Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі

Прапановы БДУ па супрацоўніцтве ў галіне біятэхналогій, аховы здароўя, моўнай падрыхтоўкі і рэгіёназнаўства прадставілі ў Кітаі. З дадзенымі ініцыятывамі выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль на пасяджэнні беларуска-кітайскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Маштабная падзея прайшла ў г. Далянь (КНР). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Удзельнікамі пасяджэння асацыяцыі сталі рэктары каля 60 ВНУ Беларусі і Кітая. Дадзенае аб’яднанне створана ў лістападзе...

Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ. Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з...

Даследчык роднай мовы з філфака

У сваім хатнім фотаархіве адшукаў вось гэты здымак. На ім адлюстраваны мой куратар з філалагічнаг а факультэта Белдзяржуніверсітэта Міхей Мікалай Дзмітрыевіч. Здымак быў зроблены напачатку 1980-х гадоў. Чаму я прыгадаў свайго выкладчыка і куратара? Ды таму, што летась 22 жніўня Мікалаю Дзмірыевічу споўнілася 85 гадоў. Божа ж ты мой, як хутка бяжыць час. А ён бачыцца і сёння перад вачыма:...

Вопыт замежных студэнтаў

Зараз у БДУ навучаецца каля 5300 замежнікаў. Гэта прыблізна пятая частка ад колькасці ўсіх студэнтаў. Многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі студэнцкай міграцыі, але з адаптацыяй дапамагае савет зямляцтваў. Ён займаецца наладжваннем сяброўства і супрацоўніцтва паміж студэнтамі, арганізоўвае тэматычныя фестывалі, прэзентацыі, выставы і іншае. У склад савета Ўваходзіць 8 нацыянальных зямляцтваў:  Кітай, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Азербайджан, Краіны Афрыкі. З такой падтрымкай розніца менталітэтаў і культур...

Вяртанне ў юнацтва

Ідэю наведаць геабазу «Заходняя Беразіна», дзе мой курс 1972 года паступлення праходзіў палявыя практыкі па шэрагу вучэбных дысцыплін, выказалі мае сябры Котава Таццяна і Сабалеўскі Аляксандр (сёння гэта муж і жонка). Праўда, адразу ідэя зводзілася да аўтаномнай паездкі на аўтамабілі з мэтай паглядзець, як змянілася геабаза, ці пазнаем мы яе праз 50 з лішнім гадоў. У мяне адразу ўзнікла думка,...

Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...


Вакансіі

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: мовазнаўства і краіназнаўства Усходу; англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей; агульнай фізікі; тэорыі і практыкі перакладу; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; бія- і нанамеханікі; агульнай матэматыкі і інфарматыкі. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: тэарэтычнай фізікі і астрафізікі; сацыялогіі; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; геаметрыі, тапалогіі і методыкі...

Стаць на прыступку вышэй. 8 важных пытанняў па магістратуры

Мы падрыхтавалі практычную інфармацыю пра II ступень вышэйшай адукацыі ў БДУ: якія ёсць унікальныя спецыяльнасці, якія новыя напрамкі былі адкрыты не так даўно. Як паступіць і як дыплом магістра спатрэбіцца ў будучыні? Дапамагалі разабрацца ў тэме начальнік аддзела арганізацыі і кантролю вучэбнага працэсу ГУАД Ірына ЛАТУШКА і метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела Анжаліка КАСЦЯНЕВІЧ. 1. Якая колькасць праграм па магістратуры цяпер...

«Авантуры Пранціша Вырвіча». Аўтары новага прыгодніцкага фільма абмеркавалі яго са студэнтамі журфака БДУ

Дзіўна, але апошні раз да гістарычнай спадчыны Беларусі ў кінематографе звярталіся ажно 15 гадоў таму! Гэта быў фільм “Анастасія Слуцкая”. У лютым 2019 года быў пакладзены старт новай карціне «Авантуры Пранціша Вырвіча». Прэм’ера фільма адбылася 19 сакавіка.  Гістарычная карціна – экранізацыя гісторыка-прыгодніцкага рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Дзеянні ў кнізе разгортваюцца на беларускіх землях у XVIII стагоддзі, калі пануе шляхта....

Віктар Анішчык: «Нам патрэбныя распрацоўшчыкі новых тэхналогій, матэрыялаў, праекціроўшчыкі, а гэта выпускнікі прыродазнаўчых спецыяльнасцяў»

Фізіка – у аснове ўсяго матэрыяльнага. Менавіта гэтай галіне ведаў прысвяціў многія гады прафесар фізічнага факультэта БДУ, заслужаны дзеяч навукі Віктар АНІШЧЫК, якому 19 сакавіка споўнілася 75 гадоў. Мы пагаварылі з навукоўцам пра лёс, каштоўнасці прыродазнаўчых навук, перспектывы аднаўляльнай энергіі і пра паскораны тэмп жыцця. З біяграфіі Нарадзіўся Віктар Міхайлавіч у г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна (Гродзенская вобласць). Ён лічыць,...

Блестели платья, глаза и корона: как в БГУ прошел весенний конкурс грации и талантов

Будущие юристы, маркетологи, биологи, журналисты, филологи, экономисты, а в жизни просто красавицы! Десять прекрасных девушек поборолись за звание «Королева Студенчества БГУ 2020» и право отстаивать честь нашей альма-матер на минском городском этапе Республиканского межвузовского конкурса грации и таланта «Королева Студенчества 2020». Как подготавливали и провели мероприятие, с какими испытаниями столкнулись участницы и кто из девушек неожиданно для себя завоевала главный...

Ліцэйская атмасфера дапамагае заўсёды рухацца наперад. Размова з дырэктарам установы БДУ

Вось ужо 30 гадоў у Ліцэі БДУ навучаюць і выхоўваюць таленавітую і адораную моладзь. Сёння гэта ўстанова адукацыі дае профільнае навучанне, мае сучаснае абсталяванне і арыгінальныя метады выкладання. З якімі вынікамі падышоў ліцэй да круглай даты, распавёў дырэктар установы Ігар ВАРАКСА. ПАСТУПЛЕННЕ – Каб паступіць у ліцэй, трэба мець высокі ўзровень пад­рыхтоўкі, бо сярэдні конкурс складае каля 7 чалавек на...

З дакладнасцю да 100 мікра­метраў. Біямеханікі з БДУ дапамагаюць вярнуць слых

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад зніжэння слыху пакутуюць каля 500 мільёнаў чалавек, і іх колькасць з кожным годам расце. Як беларускія навукоўцы сумесна з медыкамі распрацавалі матэматычную мадэль, з дапамогай якой праводзяцца аперацыі па паляпшэнні слыху, распавёў дэкан механіка-­матэматычнага факультэта БДУ доктар фіз.­мат. навук Сяргей БАСЯКОЎ. Нюансы тымпанапластыкі Нядаўна Сяргей Міхайлавіч атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020...

ДРМ, альбо Як ператварыць адзін дзень у год

Дзень роднай мовы – добрая магчымасць сумясціць прыемнае з карысным. Студэнты факультэта журналістыкі 21 лютага не толькі акунуліся ў беларускую культуру, але і правялі цікавыя гульні, заняткі перакладу і сустрэчу з дацэнтамі, якія чыталі свае вершы. Усё пачынаецца з роднага слова. Раніцай ужо на ўваходзе студэнтаў добразычліва сустракалі цукеркамі з прадказаннямі. На “Ладзе жыцця” можна было пачуць містычныя гісторыі ў...

Гадам Чарыев: «Нужно поменять взгляд на лидерство»

Студенческое лидерство – не пространные лозунги и результаты «для галочки». Это становится ясно из общения со студентом филологического факультета Гадамом ЧАРЫЕВЫМ. Он вот уже несколько месяцев возглавляет Совет землячеств БГУ, и стремится сделать организацию нужнее и полезнее для иностранных студентов. 21-летний парень поделился с газетой «Университет» своими взглядами на образование и самоуправление. Я здесь – и это лучший ответ В...

Чалавек універсальнага інтэлекту. На ФФСН адкрылі імянную аўдыторыю акадэміка Вячаслава Сцёпіна

У гонар выбітнага навукоўца-філосафа, акадэміка РАН і ганаровага прафесара БДУ на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адкрылі музей у 524 аўдыторыі, якой прысвоілі яго імя. У чым веліч гэтай асобы і значэнне яго інтэлектуальнай спадчыны – гаварылі яго вучні, паплечнікі і сябры. Стрымаць абяцанне Год назад, сабраўшыся ўшанаваць Вячаслава Сямёнавіча СЦЁПІНА, які пайшоў з жыцця, кіраўніцтва і выкладчыкі ўніверсітэта вырашылі...

Лічбы. Замежных аспірантаў у БДУ стала больш. Што гэтаму паспрыяла?

Мінулы год вылучыўся пэўным рэкордам: колькасць замежных аспірантаў у БДУ дасягнула лічбы 109. Ва ўсе папярэднія гады колькасць замежных аспірантаў не перавышала 89 чалавек. Толькі ў 2019 годзе было залічана на навучанне ў аспірантуру 40 замежных грамадзян. Газета «Універсітэт» даведалася, што стаіць за гэтымі лічбамі і чаму замежнікі выбіраюць нашу ВНУ. Аляксандр ЗАХАРАЎ, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі, начальнік аддзела...