“Нам пашанцавала жыць на гэтай планеце”. Расійскі касманаўт Валерый Токараў і амерыканскі астранаўт Кевін Форд пагутарылі са студэнтамі мехмата БДУ
На механіка-матэматычным факультэце БДУ адбылася сустрэча з касманаўтам-выпрабавальнікам Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына, расійскім палкоўнікам ВПС Валерыем ТОКАРАВЫМ і астранаўтам НАСА, палкоўнікам ВПС ЗША Кевінам ФОРДАМ, якія расказалі пра міжнацыянальную камунікацыю на МКС, навуковыя эксперыменты з рыбкамі і як выглядае Мінск з калязямной арбіты. Мадэратарам сустрэчы стаў акадэмік Сяргей Абламейка. У аўдыторыі больш за ўсё было студэнтаў-першакурснікаў, бо...