Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Жывая энцыклапедыя прафесара матэматыкі Пятра Забрэйкі [+cлайды і відэа]

У GoogleScholar ён лідар па цытаванасці сярод навукоўцаў БДУ. Бліскучы матэматык, даступны і просты ў размове – такімі словамі характарызуюць калегі прафесара Пятра ЗАБРЭЙКУ, які 3 лютага адсвяткаваў 80-годдзе. Да гэтай даты быў прымеркаваны навуковы семінар, дзе ён распавёў пра свой шлях у навуцы. Павіншаваць з юбілеем прыйшлі яго вучні і калегі. Пётр Пятровіч нарадзіўся ў Варонежы ў 1939 годзе....

Слова эксперту. Тэндэнцыі развіцця міжнародных рэйтынгаў універсітэтаў

Дзесяць гадоў назад БДУ быў прадстаўлены ў адным рэйтынгу – вэбаметрычным рэйтынгу ўніверсітэтаў, у якім заўсёды было шмат беларускіх ВНУ. Гэты рэйтынг абнаўляўся кожныя паўгода, і яго ўсе чакалі – было цікава ўбачыць, хто каго абагнаў, як памянялася пазіцыя, як памянялася методыка, што трэба рабіць, каб абагнаць канкурэнтаў. Але паступова рэйтынгаў, у якіх удзельнічае ўніверсітэт, стала больш, і мала хто,...

Наталля Няпеўная пра кадравую стратэгію: якім будзе БДУ праз некалькі гадоў?

Сфарміраваць унікальны калектыў БДУ, дзе кожны зможа раскрыць і рэалізаваць свае здольнасці і ініцыятывы, – у гэтым заключаецца асноўная канцэпцыя стратэгічнай кадравай мэты на 2019–2021 гады, якая была прадстаўлена на Савеце ВНУ. Пра тое, што плануецца змяніць ва ўмовах працы, даведаліся ў начальніка ўпраўлення па рабоце з персаналам Наталлі НЯПЕЎНАЙ. Акцэнт змесціцца на працэс кіравання персаналам Як адзначыў на Савеце...

Універсітэт магчымасцяў! Падведзены вынікі конкурсу «Студэнт года БДУ–2018»

Экспертная камісія на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Іванам Янушэвічам разгледзела 48 заявак па 4 намінацыях: «Спорт» – 3 заяўкі, «Культура» – 6 заявак, «Навука» – 18 заявак і «Лідар» – 21 заяўка. У вызначэнні пераможцаў і лаў­рэатаў конкурсу прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў і падраздзяленняў БДУ, а таксама прадстаўнікі студэнцкага самакіравання. У намінацыі «Спорт» пераможцам стала...

Алена Мельнікава: “Навуковы кіраўнік не павінен быць абыякавым”

Летась у аспірантуры БДУ адбыўся ўнікальны выпадак: пад кіраўніцтвам кандыдата фізіка-матэматычных навук Алены МЕЛЬНІКАВАЙ у тэрмін абараніліся адразу две аспіранткі кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі фізфака Вольга КАБАНАВА і Ірына РУШНОВА. Яны займаліся тэмай распрацоўкі і стварэння вадкакрышталічных элементаў інтэгральнай фатонікі і сталі кандыдатамі навук у адзін дзень. Не хаваючы гонару за вучаніц, Алена Аляксандраўна распавяла пра свой стыль эфектыўнага...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: мастацтваў і асяроддзевага дызайну; філасофіі культуры; банкаўскай эканомікі; фізікі і аэракасмічных тэхналогій. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага турызму; фізікі і аэракасмічных тэхналогій; тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства; рускай літаратуры. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: нямецкай мовы; міжнародных эканамічных адносін; псіхалогіі; тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай; англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў; міжнароднага турызму; гісторыі старажытнага...

Зразумець, што такое БДУ. Першая зімовая школа па фізіцы і матэматыцы для кітайскіх студэнтаў [+cлайды і відэа]

У нашу ВНУ прыязджалі 18 кітайскіх студэнтаў першага і другога курса Сумеснага інстытута Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта і БДУ, дзе маладыя людзі навучаюцца па спецыяльнасцях «Прыкладная фізіка» і «Інжынерная механіка». З 15 да 25 студзеня на базе фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў замежныя студэнты слухалі лекцыі выкладчыкаў, выконвалі заданні, пазнавалі краіну і ўніверсітэт. Падобная школа ўжо прайшла ўлетку на базе Далянскага ўніверсітэта,...

«Ставім мэту – выпускаць кожны год па кандыдату». Сяргей КАСЦЮК ў праекце “Новы погляд” [+відэа]

Герой праекта «Новы погляд» загадчык кафедры высокамалекулярных злучэнняў хімфака і кіраўнік лабараторыі каталізу полімерызацыйных працэсаў Сяргей КАСЦЮК адзначае, што, каб мець поспех у сваёй галіне, трэба любіць працу, крэатыўна думаць і часцей публікавацца ў аўтарытэтных часопісах. Пагаварылі пра міжнародныя праекты, універсітэт і творчасць у хіміі. Сяргей Касцюк – выпускнік хіміч­нага факультэта БДУ 1999 г. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у лабараторыі...

Дерево желаний, оригами и пельмени «цзяоцзы». Китайский Новый год встретили в БГУ [+cлайды]

«Син ниан хао!» – традиционное китайское поздравление с новым годом то и дело слышалось 4 февраля в общежитии № 5 БГУ, где студенты и сотрудники университета отмечали Праздник весны. – У нас в Китае Новый год – это главный семейный праздник. Все члены семьи, где бы они ни жили: в Америке, Европе или разных городах Китая – приезжают домой, – рассказывает аспирант...

Хачу вучыцца ў БДУ! Мехмат вучыць думаць, аналізаваць, прымаць рашэнні

Механіка­­-матэматычны факультэт – адзіны ў краіне, унікальны па змесце дысцыплін. Дэкан – кандыдат фізіка­матэматычных навук дацэнт Дзмітрый Георгіевіч МЯДЗВЕДЗЕЎ Адрас: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 4 Тэл. 209­50­46, 209­52­49 Е­­­-mail: medvedev@bsu.by www.mmf.bsu.by У структуры факультэта 10 кафедраў, 1 НДЛ, 4 СНДЛ, 2 цэнтры, 4 філіялы. Тут працуюць 5 акадэмікаў НАН Беларусі, 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 39 дактароў навук, 92 кандыдаты навук....

Упершыню студэнцкі фэстываль псіхалогіі пройдзе ў БДУ

Старт тыднёвай праграме будзе дадзены 18 лютага (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 413). Пачатак у 10.00. Мерапрыемства прымеркавана да 140-годдзя псіхалагічнай навукі. Ідэя яго арганізацыі належыць студэнтам-псіхолагам факультэта філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН). Правядзенне фэсту накіравана на павышэнне псіхалагічнай культуры студэнтаў і школьнікаў, стварэнне ўмоў для абмену практычным досведам паміж навучэнцамі і спецыялістамі-практыкамі, а таксама знаёмства патэнцыйных абітурыентаў са спецыфікай падрыхтоўкі...