Капуснік БДУ пройдзе ва ўніверсітэце
У актавай зале Ліцэя БДУ 22 лістапада пройдзе галоўнае студэнцкае мерапрыемства восені – агляд-конкурс “Капуснік–2018”. ГА “Студэнцкі саюз БДУ” ўжо ў 12-ы раз арганізуе самы маштабны конкурс сярод першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты 1 курса, прадстаўнікі 19 факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, сыдуцца на вялікай сцэне ў барацьбе за першае месца і галоўны прыз – кубак рэктара. 250 студэнтаў – пераможцы факультэцкіх капуснікаў...