Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Дарт Вэйдэр, касмапонг і… аўтаматы з газіроўкай. Студэнцкі гарадок з размахам адзначыў юбілеі адразу трох інтэрнатаў! [+cлайды]

У дзень нараджэння сваіх інтэрнатаў студэнты “шасцёркі” ўспаміналі мінулае, жыхары “чацвёркі” марылі пра будучыню, а “пяцёрка” арганізавала знаёмства з экзатычнай культурай Усходу. 50 гадоў таму, 1 лістапада 1968 года, інтэрнат № 6 БДУ адчыніў свае дзверы для студэнтаў матэматычнага і хімічнага факультэтаў. Сёння тут жывуць студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава. Студэнцкі...

Ад ідэі да інавацыйнага прадукту. Начальнік ГУН Віталь Кутавічус расказаў як зарабляць на навуковых ідэях

Нароўні з адукацыяй навука – адзін з найважнейшых напрамкаў, якія вызначаюць развіццё нашага ўніверсітэта. Даследаванні, выкананыя на факультэтах і ў падраздзяленнях БДУ, каардынуе Галоўнае ўпраўленне навукі, якое ў гэтыя дні адзначае 55-годдзе. Мы пагаварылі з яго начальнікам, намеснікам прарэктара па навуковай рабоце Віталём КУТАВІЧУСАМ, і даведаліся, як стымуляваць супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта займацца навукай, як зарабляць на навуковых ідэях і...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: тэарэтычнай фізікі і астрафізікі; лазернай фізікі і спектраскапіі; тэа­рэтычнай і прыкладной механікі; карпаратыўных фінансаў; раманскага мовазнаўства. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнародных адносін; дзяржаўнага кіравання. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: тэорыі функцый; тэарэтычнай і прыкладной механікі; батанікі; фізікі і аэракасмічных тэхналогій; гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ; тэлебачання і радыёвяшчання; тэх­налогій камунікацыі; стылістыкі і лі­тара­турнага рэдагавання; раманскага...

На скрыжаванні ўсіх хімій. Прафесар Алег Шадыра распавёў для чаго патрэбныя радыяцыйныя тэхналогіі

У 1968 г. была створана кафедра радыяцыйнай хіміі і радыяхіміі для падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для вырашэння разнапланавых задач па мірным выкарыстанні атамнай энергіі. Яе арганізаваў і ўзначаліў Я. П. Пятраеў. Першапачаткова навучальная праца была звязана з выкладаннем дысцыплін па радыяцыйнай хіміі, радыяхіміі і крыніцах iанiзуючых выпраменьванняў. Чытаць лекцыі запрашаліся спецыялісты з МДУ, супрацоўнікі адкрытага ў 1964 г. Інстытута ядзернай энергетыкі....

Навагоднія акцыі стартуюць 21 снежня ў БДУ

Пройдуць яны па адрасе: пр. Незалежнасці, 4, хол 1 паверха галоўнага корпуса). Пачатак у 13.00. Стаць іх удзельнікамі могуць усе жадаючыя студэнты і супрацоўнікі ВНУ. Напярэдадні казачнага свята ў кожнага будзе магчымасць прачуць атмасферу зімовага свята і падрыхтаваць незвычайныя падарункі і сюрпрызы родным і блізкім. У першы дзень будуць працаваць некалькі тэматычных зон. На адной з іх галоўныя персанажы навагодняга...

Сумленне і аферы: як прайшоў фінал праекта БДУ “Публіка і Я” [+cлайды]

Шосты сезон праекта механіка-матэматычнага факультэта “Публіка і Я” завяршыўся 27 лістапада. Дзевяць удзельнікаў трымалі іспыт, выступаючы перад вялікай аўдыторыяй. 8 хвілін для таго, каб раскрыць сваё прамоўніцкае майстэрства і зацікавіць тэмай. Хто ж стаў каралём мікрафона? Публіка і Я” – гэта праект, створаны студэнтамі для студэнтаў. На ім можна атрымаць базавыя веды для таго, каб стаць спікерам і папрактыкавацца ў...

Мы адкрыем новую галактыку! Капуснік БДУ зноў фантаніраваў ідэямі студэнтаў [+cлайды і відэа]

Пра яго кажуць, яго чакаюць, ад яго атрымліваюць асалоду. А пошук за пару дзён да мерапрыемства лішняй пары квіткоў – штосьці накшталт спаборніцтва; часам нават настае і стадыя запалу. 22 лістапада на сцэне Ліцэя БДУ прайшоў “капуснік” – конкурс творчасці і таленту для першакурснікаў нашага ўніверсітэта. Усяго гэта мерапрыемства сабрала каля тысячы студэнтаў і запрошаных гасцей, а яшчэ некалькі сотняў...

Казуркі, таполевая моль і… Канстытуцыйнае права. Найлепшыя навуковыя гурткі вызначаны ў БДУ [+відэа]

Універсітэт аб’ядноўвае ў навуковых гуртках 2,5 тысячы студэнтаў. Такіх аб’яднанняў па навуковых інтарэсах цэлых 125! Якія ж з іх найбольш поўна раскрываюць інтэлектуальны і творчы патэнцыял студэнтаў? Кампетэнтнае журы вызначыла іх у конкурсе “Найлепшы навуковы гурток БДУ”. Узнагароджанне адбылося 26 лістапада ў рамках Савета БДУ. Конкурс накіраваны на развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу адоранай моладзі, стымуляванне настаўніцкай дзейнасці, павышэнне якасці...

Прыгажосць жанчыны VS курэнне. Радыяцыйны фон у тых, хто курыць, у 30 разоў вышэйшы

Здароўе – адзін з галоўных складнікаў прыгажосці. Жаданне быць прыгожым, дасканалым такое натуральнае для чалавека, гэта дакладны стымул адмовы ад разбуральнікаў здароўя і перш за ўсё ад курэння. Курэнне з’яўляецца самай масавай хранічнай бытавой інтаксікацыяй, бо пры курэнні адбываецца сухая перагонка тытуню з утварэннем мноства таксічных рэчываў. Па дадзеных міжнароднай статыстыкі, кураць цяпер больш як палова мужчын і чвэрць жанчын...

Чым можна зацікавіць пакаленне Z? Кацярына Гаспадарык пра новыя формы матывацыі студэнтаў эканамфака [+відэа]

БДУ – гэта вялікі калектыў, сям’я. Мы хочам распавесці пра людзей, якія тут працуюць. Праект «Новы погляд» уяўляе сабой душэўныя размовы з тымі, хто сваёй працай робіць універсітэт лепшым. Сёння праект распавядзе пра Кацярыну ГАСПАДАРЫК.   Яна амаль год таму стала загадчыцай кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта БДУ, пры гэтым цяпер з’яўляецца старшынёй савета маладых навукоўцаў эканамфака. Вучонае...

Што такое маргіналіі, экслібрыс? Студэнты хімфака пабачылі рэдкія і каштоўныя кнігі з бібліятэкі БДУ

Сучасная ўніверсітэцкая бібліятэка сёння – гэта самыя сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, базы дадзеных, электронная бібліятэка, аўтаматызаванае абслугоўванне. Студэнты з лёгкасцю пераходзяць на электронныя падручнікі і віртуальную інфармацыю пры падрыхтоўцы да сесіі і напісанні навуковых прац. І часцяком абыходзяцца без традыцыйных папяровых носьбітаў – звычайных кніг. Але бываюць выпадкі, калі яны прыходзяць у бібліятэку не проста пачытаць, а сустрэцца з незвычайнай Кнігай –...