Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню. Выстава да выбараў

У БДУ адбылася выстава, прысвечаная галоўнай палітычнай падзеі года – выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, якія прайшлі 17 лістапада. У бібліятэчнай зале юрыдычнага факультэта дэманстравалася больш за 200 унікальных экспанатаў, прадстаўленых музеем гісторыі БДУ і Фундаментальнай бібліятэкай. Выстава распавяла пра супрацоўнікаў універсітэта, якія працавалі ў вышэйшых органах улады ў розныя эпохі Савецкага Саюза і на сучасным этапе....

Начальнік аддзела УМС Аляксандр Рытаў распавёў пра трэнды ў навучанні бізнесменаў

БДУ прыняў удзел у міжнародным праекце «Інтэграцыя беларускай бізнес­адукацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора, у межах якога даследавалі прафесійную дзейнасць выпускнікоў, а таксама выявілі, што і як неабходна палепшыць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў. Мэтай міжнароднага праекта стала вывучэнне запатрабаванняў бізнес­адукацыі ў Беларусі, каб распрацаваць перадавыя мадэлі адукацыйных праграм у галіне бізнесу і прадпрымальніцтва. Кансорцыум складаўся з БДУ, UNECON, Латвійскага ўніверсітэта, Берлінскай...

“Тэатральны куфар, БДУ–2019”: 12 яркіх спектакляў, больш за 150 артыстаў з 9 краін

Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў адбылося 19 лістапада. Дэвіз фэсту ў гэты раз – “Парушаем раўнавагу”. Сёлета арганізатары вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя пастаноўкі – на іх і робіцца акцэнт, з іх амаль на траціну складаецца праграма. У фэсце паўдзельнічаюць прафесійныя і аматарскія калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы,...

Корпус Інстытута бізнеса на вул. Маскоўская адкрыўся пасля рамонту (+відэа)

У абноўленай атмасферы працаваць і вучыцца будзе камфортна, упэўнены навасельцы Інстытута бізнесу БДУ. Завяршылася мадэрнізацыя будынка плошчай 3 660 квадратных метраў па вуліцы Маскоўская, 15а. Пра тое, якія пераўтварэнні адбыліся, даведалася газета “Універсітэт”. Перад тым як перарэзаць чырвоную стужачку, на адкрыцці будынка рэктар БДУ Андрэй Кароль павіншаваў калектыў і студэнтаў інстытута з радаснай падзеяй. Самым важным вынікам праведзеных прац, вылучыў...

Ровшен Атаев: «Учиться на одни десятки реально!»

Безупречный отличник Ровшен Атаев – магистрант механико-математического факультета приехал учиться в БГУ из столицы Туркменистана. Все сессии студент сдал на десятки, в этом году он закончил обучение и поступил в магистратуру. С газетой «Университет» парень поделился рецептом успеха в учебе и рассказал, зачем нужна осознанность и последовательность. Ровшен признается: сразу понял, что высшее образование будет получать заграницей. «У нас оно не...

Студэнты і супрацоўнікі БДУ паставілі спектакль «Белы анёл Масквы»

Выступленне сарвана! Рэжысёр-пастаноўшчык у выкананні Ірыны ІВАШКА кідаецца, хапаючыся то за тэлефон, то за галаву. Спакойна, так задумана «КЛУмБай»: пачатак пастаноўкі па аднайменнай п’есе Рымы Кашурнікавай чапляе. Актывісты аб’яднання разам з супрацоўнікамі ўніверсітэта паказалі на выставе «Жыццё як дарога, поўная святла», прысвечанай княгіні Елісавеце Фёдараўне Раманавай. Выставачнай залай і імправізаванай сцэнай стаў хол паверха на хімічным факультэце. У БДУ гэта выстава праходзіць...

Ці будзе ІТ-універсітэт у БДУ? Свае меркаванні выказалі выкладчыкі і студэнты

У нашай краіне разгарнулася дыскусія пра тое, якім павінен быць новы ІТ-універсітэт, анансаваны главой дзяржавы. Кіраўніцтва БДУ прапанавала стварыць такую ўстанову на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, паколькі ён дае магчымасць фундаментальнай шматпрофільнай падрыхтоўкі спецыялістаў у інавацыйна-адукацыйным асяроддзі, а таксама валодае неабходнымі кадравымі рэсурсамі. Па каментарыі мы звярнуліся да в. а. дэкана ФПМІ Таццяны СОБАЛЕВАЙ, а таксама пацікавіліся меркаваннем...

Як палепшыць школьную адукацыю? Пры ўдзеле супрацоўнікаў БДУ далі старт унікальнай праграме «Настаўнік для Беларусі»

Праграму запусцілі сёлета з мэтай, каб у кожнага вучня павінна быць магчымасць раскрыць свае здольнасці і таленты, нягледзячы на тое, у якой мясцовасці ён пражывае. Самае галоўнае пра праект перадае газеты “Універсітэт”. Як сфарміравалася праграма «Настаўнік для Беларусі»? Гісторыя пачалася з таго, што два сябры дзяцінства, выпускнікі  Лі­цэя БДУ Сяргей Бародзіч  (скончыў філфак БДУ) і Зміцер Макарчук вырашылі паехаць працаваць...

Аксана Здрок: “Крэатыўнае навучанне дапаможа падрыхтаваць юрыстаў, якія вырашаюць спрэчкі ў пазасудовым парадку”

Загадчыца кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Аксана ЗДРОК атрымала прэмію імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук за цыкл прац, якія абгрунтоўваюць канцэпцыю прававога рэгулявання прымірэнчых працэдур як сродку павышэння эфектыўнасці правасуддзя па грамадзянскіх і эканамічных справах. Яе даследаванне паўплывала на сістэму судаводства ў краіне. Мы даведаліся, як прымірэнчыя працэдуры ўздзейнічаюць на ход судовай...

Хто найбольш запатрабаваны? Даведаліся студэнты прыкладных спецыяльнасцяў БДУ падчас дня кар’еры

Дзень кар’еры прайшоў 17 кастрычніка на эканамічным факультэце БДУ. Студэнты даведаліся пра наяўнасць вакантных месцаў, перспектывы працаўладкавання і магчымасці стажыровак і практык, наведалі лекцыі і майстар-класы. На мерапрыемстве было прадстаўлена больш за 10 беларускіх і міжнародных арганізацый: кансалтынгавыя фірмы, банкі і IT-кампаніі, дзе зацікаўленыя змаглі пазнаёміцца са спецыфікай дзейнасці кожнай з іх. Студэнты паразмаўлялі з патэнцыйнымі працадаўцамі, задавалі пытанні, запаўнялі...

АБ’ЯВЫ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ Аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: канстытуцыйнага права, крымінальнага права, фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм, інтэлектуальных сістэм, тэлебачання і радыёвяшчання, медыялогіі; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, фізікі цвёрдага цела, медыялогіі, тэлебачання і радыёвяшчання, мікрабіялогіі; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: крыніцазнаўства, медыялогіі, біяфізікі; СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнага выхавання і спорту, батанікі. Тэрмін...