“Сталі міністрамі на выхадныя”. Як прайшоў Х юбілейны турысцкі злёт БРСМ БДУ “Высокі Бераг 2018” [+відэа]
Штогадовы студэнцкі турысцкі злёт прайшоў 18–20 мая на беразе Нёмана, у турысцка-аздараўленчым комплексе “Высокі бераг”. Студэнты пакінулі ў Мінску ўсе неадкладныя справы і прыехалі ў Стаўбцоўскі раён спаборнічаць, адпачываць і камунікаваць. Мерапрыемства штогод арганізоўвае ГА “БРСМ” БДУ. Сёлета ў турзлёце “Высокі бераг” удзельнічалі 15 каманд: прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў БДУ, каманды Каардынацыйнага савета БДУ, Савета старастаў БДУ, творчай студыі “Мim-BSU”,...