Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Эпоха камсамола. Віктар Шадурскі : “Калі здарыўся землятрус у Арменіі, адразу сфарміравалі атрад, сабралі рэчы для пацярпелых”

Дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар ШАДУРСКІ быў сакратаром камітэта камсамола БДУ з 1989 г. па 1990 г. Ён рассказаў, чым яму запомніўся гэты час, і пра тое, як камсамольцы праводзілі лета. – З камсамолам быў звязаны з першых дзён ва ўніверсітэце, на 5 курсе стаў вызваленым работнікам – намеснікам сакратара камітэта камсамола БДУ па інтэрнацыянальным выхаванні. Затым улетку 1986 і...

Эпоха камсамола. Пётр Брыгадзін: “Запомніўся наш праект – адкрыццё моладзевага кафэ “Гаўдэамус”

Сваімі ўспамінамі пра ВЛКСМ падзяліўся Пётр БРЫГАДЗІН, дырэктар Інстытута бізнесу. Ён быў сакратаром камітэта камсамола БДУ з 1979 г. па 1981 г.  – У склад камітэта камсамола ўніверсітэта я быў абраны ў 1973 годзе, затым быў намеснікам сакратара камітэта, начальнікам штаба працоўных спраў, а потым узначаліў арганізацыю. Тады камітэт ЛКСМБ БДУ быў з правамі райкама, наш штат вызваленых работнікаў складаўся...

Міжнародная мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 4 снежня ў БДУ

  Пройдзе яна па адрасе: пр. Незалежнасці, 4.   У экспазіцыю ўвойдуць калекцыі бурштыну, кварцу, лазурыту, яшмы, афрыканскага малахіту і іншых мінералаў. Вырабы з камянёў змогуць набыць усе ахвотнікі. Таксама на выставе будуць працаваць павільёны аўтарскіх прац майстроў і рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Конга. Традыцыйнай і запатрабаванай стала праца лабараторыі “Юны геолаг”. Кожны ахвотнік займее магчымасць удакладніць...

Один донор может спасти 3 жизни. Зачем сдают кровь студенты БГУ?

В Дне донора, который прошел в нашем университете 30–31 октября, приняли участие 168 человек со всех факультетов. За 2017 год и первое полугодие 2018 в БГУ получилось собрать 117 литров крови. Донорская кровь и препараты из крови нужны очень многим людям. Ими могут быть пострадавшие в авариях, получившие тяжелые травмы, ожоги, потерявшие много крови в результате несчастных случаев, больные, нуждающиеся...

Капуснік БДУ пройдзе ва ўніверсітэце

У актавай зале Ліцэя БДУ 22 лістапада пройдзе галоўнае студэнцкае мерапрыемства восені – агляд-конкурс “Капуснік–2018”. ГА “Студэнцкі саюз БДУ” ўжо ў 12-ы раз арганізуе самы маштабны конкурс сярод першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты 1 курса, прадстаўнікі 19 факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, сыдуцца на вялікай сцэне ў барацьбе за першае месца і галоўны прыз – кубак рэктара. 250 студэнтаў – пераможцы факультэцкіх капуснікаў...

Эпоха камсамола. Анатолій Тозік: “Фарміравалі студэнцкія атрады да 3 тысяч чалавек, якія раз’язджаліся па СССР”

Ленінскаму саюзу моладзі споўнілася 100 гадоў 29 кастрычніка. Пра тое, якім быў той час, распавёў Анатолій Тозік, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. Сакратар камітэта камсамола БДУ з 1975 г. па 1979 г. – Да таго часу, калі я ўзнача­ліў універсітэцкі камсамол, ужо абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваць у арганізацыі было вельмі цікава. Памятаю дакладна, як доўга я быў сакратаром, –...

Эпоха камсамола. Уладзімір Навумовіч: “Адкрылі мемарыяльны знак у памяць студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія загінулі ў гады вайны”

Мільёны савецкіх юнакоў і дзяўчат прайшлі школу ВЛКСМ з моманту стварэння і да самароспуску арганізацыі ў 1991 годзе. Ленінскаму саюзу моладзі споўнілася 100 гадоў 29 кастрычніка. Пра тое, якім быў той час, распавёў Уладзімір Навумовіч, былы сакратар камітэта камсамола БДУ з 1973 г. па 1975 г., член Саюза пісьменнікаў Беларусі, дацэнт філалагічнага факуль­тэта, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2018 г.). –...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады: СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ мовазнаўства і краіназнаўства Усходу. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТА КАФЕДРЫ інавацыйнага кіравання; ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ лагістыкі; ДАЦЭНТ КАФЕДРЫ бізнес-адміністравання; СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА кафедры эканомікі і менеджменту; СТАРШАГА...

Экскурсіі і сюрпрызы ад прафкама работнікаў: як разнастайна правесці вольны час

  Канцэрты, спектаклі і выставы і экскурсіі  – усё тое, што прыўносіць у наш вольны час разнастайнасць, – асноўныя напрамкі дзейнасці культурна-масавай камісіі Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. Старшыня камісіі Алена Кінчы­кава расказала, як плануюць мерапрыемствы, імкнучыся ўлічыць пажаданні ўсіх, і чаму немагчыма дагадзіць кож­наму. Камісія па культурна-масавай рабоце актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні шматлікіх агульнаўніверсітэцкіх мерапрыемстваў, найбліжэйшае і,...

Бацькоўскі месяц у БДУ: вопыт пакаленняў і традыцыйныя каштоўнасці

Захаванне сямейных каштоўнасцяў – важная задача не толькі дзяржавы, але і ўніверсітэта. Псіхалагічная служба БДУ ўжо ў другі раз правяла “Бацькоўскі месяц”. Гэтым разам у вельмі цікавай форме: чатыры тыдні кастрычніка прысвечаны “старэйшым” бацькам, маці, бацьку і будучым бацькам. Шматстайнасць формаў і тэм уцягнула студэнтаў у абмеркаванне асноватворных каштоўнасцяў і паглыбіла іх разуменне сябе. Чым быў насычаны гэты месяц, распавядзе...

Срэбраны матыў залатой восені: конкурсу “Сярэбраныя струны” 20 гадоў! [+cлайды і відэа]

Сапраўды легендарны вечар прайшоў 18 кастрычніка ў рамках фэсту студэнцкай песні “Сярэбраныя струны”. Конкурсу, які з году ў год аб’ядноўвае тых, каму дарагія паэзія і музыка, які дае магчымасць заявіць пра сябе і прапанаваць на суд гледачоў песні ўласнага сачынення ці выканаць улюбёную кампазіцыю, 20 гадоў. З кожным годам “Струны” набываюць усё вялікую папулярнасць сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ...