя абітурыенты, сёння – студэнты БДУ

Першакурснікі паціху прывыкаюць да новага раскладу, прадметаў, выкладчыкаў і самастойнасці. Наперадзе новыя гарызонты, магчымасці і дарослае жыццё. Запаветны студэнцкі квіток – у кішэні. Як ішла падрыхтоўка да паступлення, якой бачаць сваю будучыню студэнты першага курса і якія планы будуюць на гады навучання ва ўніверсітэце? Пра ўсё гэта і не толькі размаўляем з навучэнцамі, якія падчас уступнай кампаніі набралі самыя высокія...

БДУ ў СМІ

Паляпшэнне пазіцыі БДУ ў Маскоўскім міжнародным рэйтынгу «Тры місіі ўніверсітэта» – БелТА, zviazda.by, «Мінск-навіны», belarus.by, mil.by (31.08). Пра гатоўнасць інтэрнатаў БДУ да новага навучальнага года – sb.by, «Народная газета» (14.08), «Рэспубліка» (20.08), «Мінск-навіны» (24.08), БТ-1 (25.08). БДУ ў топ-300 Шанхайскага прадметнага рэйтынгу – БелТА, АНТ, sb.by, «Інтэрфакс» (30.06), zviazda.by, yandex.by (01.07), «Настаўніцкая газета» (09.07). Распрацоўка навукоўцамі БДУ біяраскладальных каркасаў для...

Mathematics and Informatics. Першы часопіс БДУ трапіў у базу Scopus!

Кансультатыўны савет па адборы кантэнту (CSAB) у канцы мая прыняў рашэнне пра ўключэнне «Часопіса БДУ. Матэматыка. Інфарматыка» ў навукаметрычную рэфератыўную базу даных Scopus. Чакаецца рашэнне яшчэ па адным «кандыдаце», заяўка якога была пададзена ў верасні 2019 года. Пра падрыхтоўку і выпуск навуковых часопісаў распавяла начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы Наталля ГЕРАСІМОВІЧ. Праверка на плагіят і рэцэнзаванне – залог якаснага кантэнту –...

Elib.bsu.by — рабіць бачным усяму свету якасны інтэлектуальны прадукт навукоўцаў БДУ

Электронная бібліятэка БДУ заняла 11­е месца ў сусветным рэйтынгу рэпазітарыяў Transparent Ranking of Repositories і 3-­е месца сярод рэпазітарыяў універсітэтаў. Пра высокую пазіцыю і само сховішча распавёў дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір КУЛАЖАНКА. Матывацыя публікаваць вынікі навуковай дзейнасці ў інтэрнэце Увогуле ў рэйтынгу налічваецца больш за тры тысячы лічбавых фондаў УВА і даследчых цэнтраў з усяго свету. Асноўны крытэрый ацэнкі...

Заззялі зоркі ў БДУ! Героямі ўніверсітэцкай імпрэзы сталі 52 выпускнікі

 Усе яны пераможцы агульнаўніверсітэцкага конкурсу ў намінацыях «Найлепшы выпускнік», «Зорка БДУ» і «Студэнцкі лідар». Студэнцтва сабралася 23 чэрвеня ў Ліцэі БДУ, каб атрымаць ­заслужаныя дыпломы ад кіраў­ніцтва ўніверсітэта і дэканаў фа­культэтаў. Праз прысутных са словамі падзякі і пажаданнямі поспеху ў прафесійным жыцці да ўсіх выпускнікоў універсітэта звярнуўся рэктар БДУ Андрэй Кароль. Ён адзначыў індывідуальнасць кож­нага студэнта, чыя паспяховая дзейнасць з’яўляецца...

Вадзім Гігін: «Універсітэт дае студэнтам шырокія магчымасці для грамадскай і палітычнай актыўнасці»

За перыяд навучання ў БДУ студэнт становіцца не толькі спецыялістам, але і грамадзянінам краіны – як быць часткай грамадства, разумець закон, рабіць выбар і многае іншае. Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Беларусі мы пагаварылі пра палітычную сацыялізацыю маладых грамадзян з дэканам ФФСН кандыдатам гістарычных навук Вадзімам ГІГІНЫМ. – На ФФСН студэнты актыўна цікавяцца грамадскім жыццём, пра што сведчыць дзейнасць «Лігі маладога грамадзяніна»....

Прыём 2020 года. Што чакае будучых студэнтаў?

Зусім хутка ў БДУ пачнецца ўступная кампанія. Колькі будзе сёлета абітурыентаў і якія змены адбыліся, распавёў адказны сакратар прыёмнай кампаніі дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Павел НАВОЙЧЫК. Здаць тэсты ў БДУ зарэгістравалася 12 114 чалавек У канцы мая Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла пра змену тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання 2020 года. Новыя даты адрозніваюцца ад папярэдніх на паўтара­два тыдні. Асноўны этап пройдзе...