Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


У студатрады я б пайшоў – хай мяне навучаць. Водгукі студэнтаў

Не толькі мехмат ведае, што цудоўны летні адпачынак мае некалькі складнікаў: кола найлепшых сяброў, шмат марожанага, танцы да світання і… магчымасць праявіць сябе ў прафесійнай сферы. Штаб працоўных спраў БРСМ БДУ добра ведае матэматыку сучаснай моладзі і дае кожнаму магчымасць атрымаць свой заробак, знайсці прафесію даспадобы, пазнаёміцца з актыўнымі людзьмі. На працягу ўсяго лета працуюць студэнцкія атрады шасці напрамкаў: педагагічны,...

Выпускнікі БДУ наведалі Рэспубліканскі баль выпускнікоў

Пятнаццаць выпускнікоў БДУ былі запрошаны на Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, які прайшоў 30 чэрвеня з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Па традыцыі напярэдадні ўрачыстай падзеі найлепшыя выпускнікі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі бяруць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да стэлы “Мінск – горад-герой”. Адзначым, што права прадстаўляць БДУ на Рэспубліканскім балі маладыя людзі ганараваны за высокія вынікі ў...

Інтэрв’ю прарэктара БДУ па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольгі Чупрыс «Настаўніцкай газеце» – «Нас­таўніцкая газета», nastgaz.by (23.06). Пра правядзенне антытытунёвай акцыі ў сацыяльных сетках БДУ – sb.by, wuz.by, 21.by, «Мінск-навіны» (29.05), «Знамя юности» (07.06). Чацвёртакурснік ФПМІ БДУ Анатоль Макарэвіч заняў другое месца на конкурсе «Найлепшая курсавая праца па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў ВНУ» – wuz.by (01.06), sb.by, «Знамя юности»...

Нашы юбіляры

04 ліпеня Фурсевіч Людміла Арка­дзьеўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку   і фінансаў 05 ліпеня Ваганава Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін 09 ліпеня Вашчанка Святлана Валянцінаўна, дацэнт кафедры неарганічнай хіміі 12 ліпеня Афанасьева Таццяна Сяргееўна, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі 21 ліпеня Аўсяннікава Святлана Васільеўна, вядучы навуковы супрацоўнік НДЛ радыяхіміі 21 ліпеня Шцін Сяргей...

Аб’явы

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ запрашае на перападрыхтоўку: •    асобаў, якія маюць вышэйшую адукацыю; •    студэнтаў дзённай формы навучання двух апошніх курсаў і магістратуры вышэйшых навучальных ус­таноў па спецыяльнасці «Руская мова як замежная» (кваліфікацыя «Выкладчык рускай мовыяк замежнай») Навучанне ажыццяўляецца па завочнай форме на платнай ас­нове. Тэрмін прыёму дакументаў да 05 лістапада (штогод). Прыём дакументаў: г. Мінск, вул. Кальварыйская,...

Інавацыі не адмяняюць традыцыі. Новыя адукацыйныя методыкі ўкараняюць на некалькіх факультэтах БДУ

Вучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыі (ВМЛІА) пачала сваю працу сёлета ў студзені. Яна была створана для правядзення даследчай і метадычнай работы, накіраванай на адаптацыю інавацыйных крэатыўных адукацыйных тэхналогій да практыкі навучальнага працэсу. Пра працу і планы лабараторыі, пра ўкараненне новых адукацыйных методык у навучанне распавяла кіраўнік падраздзялення Наталля Марозава. Пра ўкараненне новых тэхналогій у адукацыю Вучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыі...

Прыёмная кампанія–2018. Рыхтуемся да паступлення

Першыя іспыты цэнтралізаванага тэсціравання ўжо мінулі, і вось-вось у БДУ пачнецца прыёмная кампанія. Колькі чакаецца абітурыентаў і якія змены адбыліся ў плане прыёму, распавёў адказны сакратар прыёмнай кампаніі дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслаў МАЛАФЕЕЎ. Цэнтралізаванае тэсціраванне Сёлета на ЦТ у БДУ зарэгістравалася 15 648 чалавек, гэта менш, чым летась, калі ў нашым універсітэце з улікам рэзервовых дзён было праведзена 17...

Мільёны долараў і праграма “3-300”? Пра сусветныя рэйтынгі і дынаміку ў іх БДУ

Апошнія гады БДУ паслядоўна ўмацоўваў пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах, і гэта моцна вылучала яго на фоне іншых беларускіх ВНУ і прыцягвала абітурыентаў, асабліва з іншых краін. Мы пагаварылі з намеснікам старшыні савета па павышэнні рэйтынгу БДУ ў сусветнай навукова-адукацыйнай прасторы Аляксеем Толсцікам пра алгарытмы дадзеных рэйтынгаў і сістэму каардынат, у якой круціцца наша ВНУ. – Аляксей Леанідавіч, з 2011 года...

Размежаваць зоны паўнамоцтваў і адказнасці. Сучасныя падыходы выхаваўчай работы ў абмекавалі ў БДУ

Семінар “Асноўныя задачы і напрамкі ўдасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы, сацыяльнай абароны ў БДУ” для работнікаў выхаваўчай сферы прайшоў 14 чэрвеня на базе інтэрната № 7 студэнцкага гарадка. Прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Іван Янушэвіч адзначыў неабходнасць выразнай ідэалагічнай вертыкалі, звярнуўшы ўвагу, што галоўным падраздзяленнем па рэалізацыі выхаваўчай работы з’яўляецца факультэт, які выбудоўвае гарызантальныя ўзаемаадносіны з астатнімі падраздзяленнямі....

«Мне стало обидно за физику». Аспирант физического факультета рассказал про Instagram-проект «Физика для всех»

18 июня проект аспиранта физического факультета Павла Лобацевича «Физика для всех» отпраздновал свой первый день рождения. Мы расспросили его, как пришла идея создания блога и какие цели он перед собой ставит. — Как возникла идея создания «физики для всех»?  Мой брат и знакомые ребята в прошлом году сдавали ЦТ и обращались ко мне за помощью в подготовке. Просили объяснить математику...

Централизованное тестирование в БГУ. Кто и зачем пришел сдавать тесты?

C 12 июня по всей стране проходят централизованные тестирования. Десятки тысяч абитуриентов проверяют знания, полученные в школе. В аудиториях без преувеличения решается судьба недавних школьников. Белорусский государственный университет стал одной из главных площадок для проведения ЦТ, сюда съезжаются студенты из Минска и минской области. Газета «Універсітэт» узнала, кто и зачем сдает централизованное тестирование и кто их поддерживает. Во внутреннем дворике...