Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Як зрабіць БДУ лепшым? У праекце “Новы погляд” Дзмітрый МАРУШКА [+відэа]

Мы погутарылі з Дзмітрыям МАРУШКА, загадчыкам кафедры эканамічнай інфарматыкі эканамічнага факультэта БДУ. Спыталі пра дасягненні кафедры і пра развіццё моладзевага прадпрымальніцтва. Даведаліся пра вынікі міжнароднай канферэнцыі і конкурса стартап-праектаў BizTech, пра стварэнне камп’ютарнага класа, а такама пра падрыхтоўку да адкрыцця ў новым навучальным годзе магістарскіх праграм. – Адзначу тое, што мэтанакіраванасць, стараннасць, працавітасць і вера ў поспех дазваляюць атрымліваць выдатныя...

Нашы юбіляры

01 студзеня Карпічэнка Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм 02 студзеня Жаўняровіч Пётр Пятровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання 02 студзеня Лукашэвіч Міхаіл Рыгоравіч, прафесар кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі 03 студзеня Бандарэнка Аляксандр Адамавіч, дацэнт кафедры вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі 04 студзеня Апостал Наталля Аляксандраўна, дацэнт кафедры аналітычнай хіміі 07 студзеня Пісарук Мікалай Мікалаевіч,...

Як зрабіць БДУ лепшым? Дзмітрый КУРЛОВІЧ у праекце “Новы погляд” [+відэа]

Гэты год стаў вельмі насычаным для нашага ўніверсітэта. Падсумоўваючы яго вынікі, мы пагутарылі з Дзмітрыям КУРЛОВІЧАМ, загадчыкам кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта БДУ. Даведаліся пра дасягненні студэнтаў і супрацоўнікаў. Таксама пра тое, што плануецца адкрыць магістарскую праграму па ГІС на англійскай мове і павялічыць публікацыйную актыўнасць выкладчыкаў. – Гэты год стаў для нашай кафедры юбілейным. У верасні...

БДУ ў СМІ

Студэнты БДУ і БДМУ распрацавалі ўнікальны комплекс для медыцынскай дыягностыкі – zviazda.by, sputnik.by, trend.az (19.12). Дэканам фізічнага факультэта прызначаны Міхаіл Ціванаў – «Мінск-Навіны», news.21.by (17.12). Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь 2030: дзяржава, бізнес, навука, адукацыя» прайшла ў БДУ – БелТА, ecopress.by (11.12), sb.by (15.12). Пра Еўразійскую студэнцкую алімпіяду па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні ў БДУ – interfax.by, news.21.by (11.12). Пра правядзенне...

На літаратурным свяце“КЛУмБы” былі выбраны лепшыя творы

Клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа”, які створаны пры Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта больш як чатыры гады назад, з цікавасцю і надзеяй назіраў за літаратурным конкурсам, які прайшоў ва ўніверсітэце ў адыходзячым годзе і быў прысвечаны Году малой радзімы. Конкурс пад назваю “Я гэты край радзімаю заву” аб’яднаў студэнтаў розных факультэтаў жаданнем прысвяціць дарагім сэрцу мястэчкам, дзе яны нарадзіліся і...

Лічбавая трансфармацыя: погляд знутры [+відэа]

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук, а таксама факультэт журналістыкі БДУ сталі пляцоўкай для правядзення круглага стала “Чалавек, цывілізацыя, культура ў эпоху лічбавай трансфармацыі”, арганізаванага па ініцыятыве прэзідыума прафесарскага сходу БДУ сумесна з саветам маладых навукоўцаў універсітэта. Змяненне чалавечага грамадства, звязанае з паўсюдным распаўсюджаннем і ўвядзеннем ва ўжытак лічбавых тэхналогій, было адным з галоўных пытанняў для абмеркавання маладымі навукоўцамі, прадстаўнікамі розных...

Космас для БДУ. Спадарожнік БДУ ў кантэксце касмічнага права

Напэўна, першая асацыяцыя са словам “космас” – цудоўнае бязмежнае зорнае неба. Але ці даступнае яно? Вядома, так! 2018 год, які сыходзіць, гэта даказаў. Гэта быў сапраўды касмічны год для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – 29 кастрычніка 2018 г. адбылася гістарычная падзея: на арбіту выведзены першы ўніверсітэцкі спадарожнік BSUSat-1. Аднак свет уладкаваны так, што чалавек, што б ён ні рабіў, заўсёды падпарадкоўваецца...

Якія ініцыятывы сталі найлепшымі ў БДУ? Падведзены вынікі конкурсу “Найлепшы моладзевы праект БДУ” [+cлайды]

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу УВРМ “Найлепшы моладзевы праект БДУ”. За 10 гадоў правядзення конкурсу было пададзена 165 заявак, а 41 праект па выніках абароны стаў пераможцам ці лаўрэатам. Удзельнікамі конкурсу могуць быць студэнты БДУ дзённай формы навучання і навучэнцы юрыдычнага каледжа. 4 і 5 снежня на геаграфічным факультэце прайшоў заключны этап конкурсу: студэнты абаранялі свае праекты перад журы. Экспертная камісія...

Наедине с поэзией… В БГУ прошел Университетский поэтический форум

Утро, 6.30. Звонит будильник – и я быстро просыпаюсь, потому что уже через полтора часа надо быть в строю. Собираюсь, запрыгиваю в автобус и еду в университет. Ведь скоро начнется встреча с поэзией…   Наверняка вы подумаете, что такая встреча – что-то из области сверхъестественного. Но это не так, потому что уже третий год подряд мы, актив Творческого союза факультета...

Алена Бабкіна: «Ідэальны выкладчык – той, хто ведае, як тэорыя працуе на практыцы» [+відэа]

Сёння праект «Новы погляд» распавядзе пра загадчыцу кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Алену БАБКІНУ. Яе навуковае званне – дацэнт. Спецыяльнасць кафедры лідзіруе ў рэйтынгу прахадных балаў у краіне. З ёй пагаварылі пра прафесійныя сакрэты, асаблівасці арганізацыі працы на кафедры – пра трэніровачныя суды, дысцыпліны на англійскай мове, дыстанцыйную магістратуру. А таксама пра тое, як зрабіць навучанне яшчэ лепшым. Спалучаць...

Выбух эмоцый. Магутная энергетыка! BSU Dance Festival падарыў незабыўныя ўражанні [+cлайды і відэа]

Адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU Dance Festival запаліў сэрцы і падарыў незабыўныя эмоцыі ўжо другі год запар! Як і ў першы раз, фінал фэсту прайшоў у клубе RE:PUBLIC, які па традыцыі з’яўляецца пляцоўкай для жывых концэртоў, кінапаказаў, вечарынак “у духу новага часу”, бязмежных эмоцый і гучных падзей. Арганізатарамі падзеі выступіла ўпраўленне па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, творчы саюз Беларускага...