Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Растопім лёд разам! На каньках і з клюшкамі адзначылі Дзень студэнта ў БДУ [+відэа]

У гонар Міжнароднага дня студэнта 17 лістапада прафсаюзная арганізацыя зноў сабрала студэнтаў БДУ на катку, каб зрабіць гэты дзень сапраўды незабыўным. Імпрэза да Міжнароднага дня студэнта на лёдзе ўжо стала штогадовай традыцыяй студэнтаў галоўнай ВНУ краіны. І на гэты раз у атмасферу свята ўсё пагрузіліся на пляцоўцы “Мінск-Арэны”. З віншавальнымі словамі для студэнтаў выступілі рэктар БДУ Андрэй Кароль і старшыня...

BSUSat-1. Нанаспадарожнік у космасе, а што далей?

Не так даўно апарат БДУ BSUSat-1 быў ведзены на арбіту вышынёй больш за 500 кіламетраў над паверхняй Зямлі з касмадрома ў Кітаі. Про тае, як перадаецца інфармацыя з нанаспадарожніка і як далей з ей працуюць выкладчыкі і студэнты, распавялі нашы навукоўцы. Аляксандр СПІРЫДОНАЎ, старшы выкладчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій ФРКТ: – Стаялі задачы правесці папярэдні разлік арбіты апарата, правесці...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫК КАФЕДРЫ фізіялогіі чалавека і жывёл, ПРАФЕСАР КАФЕДРЫ агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ  бізнес-адміністравання; лічбавых сістэм...

BSUSat-1. Маладыя навукоўцы распавялі пра нанаспадарожнік БДУ

На распрацоўку апарата пойшоў не адзін год. Многія, хто ўдзельнічаў у праекце, за гэты час скончыў магістратуру і застаўся працаваць на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Як ішла праца над BSUSat-1 і як паўплываў гэты праект на прафесійныя навыкі распавялі навуковыя супрацоўнікі лабараторыі інфармацыйна­вымяральных сістэм. Максім СУРАЎЦАЎ, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі інфармацыйна­вымяральных сістэм кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм ФРКТ: –...

BSUSat-1. Як будавалася “Лятучая навучальна-навуковая лабараторыя”?

НДЛ інфармацыйна-вымяральных сістэм ўвайшла ў праект нанаспадарожніка больш за тры гады таму. Пра тое як, ствараўся апарат BSUSat-1, распавёў Сяргей СЕМЯНОВІЧ, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі. – Супрацоўнікі лабараторыі ўвайшлі ў праект нанаспадарожніка больш за тры гады таму. З тых часоў мы так захапіліся ім, што нават даво­дзілася прытарможваць нашы асноўныя праекты. Першапачаткова праца над «электронным» складнікам праекта нас не палохала:...

Для юрыстаў – схемы, для географаў – карты. Лаўрэаты прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі падрыхтавалі для студэнтаў арыгінальныя навучальныя выданні

Калі да выніку навуковай, педагагічнай і метадычнай працы выкладчыка дадаецца жаданне перадаць свой досвед студэнту – з’яўляюцца навучальныя дапаможнікі і нават цэлыя навучальна-метадычныя комплексы. Найлепшыя з іх атрымліваюць прэміі імя У. І. Пічэты (у галіне сацыяльных і гуманітарных навук) і імя А. Н. Сеўчанкі (у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук) у намінацыі «Адукацыя». Сёлета за свае распрацоўкі, якія дапамагаюць студэнтам...

BSUSat-1 сігналіць з космасу! БДУ запусціў уласны спадарожнік [+відэа]

«My dream is to fly over the rainbow, so high!» («Мая мара – лётаць над вясёлкай, так высока!») – такое паведамленне вылучаецца сярод лічбаў і паказчыкаў, якія прымаюцца ад універсітэцкага нанаспадарожніка BSUSat-1. Мара спраўдзілася – 29 кастрычніка ў 03.43 па нашым часе з касмадрома ў Кітаі апарат паспяхова выведзены на арбіту вышынёй больш за 500 кіламетраў над паверхняй Зямлі. Ён...

«Гэта былі самыя лепшыя вакацыі!» 5 сезон праекта «Студэнт БДУ на тыдзень» завершаны

Падчас восеньскіх і веснавых школьных вакацый БДУ ўвасабляе мары абітурыентаў. Дзіва што: хто не марыць пабыць студэнтам і паглядзець, як вучаць і вучацца на жаданым факультэце? Праект, распачаты на факультэце журналістыкі, з 29 кастрычніка па 3 лістапада ахапіў 15 факультэтаў і каля 120 абітурыентаў. Для таго, каб стаць студэнтам, вучні 10 і 11 класаў напісалі матывацыйны ліст. На філалагічны факультэт...

“Таямніцы” Надзеі Скардзіны. Алімпійская чэмпіёнка ў гасцях у БДУ

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук 9 лістапада пагрузіўся ў сапраўдную “зімовую” і спартыўную атмасферу, таму што на сустрэчу ў рамках праекта “Ліга маладога грамадзяніна” прыйшла Надзея СКАРДЗІНА – алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце 2018 г., бронзавы прызёр у індывідуальнай гонцы 2014 г. Надзея Скардзіна з задавальненнем падзялілася са студэнтамі і выкладчыкамі сваёй гісторыяй поспеху. Спартсменка распавяла пра “філасофію” біятлона, пра асаблівасці...

Каб студэнт стаў профі ў любой сферы. Форум “М.І.Р.” сабраў у БДУ моладзевых лідараў з 16-ці краін

Развіццё студэнцкага самакіравання абмеркавалі на III Міжнародным моладзевым форуме “Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё”, які прайшоў у БДУ з 29 па 31 кастрычніка і сабраў каля 70 удзельнікаў з 16 краін Еўропы і Азіі. “М.І.Р.” у БДУ ўжо ў трэці раз. На міжнародны форум прыйшло больш за пяцьсот заявак. Па выніку было ўхвалена каля пяцідзесяці: гэта старшыні студэнцкіх аб’яднанняў з Нідэрландаў, Славакіі,...

Навуковец, ствары свой брэнд. Як апублікавацца ў навуковым часопісе?

Адзін з ключавых крытэрыяў ацэнкі ўніверсітэтаў у рэйтынгах – навукова-даследчая актыўнасць, якая вызначаецца колькасцю навуковых публікацый і індэксам цытавання. Паказчыкі не бясспрэчныя, але тым не менш дапамагаюць ацаніць бягучы ўнёсак навукоўца ў навуку. Адпаведна, узнікае пытанне: «Як публікаваць артыкулы ў высакарэйтынгавых часопісах і зрабіць так, каб іх цытавалі?» Адказ на яго дае з канкрэтнымі рэкамендацыямі, Сяргей ПАРАМОНАЎ, старшы рэгіянальны прадстаўнік...