Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Адкрытая лекцыя “За што мы павінны любіць лазеры?” пройдзе 19 чэрвеня ў БДУ

Пройдзе яна па адрасе: аўд. 1302, вул. Ленінградская, 20. Пачатак у 17.00.   Яе аўтарам выступіць аспірант фізічнага факультэта, аўтар навукова-папулярнага праекта ў Instagram “Фізіка для ўсіх” Павел Лабацэвіч.   На лекцыі ўдзельнікам распавядуць пра працу лазера, яго стварэнне, галіны прымянення, адрозненні ўзбуджанага атама ад звычайнага. Таксама слухачы даведаюцца, ці можна лічыць лазер адкрыццём, якое перавярнула свет.   Мерапрыемства адбудзецца...

Аб’явы

НДІ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС На замяшчэнне пасады: Старшы навуковы супрацоў­нiк лабараторыі нанаэлектрамагнетызму. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220050, г. Мiнск, вул. Баб­руйская, 11, аддзел кадраў, пакой 315, тэл. 226 42 31.

Знайсці свой шлях. Кіраўнікі некалькіх цікавых моладзевых ініцыятыў распавялі пра змест сваіх праектаў [+cлайды]

Штогадовы конкурс «Найлепшы моладзевы праект» праводзіцца ў БДУ з 2003/04 навуч. года дзеля выяўлення і падтрымкі арыгінальных студэнцкіх ініцыятыў, рэалізацыя якіх адкрые новыя магчымасці самаадукацыі і самаразвіцця для навучэнцаў універсітэта. З кожным разам расце колькасць удзельнікаў, як і маштаб саміх праектаў. Некаторыя з іх становяцца традыцыйнымі і рэгулярна праводзяцца ў БДУ. Некаторыя, пасля ўдзелу ў конкурсе, падхопліваюцца факультэтамі і падраздзяленнямі...

BizTech–2018. Навучанне праз практычны досвед стварэння высокатэхналагічнага міжнароднага бізнесу [+cлайды і відэа]

 Другі міжнародны конкурс стартап—праектаў, віртуальны хакатон і канферэнцыя прайшлі з 20 красавіка па 20 мая пад лагатыпам BizTech–2018. Мерапрыемства стала пляцоўкай для знаёмства патэнцыйных стартап-праектаў з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, банкаўскага сектара і прафесарска-выкладчыцкага складу. Цэлы месяц удзельнікі форуму вучыліся ў майстроў сваёй справы ў сферы бізнесу і IT-тэхналогій, а таксама «пітчылі» свае ідэі. Падрабязнасці распавёў арганізатар Дзмітрый МАРУШКА, загадчык кафедры эканамічнай...

Кемлівасць, спрыт і майстар-клас па джамп-стайле на турзлёце БДУ [+cлайды]

У маляўнічым месцы, на малой радзіме Якуба Коласа, у дзясяты раз прайшоў студэнцкі турыстычны злёт “Высокі бераг”. 15 каманд правялі тры насычаныя дні пад Стоўбцамі. На турзлёце былі не толькі каманды ад факультэтаў, але і арганізацый БДУ: творчая студыя “МіМ-БДУ“, савет стараст і каардынацыйны савет студэнцкага гарадка падужаліся за званне найлепшай каманды. Студэнты змагаліся не толькі ў спорце, але і...

Акунуцца ў атмасферу БДУ. Дзеці супрацоўнікаў Белаграпрамбанка выбіралі будучыя факультэты

Да міжнароднага дня абароны дзяцей 29 мая БДУ гасцінна прыняў у сваіх сценах школьнікаў-будучых абітурыентаў, дзяцей супрацоўнікаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Сумесную акцыю арганізавалі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю нашага ўніверсітэта і ААТ “Белаграпрамбанк”. Першым этапам знаёмства маладых людзей з універсітэтам стала экскурсія ў музей гісторыі БДУ. У аснову экспазіцыі музея гісторыі БДУ пакладзены тэматычны прынцып, які раскрывае наглядную гісторыю БДУ, выкладзеную...

Армрэстлінг – гэта фізіка. Тут вуглы, хуткасць, вектары [+cлайды]

Каманда студэнтаў БДУ заваявала залаты медаль па армрэстлінгу на Рэспубліканскай універсіядзе–2018 і стала найлепшай сярод 28 зборных ВНУ Беларусі. У лік прызёраў увайшлі: першакурснікі юрфака Ілья Паклонскі і  Юлія Каласкова, другакурснік біяфака Міхаіл Ашла, першакурсніца Лаліта Фядотава, а таксама чацвёртакурсніца гэтага ж факультэта Людміла Віленчыц, чацвёртакурснік мехмата Дзяніс Казека, трэцякурсніца ФФСН Дар’я Комлева і чацвёртакурснік ІБМТ Іван Данілевіч, а таксаама...

Пашыраем межы. “Саюз жанчын БДУ” зладзіў адукацыйны візіт у Германію

Новая праграма адукацыйных візітаў накіравана на наведванне ўніверсітэтаў краін Еўрапейскага саюза і СНД. Праект распрацаваны паводле стратэгіі развіцця акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў БДУ. Яго першай ластаўкай стала паездка ўдзельнікаў з 5 па 9 мая ў Германію. Лагістыкай маршруту займаўся турыстычны цэнтр нашай ВНУ Universum.  Усяго было 25 удзельнікаў: гэта прадстаўнікі 8 факультэтаў і Экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава....

Нашы юбіляры

02 чэрвеня Раманоўская Таццяна Уладзіміраўна, дацэнт кафедры генетыкі 07 чэрвеня Чупрыгін Алег Аляксандравіч, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі 08 чэрвеня Угарына Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры тэа­рэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі 09 чэрвеня Галуза Ала Уладзіміраўна, дацэнт кафедры псіхалогіі 10 чэрвеня Бярэйшык Лілія Ула­дзіміраўна, намеснік дэкана, гіс­та­рычны факультэт 10 чэрвеня Гронская Вольга Чаславаўна, дацэнт кафедры нямецкага мовазнаўства 19 чэрвеня Паляк...

Антытытунёвая акцыя разгарнулася ў сацыяльных сетках БДУ

У сацыяльных сетках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта разгарнулася антытытунёвая акцыя.Студэнты і супрацоўнікі БДУ кідаюць адзін аднаму выклік адмовіцца ад цыгарэты на карысць выдзімання мыльных бурбалак. Тое, што адбываецца, здымаюць на камеру, і атрыманы здымак ці відэасюжэт размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #no_smoke_bsu #justДУЕТbsu. Пры гэтым герой распавядае ў сваіх каментарыях пра стаўленне да курэння, дзеліцца дэвізам здаровага ладу жыцця і...

Шайбы, клюшкі і сталы. Студэнты БДУ пазмагаліся ў настольны хакей

У спартыўнай зале філалагічнага факультэта БДУ 19 мая праходзіў чэмпіянат БДУ па настольным хакеі сярод факультэтаў. Усе 12 каманд, заяўленых на ўдзел, сабраўшы ў кулак усю ўпэўненасць і сілу, зацята змагаліся за перамогу. Канцэнтрацыя здаровай канкурэнцыі і матывацыйнага суперніцтва зноў узрасла: званне чэмпіёна настольнага хакея гучыць сапраўды ганарова. Каманды трывала не прапускалі шайбы, суддзі – парушэнні, а заўзятары – моманту...