Гульня не для двара. Юныя інтэлектуалы эксперыментавалі з арэхамі, яйкамі і неньютанаўскай вадкасцю
XXIII Рэспубліканская летняя навукова-даследчая школа прайшла на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Брыганціна”. Юныя даследчыкі працавалі ў галіне матэматыкі, інфарматыкі, фізікі, астраноміі і псіхалогіі. У пагоні за белай майкай У гэтым годзе лагер прыняў 295 дзяцей — пераможцаў розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд, а заявак было на 120 больш. Такі попыт тлумачыцца проста: у летняй школе з дзецьмі займаюцца таленавітыя выкладчыкі з лепшых...