Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Дасягнуць сінергетычнага эфекту. У БДУ створаны Цэнтр карпаратыўных камунікацый

Цэнтр карпаратыўных камунікацый створаны ў БДУ шляхам зліцця медыяцэнтра, тэлецэнтра і лабараторыі эксперыментальных аўдыявізуальных праграм. Начальнік ЦКК Таццяна ЗАЙКОЎСКАЯ расказала пра напрамкі працы новай структуры і пра сваё бачанне адзінай інфармацыйнай дзейнасці БДУ. – Таццяна Вікенцьеўна, якія задачы перад ЦКК паставіла кіраўніцтва ўніверсітэта? – Галоўная наша задача – умацаванне пазітыўнага іміджу БДУ як вядучага адукацыйнага, навуковага і інавацыйнага цэнтра краіны....

Кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных ФПМІ – 30 гадоў

Гісторыя стварэння Кафедра матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных створана на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі 8 чэрвеня 1988 г. Яна стала весці падрыхтоўку спецыялістаў у галіне матэматычнага мадэлявання складаных сістэм, матэматычнага і праграмнага забеспячэння аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных. Арганізатарам і першым загадчыкам кафедры ММАД стаў доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Юрый Сямёнавіч Харын. У верасні 1988 года пры кафедры была створана НДЛ...

Патрыярху беларускай сацыялогіі Георгію Давідзюку споўнілася 95 гадоў

Зайздросны лёс гэтага выдатнага чалавека: воіна, працаўніка, настаўніка. Як шмат сёння людзей, якія хочуць шчыра, ад усёй душы, сказаць Георгію Пятровічу простае чалавечае «дзякуй», захапляючыся яго жыццёвым подзвігам, падзвіжніцтвам, чалавечай спагадлівасцю. Пажадаць яму здароўя і даўгалецця. Нягледзячы на жыццёвыя нягоды, цяжкасці і нястачы ваеннага ліхалецця, беды і трагедыі, зменлівасці лёсу, Георгій Пятровіч ніколі не страчвае прысутнасці духу, заўсёды ў працы...

У БДУ былі размеркаваны 1862 выпускнікі

З пачатку навучальнага года вялася вялікая праца па падрыхтоўцы і правядзенні размеркавання выпускнікоў. Сёлета ўпершыню старшынямі камісій па размеркаванні былі прызначаны дэканы факультэтаў. Камісіі па размеркаванні выпускнікоў БДУ завяршылі сваю працу ў красавіку. Даразмеркаванне выпускнікоў скончылася ў пачатку чэрвеня. Вынікам працы стала стопрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў. Падлягалі размеркаванню 1862 выпускнікі першай ступені вышэйшай адукацыі і 434 выпускнікі другой ступені вышэйшай адукацыі....

У студатрады я б пайшоў – хай мяне навучаць. Водгукі студэнтаў

Не толькі мехмат ведае, што цудоўны летні адпачынак мае некалькі складнікаў: кола найлепшых сяброў, шмат марожанага, танцы да світання і… магчымасць праявіць сябе ў прафесійнай сферы. Штаб працоўных спраў БРСМ БДУ добра ведае матэматыку сучаснай моладзі і дае кожнаму магчымасць атрымаць свой заробак, знайсці прафесію даспадобы, пазнаёміцца з актыўнымі людзьмі. На працягу ўсяго лета працуюць студэнцкія атрады шасці напрамкаў: педагагічны,...

Выпускнікі БДУ наведалі Рэспубліканскі баль выпускнікоў

Пятнаццаць выпускнікоў БДУ былі запрошаны на Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, які прайшоў 30 чэрвеня з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Па традыцыі напярэдадні ўрачыстай падзеі найлепшыя выпускнікі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі бяруць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да стэлы “Мінск – горад-герой”. Адзначым, што права прадстаўляць БДУ на Рэспубліканскім балі маладыя людзі ганараваны за высокія вынікі ў...

Інтэрв’ю прарэктара БДУ па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольгі Чупрыс «Настаўніцкай газеце» – «Нас­таўніцкая газета», nastgaz.by (23.06). Пра правядзенне антытытунёвай акцыі ў сацыяльных сетках БДУ – sb.by, wuz.by, 21.by, «Мінск-навіны» (29.05), «Знамя юности» (07.06). Чацвёртакурснік ФПМІ БДУ Анатоль Макарэвіч заняў другое месца на конкурсе «Найлепшая курсавая праца па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў ВНУ» – wuz.by (01.06), sb.by, «Знамя юности»...

Нашы юбіляры

04 ліпеня Фурсевіч Людміла Арка­дзьеўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку   і фінансаў 05 ліпеня Ваганава Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін 09 ліпеня Вашчанка Святлана Валянцінаўна, дацэнт кафедры неарганічнай хіміі 12 ліпеня Афанасьева Таццяна Сяргееўна, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі 21 ліпеня Аўсяннікава Святлана Васільеўна, вядучы навуковы супрацоўнік НДЛ радыяхіміі 21 ліпеня Шцін Сяргей...

Аб’явы

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ запрашае на перападрыхтоўку: •    асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю; •    студэнтаў дзённай формы навучання двух апошніх курсаў і магістратуры вышэйшых навучальных ус­таноў па спецыяльнасці «Руская мова як замежная» (кваліфікацыя «Выкладчык рускай мовыяк замежнай») Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме на платнай ас­нове. Тэрмін прыёму дакументаў да 05 лістапада (штогод). Прыём дакументаў: г. Мінск, вул. Кальварыйская,...

Інавацыі не адмяняюць традыцыі. Новыя адукацыйныя методыкі ўкараняюць на некалькіх факультэтах БДУ

Вучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыі (ВМЛІА) пачала сваю працу сёлета ў студзені. Яна была створана для правядзення даследчай і метадычнай работы, накіраванай на адаптацыю інавацыйных крэатыўных адукацыйных тэхналогій да практыкі навучальнага працэсу. Пра працу і планы лабараторыі, пра ўкараненне новых адукацыйных методык у навучанне распавяла кіраўнік падраздзялення Наталля Марозава. Пра ўкараненне новых тэхналогій у адукацыю Вучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыі...

Прыёмная кампанія–2018. Рыхтуемся да паступлення

Першыя іспыты цэнтралізаванага тэсціравання ўжо мінулі, і вось-вось у БДУ пачнецца прыёмная кампанія. Колькі чакаецца абітурыентаў і якія змены адбыліся ў плане прыёму, распавёў адказны сакратар прыёмнай кампаніі дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслаў МАЛАФЕЕЎ. Цэнтралізаванае тэсціраванне Сёлета на ЦТ у БДУ зарэгістравалася 15 648 чалавек, гэта менш, чым летась, калі ў нашым універсітэце з улікам рэзервовых дзён было праведзена 17...