Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Бацькоўскі месяц у БДУ: вопыт пакаленняў і традыцыйныя каштоўнасці

Захаванне сямейных каштоўнасцяў – важная задача не толькі дзяржавы, але і ўніверсітэта. Псіхалагічная служба БДУ ўжо ў другі раз правяла “Бацькоўскі месяц”. Гэтым разам у вельмі цікавай форме: чатыры тыдні кастрычніка прысвечаны “старэйшым” бацькам, маці, бацьку і будучым бацькам. Шматстайнасць формаў і тэм уцягнула студэнтаў у абмеркаванне асноватворных каштоўнасцяў і паглыбіла іх разуменне сябе. Чым быў насычаны гэты месяц, распавядзе...

Срэбраны матыў залатой восені: конкурсу “Сярэбраныя струны” 20 гадоў! [+cлайды і відэа]

Сапраўды легендарны вечар прайшоў 18 кастрычніка ў рамках фэсту студэнцкай песні “Сярэбраныя струны”. Конкурсу, які з году ў год аб’ядноўвае тых, каму дарагія паэзія і музыка, які дае магчымасць заявіць пра сябе і прапанаваць на суд гледачоў песні ўласнага сачынення ці выканаць улюбёную кампазіцыю, 20 гадоў. З кожным годам “Струны” набываюць усё вялікую папулярнасць сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ...

Сустрэча пакаленняў: 100 гадоў ВЛКСМ адзначаюць у БДУ

Можна па-рознаму ставіцца да ідэалаў мінулага, але той факт, што справы камсамольцаў захаваліся ў гісторыі Беларусі і канкрэтна нашага ўніверсітэта, адмаўляць нельга. Гісторыя камсамола – гэта наша гісторыя. “Камсамол – мой лёс”! Так мог сказаць пра сябе любой з гасцей сустрэчы, прысвечанай 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, якая прайшла 22 кастрычніка на факультэце філасофіі і сацыяльных навук і была...

Островецкая кругосветка! Иностранные студенты БГУ познакомились с северо-западным регионом Беларуси

Ранним осенним утром 5 октября полный автобус студентов с разных факультетов и разных курсов отправился с экскурсией по красивейшим местам Беларуси. Этот маршрут в туристическом мире еще называют «Островецкой кругосветкой». Первой остановкой была усадьба Михала Клеофаса Огинского — государственного и общественного деятеля, дипломата, композитора, автора знаменитого полонеза «Прощание с родиной». Усадьба находится в д. Залесье и принимает ежегодно 30 000 гостей....

40 гадоў на ўздыме. НДІ фізіка-хімічных праблем сярод лідараў айчыннай навукі

НДІ фізіка-хімічных праблем – шматразовы пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод арганізацый навукі, і да нядаўняга часу – лідар сярод усіх навуковых арганізацый у рэйтынгу цытавання. Створаны 4 кастрычніка 1978 г. НДІ складаўся з 9 НДЛ, у якіх працавалі 123 навуковыя супрацоўнікі. Вялікую ролю ў арганізацыі інстытута сыгралі прарэктар па навуковай рабоце БДУ акадэмік Л. В. Валадзько, намеснік міністра вышэйшай і сярэдняй...

Эўрыстыка ў навучанні: на філфаку прэзентавалі заняткі-вандраванне з замежнымі студэнтамі

У гэтым навучальным годзе філфак БДУ пачаў актыўна ўкараняць інавацыйныя падыходы ў выкладанне філалагічных дысцыплін. 5 кастрычніка сваю аўтарскую навукова-практычную распрацоўку ў навучальнай дзейнасці прадставіла кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры. Аўдыторыі прэзентавалі рэпартажную відэастужку «Вандраванне да пазнання і творчасці: анталогія творчых заданняў». Адпраўны пункт – твор­часць, канчатковая мэта – стварыць новы ўнікальны прадукт: кадры відэастужкі прадэманстравалі, як...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС НА ЗАМЯЩЭННЕ ПАСАД: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: геадэзіі і картаграфіі; вылічальнай матэматыкі; матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных; неарганічнай хіміі, міжкафедральны цэнтр – кафедра ЮНЕСКА па прыродазнаўчай адукацыі; тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства; этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтва; гісторыі Расіі; археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін; сацыяльнай работы і рэабіліталогіі; аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: тэарэтычнага і славянскага мова­знаўства;...

Дыялог у новым фармаце. Якім бачаць універсітэт старасты першага курса? [+відэа]

Першакурснікі БДУ падзяліліся з рэктарам Андрэем Каралём ідэямі развіцця нашага ўніверсітэта і ўдасканалення кіраўнічых і адукацыйных працэсаў. Размова прайшла ў рамках выязнога адукацыйнага семінара «Ты – стараста!», удзельнікамі якога сталі звыш 160 студэнтаў. Фармат сёлетняй сустрэчы быў зменены з мэтай даць студэнцкай моладзі магчымасць стаць датычнай да кіраўнічага і адукацыйнага працэсаў БДУ. Першакурснікі выступілі з ініцыятывамі па паляпшэнні якасці адукацыі,...

Адчыняем дзверы для Узбекістана. БДУ і ТДІУ пачнуць навучанне студэнтаў па праграме “2+2”

Падчас міжнароднай адукацыйнай выставы ва Узбекістане больш за 100 узбекскіх школьнікаў прайшлі сумоўе для навучання ў БДУ. У Палацы творчасці моладзі г. Ташкент з 18 па 23 верасня адбыліся «Дні беларускай адукацыі» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны. Удзельнікамі выставы сталі больш за 60 універсітэтаў і адукацыйных арганізацый, а наведалі яе больш чым 5 тысяч школь­нікаў і студэнтаў. Узбекскія абітурыенты...

Навука ў вершах і тэорыя муці. Хто аказаўся самым арыгінальным на антынавуковай канферэнцыі?

У фізічнага факультэта БДУ свята: сёлета яму споўнілася 60 гадоў! Сярод канцэртаў і весялосці ёсць і навуковая частка – V Міжнародная антынавуковая канферэнцыя. Шэсць дакладчыкаў разабралі па костках з’явы, якія, на жаль, не вывучаюць ва ўніверсітэцкай праграме. А суддзі – сапраўдныя навукоўцы, ацанілі і тэарытычны, і жартоўны складнікі. Што ж з гэтага узаемавыключальнага спалучэння атрымалася? Газета “Універсітэт” даведалася, чытай ніжэй....

Як ацаніць свой жыццёвы баланс? У БДУ прайшла інтэрактыўная выстава “Свет псіхалогіі”

У рамках штогадовага фэсту практычнай псіхалогіі ў БДУ з 17 верасня па 9 кастрычніка 2018 года прайшлі інтэрактыўныя выставы “Свет псіхалогіі”, арганізаваныя псіхалагічнай службай. Яны ўяўлялі сабой інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі даведаліся пра напрамкі дзейнасці псіхалагічнай службы, формы і метады працы, пра прынцыпы кансультатыўнай дзейнасці, пра групавыя формы працы, разнавіднасці псіхалагічнай практыкі. Выставы былі арганізаваны на ўсіх факультэтах, даўшы...