Што могуць расказаць нашы прозвiшчы? Тлумачыць прафесар філфака Ірына Гапоненка
Расшыфроўка прозвішчаў нагадвае дэтэктыў – шукаеш ключ, які часта схаваны глыбока ў мінулым. Што цікавага яны могуць распавесці пра нашых продкаў: месца пражывання, род заняткаў, магчыма, нават характар? Тут патрэбны навуковы падыход. Такі зафіксаваны ва ўнікальнай для нашай краіны кнізе Валянціны Лемцюговай і Ірыны ГАПОНЕНКІ «Каранi нашых прозвiшчаў», якую выпусціў выдавецкі дом «Звязда». «Кніга не падобная да слоўніка, хутчэй нагадвае...