Лічбы. Замежных аспірантаў у БДУ стала больш. Што гэтаму паспрыяла?
Мінулы год вылучыўся пэўным рэкордам: колькасць замежных аспірантаў у БДУ дасягнула лічбы 109. Ва ўсе папярэднія гады колькасць замежных аспірантаў не перавышала 89 чалавек. Толькі ў 2019 годзе было залічана на навучанне ў аспірантуру 40 замежных грамадзян. Газета «Універсітэт» даведалася, што стаіць за гэтымі лічбамі і чаму замежнікі выбіраюць нашу ВНУ. Аляксандр ЗАХАРАЎ, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі, начальнік аддзела...