Прыёмная кампанія–2018. Рыхтуемся да паступлення
Першыя іспыты цэнтралізаванага тэсціравання ўжо мінулі, і вось-вось у БДУ пачнецца прыёмная кампанія. Колькі чакаецца абітурыентаў і якія змены адбыліся ў плане прыёму, распавёў адказны сакратар прыёмнай кампаніі дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслаў МАЛАФЕЕЎ. Цэнтралізаванае тэсціраванне Сёлета на ЦТ у БДУ зарэгістравалася 15 648 чалавек, гэта менш, чым летась, калі ў нашым універсітэце з улікам рэзервовых дзён было праведзена 17...