Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Аб’явы

Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА кафедры судовай дзейнасці на ўмовах няпоўнага працоўнага часу (0,5 стаўкі).   Тэрмін конкурсу – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 14, каб. 315. Тэл. 327 40 56.

Музычны драйв і прызнанне ў каханні: у БДУ адгрымеў “Віват, студэнт!” [+cлайды і відэа]

У Палацы спорту 1 верасня было сапраўды горача, і не толькі таму, што першы дзень восені пацешыў надвор’ем – першакурснікі БДУ ярка адзначылі пачатак свайго студэнцкага жыцця. Традыцыйнае свята “Віват, студэнт!” наведала больш за 5000 чалавек. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы. Лекцыі, семінары і першая сесія – усё гэта будзе потым, а цяпер весялосць, фота на памяць пра...

Каб выкарысталі веды для пераўтварэння свету. Студэнты БДУ атрымалі блаславенне ад мітрапаліта Паўла

Па традыцыі 1 верасня царква ўзносіць малітвы пра ўмацаванне душэўных сіл навучэнцаў, пра дараванне ім набожнасці і мудрасці. У гонар Дня ведаў ў БДУ Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адслужыў набажэнства ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. На набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рэктарата на чале з рэктарам Андрэем Каралём, а таксама студэнты і выкладчыкі БДУ. Дарэчы, традыцыя віншаваць...

Суседзі як родныя людзі. Умовы і кошты пражывання ў студгарадку БДУ

Пачынаецца навучальны год, і ў Мінск з розных куткоў краіны з’язджаюцца студэнты. У многіх з іх узнікае жыллёвае пытанне. Пра тое, як вырашаецца гэта пытанне ў БДУ, мы даведаліся ў дырэктара студэнцкага гарадка Алы МЕЛЕХ. Як размяркоўваюцца месцы У інтэрнаты ўніверсітэта на 2018/2019 навучальны год будзе заселена звыш 7900 навучэнцаў. У наш час забяспечанасць жыллём складае 72 % ад ліку...

Больш магчымасцяў! БДУ ўводзіць абноўленыя студэнцкія білеты [+відэа]

Выгада для студэнтаў і аптымізацыя выдаткаў для ўніверсітэта –БДУ сумесна з партнёрамі распрацаваў унікальны для краіны прадукт: шматфункцыянальную інтэлектуальную ідэнтыфікацыйную картку, у якой сумешчаны студэнцкі білет і аплатны сродак. «Разумныя» карты стануць падарункам ад кіраўніцтва ўніверсітэта ўсім першакурснікам. Найлепшыя абітурыенты атрымаюць іх ужо 1 верасня на свяце «Віват, студэнт!». – Асабіста ў мяне ў ка­шальку вельмі шмат розных пластыкавых карт:...

От домашних посиделок до свободы «уличного» веселья. Где и как проводят свободное время студенты БГУ?

Человек, долго находящийся в состоянии физического и эмоционального напряжения, больше подвержен различным заболеваниям, а стресс и депрессия становятся его постоянными спутниками. Вот почему время от времени нам так важно оставить дела, расслабиться, вдохнуть полной грудью и… полежать дома на диване в компании интересной книги и домашнего любимца? Или отправиться с друзьями покорять горные вершины? Навестить любимое кафе вместе с близкими...

Праца з “Вікіпедыяй”, расфасоўка тавараў, тэлемаркетынг і… як студэнты БДУ атрымлівалі першую зарплату

Многія студэнты БДУ правялі гэта лета з карысцю, набылі новыя веды і навыкі, атрымалі свой першы досвед працы і заработную плату. Мы даведаліся, як можна было патрапіць у студэнцкі атрад, якія ўмовы ім прапаноўвалі і якія абавязкі яны выконвалі. Набор на 2018 год пачаўся яшчэ ў сакавіку і доўжыўся, пакуль былі вольныя месцы.  Студэнтам было неабходна прайсці медыцынскую камісію. Ёсць...

Общежитие VS съёмная квартира: что лучше?

Какая тема может быть самой актуальной и одинаково острой для всех иногородних студентов? Конечно же, это вопрос жилья. Если вы или ваш друг собираетесь переезжать и вам нелегко расставить приоритеты и сделать правильный выбор, то эта статья точно для вас! Итак, вопрос «где жить?» становится легко решаемым, как только вы чётко определите для себя плюсы и минусы каждого варианта. В...

Как не сгореть на работе после отпуска?

«Никто так не нуждается в отпуске, как человек, только что вернувшийся из отпуска». Элберт Грин Хаббард Как это не парадоксально звучит, но эти слова через сотню лет подтвердили проведенные в этой области научные исследования. Ученые выяснили, что 50% людей при выходе на работу после продолжительного отдыха испытывают проблемы со здоровьем. Кажется, что после отпуска мы должны с удвоенной энергией взяться...

«Чуць віры свае» . Міжнародная летняя школа беларусістыкі стартавала ў чацвёрты раз [+cлайды і відэа]

Сёлета Міжнародная летняя школа беларусістыкі (МЛШБ) праходзіць з 20 жніўня па 1 верасня. Паглыбіць свае веды ў беларускай мове выказалі жаданне прадстаўнікі Германіі, ЗША, Італіі, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі і Чэхіі. У межах двухтыднёвай адукацыйна-культурнай праграмы ўдзельнікі маюць магчымасць вывучаць беларускую мову ў маўленчым асяроддзі, пазнаёміцца з культурным жыццём Беларусі, даведацца пра традыцыі, гістарычную спадчыну беларускага народа. Адукацыйная частка праграмы...

Гульня не для двара. Юныя інтэлектуалы эксперыментавалі з арэхамі, яйкамі і неньютанаўскай вадкасцю

XXIII Рэспубліканская летняя навукова-даследчая школа прайшла на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна”. Юныя даследчыкі працавалі ў галіне матэматыкі, інфарматыкі, фізікі, астраноміі і псіхалогіі. У пагоні за белай майкай У гэтым годзе лагер прыняў 295 дзяцей — пераможцаў розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд, а заявак было на 120 больш. Такі попыт тлумачыцца проста: у летняй школе з дзецьмі займаюцца таленавітыя выкладчыкі з лепшых...