Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Дзяніс Касцюкевіч: “Жорстка расчаруецца той, хто думае, што праца прэс-сакратара – неверагодна медыйная”

Дзяніс КАСЦЮКЕВІЧ яшчэ нядаўна абараніў дыплом Інстытута журналістыкі БДУ, а цяпер у свеце беларускага футбола з’яўляецца даволі значнай постаццю – прэс-сакратаром футбольнага клуба. “Слуцк” цяпер паказвае нядрэнны вынік – пасля чатырох тураў каманда займае трэцяе месца ў табліцы, і мы вырашылі даведацца ў Дзяніса, ці такая гэта медыйная пасада, што ён думае пра сваю прафесію і наколькі вядомым ён стаў...

Мы помнім усё. На Дзень перамогі ў БДУ ўзгадалі трагедыі і подзвігі вайны [+слайды]

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня Вялікай Перамогі, прайшло ў БДУ. Героямі грамадзянска-патрыятычнай акцыі сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі і студэнты. Вялікая Айчынная вайна закранула мільёны людзей, у тым ліку тысячы студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Памяць пра сусветную трагедыю і гераізм суайчыннікаў БДУ старанна захоўвае, кожны год адзначаючы дзень заканчэння вайны, напоўнены болем і радасцю. 7 мая плошча перад...

“Cцягі пераможаных нямецкіх армій ляглі і мне пад ногі”. Нарыс пра ўдзельніка Парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў 1945 годзе

Нас пакідае пакаленне, якое спазнала нягоды Вялікай Айчыннай вайны, але ў нашых сэрцах жыве памяць, жыве Перамога… Вайна не абмінула нікога, закранула кожнага, кожную сям’ю – увесь народ. Пра яе немагчыма гаварыць без болю ў сэрцы і без слёз на вачах, таму што вайна – гэта самае страшнае ў свеце, што можа здарыцца з чалавекам. На вялікі жаль, не абмінула...

Тэлемост з маладымі навукоўцамі. Мінск–Петразаводск–Тальяці

Тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам і Паволжскім праваслаўным інстытутам (г. Тальяці) быў арганізаваны 26 красавіка на філалагічным факультэце у рамках 70-й Усерасійскай (з міжнародным удзелам) навуковай канферэнцыі навучэнцаў і маладых навукоўцаў. У секцыі «Перакладазнаўства і параўнальная граматыка» з выкарыстаннем тэхналогіі Skype выступілі студэнты 5-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з дакладамі на тэмы: «Рускія і англійскія біблеізмы і іх арыгінальныя грэчаскія адпаведнікі...

“Газеты – не згінуць!” БДУ на выставе “СМІ ў Беларусі” [+cлайды]

БДУ прымае ўдзел у XХII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”. Праходзіць яна з 3 па 5 мая ў Мінску. Інфармацыйную дзейнасць універсітэта прэзентуюць факультэт журналістыкі і газета “Універсітэт“. У прыватнасці, для абітурыентаў падрыхтаваны спецыялізаваны выпуск універсітэцкага выдання. Ён знаёміць будучых студэнтаў з факультэтамі і ўстановамі адукацыі БДУ, а таксама спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў ВНУ. Акрамя таго, на...

Вобраз свету ў разуменні акадэміка Сцёпіна

Прэзентацыя новай кнігі выбітнага расійскага і беларускага навукоўца, філосафа Вячаслава СЦЁПІНА «Чалавек. Дзеянне. Культура» прайшла ў бібліятэцы Інстытута журналістыкі і ФФСН па ініцыятыве кафедры сацыялогіі. Гэта сустрэча была асабліва вызначальная тым, што БДУ – альма-матар прэзідэнта Расійскага філасофскага грамадства, акадэміка Расійскай акадэміі навук. У 1956 годзе ён скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факуль­тэта, далей – аспірантуру на кафедры філасофіі, пазней некалькі...

“Вакол свету за адну ноч”. Бібліятэку БДУ ператварылі ў мацерыкі, гарады і краіны [+cлайды]

“Бібліяноч–2018” прайшла 20 красавіка ў Мінску! У гэты раз звыклы фармат мерапрыемства трохі змяніўся і… Чатыры паверхі галоўнага корпуса і дзясяткі зон актывацый наведалі каля тысячы чалавек! Як гэта было, распавядзе газета “Універсітэт”. Чытальныя залы, абанементы, фае і нават цокальны паверх ператварыліся ў мацерыкі, гарады і краіны. Тэма гэтай “Бібліяночы” ў Фундаментальнай бібліятэцы – вандраванні па свеце і нават вакол...

60 курсаў мехмата. Чым прыцягвае факультэт студэнтаў? [+cлайды і відэа]

Механіка-матэматычны факультэт у красавіку святкуе 60-годдзе. Яго жыццё напоўнена падзеямі, навуковымі дасягненнямі, выбітнымі асобамі. Што змянілася на факультэце за ўвесь час, і як ён жыве цяпер? Пра гэта распавёў дэкан факультэта кандыдат фізіка-матэматычных навук Дзмітрый МЯДВЕДЗЕЎ. Дарэчы, ён быў адным з першых выпускнікоў спецыяльнасці «Механіка» 1980 г., а не так даўно ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» за значны асабісты ўнёсак...

Майстэрства ў простым. Студэнты БДУ распавялі пра навуку “на пальцах”

12 красавіка ў сценах геаграфічнага факультэта БДУ прайшла фінальная канферэнцыя і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ «Навука на пальцах». ССЯА БДУ даў магчымасць студэнтам з усіх факультэтаў прадставіць працы ў абсалютна розных напрамках. «Навука на пальцах» – гэта незвычайная студэнцкая канферэнцыя, дзе кожны можа выступіць перад аўдыторыяй аднадумцаў са сваёй навуковай працай або даведацца нешта новае. – Праект з’явіўся ў...

We are Future Customs Officers. Студэнты з 5 універсітэтаў спаборнічалі ў алімпіядзе па англійскай мове на ФМА

III Універсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў беларускіх ВНУ прайшла на факультэце міжнародных адносін БДУ. Алімпіяду арганізавала кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пры падтрымцы кафедры мытнай справы. Сёлета ў алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з 5 ВНУ: БДУ, БДЭУ, БелДУТ (Гомель), БНТУ і ГрДУ імя Янкі Купалы (Гродна). Студэнтам былі прапанаваны як пісьмовыя заданні, так і вусныя конкурсы. Трэба адзначыць,...