Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Кемлівасць, спрыт і майстар-клас па джамп-стайле на турзлёце БДУ [+cлайды]

У маляўнічым месцы, на малой радзіме Якуба Коласа, у дзясяты раз прайшоў студэнцкі турыстычны злёт “Высокі бераг”. 15 каманд правялі тры насычаныя дні пад Стоўбцамі. На турзлёце былі не толькі каманды ад факультэтаў, але і арганізацый БДУ: творчая студыя “МіМ-БДУ“, савет стараст і каардынацыйны савет студэнцкага гарадка падужаліся за званне найлепшай каманды. Студэнты змагаліся не толькі ў спорце, але і...

Акунуцца ў атмасферу БДУ. Дзеці супрацоўнікаў Белаграпрамбанка выбіралі будучыя факультэты

Да міжнароднага дня абароны дзяцей 29 мая БДУ гасцінна прыняў у сваіх сценах школьнікаў-будучых абітурыентаў, дзяцей супрацоўнікаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Сумесную акцыю арганізавалі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю нашага ўніверсітэта і ААТ “Белаграпрамбанк”. Першым этапам знаёмства маладых людзей з універсітэтам стала экскурсія ў музей гісторыі БДУ. У аснову экспазіцыі музея гісторыі БДУ пакладзены тэматычны прынцып, які раскрывае наглядную гісторыю БДУ, выкладзеную...

Армрэстлінг – гэта фізіка. Тут вуглы, хуткасць, вектары [+cлайды]

Каманда студэнтаў БДУ заваявала залаты медаль па армрэстлінгу на Рэспубліканскай універсіядзе–2018 і стала найлепшай сярод 28 зборных ВНУ Беларусі. У лік прызёраў увайшлі: першакурснікі юрфака Ілья Паклонскі і  Юлія Каласкова, другакурснік біяфака Міхаіл Ашла, першакурсніца Лаліта Фядотава, а таксама чацвёртакурсніца гэтага ж факультэта Людміла Віленчыц, чацвёртакурснік мехмата Дзяніс Казека, трэцякурсніца ФФСН Дар’я Комлева і чацвёртакурснік ІБМТ Іван Данілевіч, а таксаама...

Пашыраем межы. “Саюз жанчын БДУ” зладзіў адукацыйны візіт у Германію

Новая праграма адукацыйных візітаў накіравана на наведванне ўніверсітэтаў краін Еўрапейскага саюза і СНД. Праект распрацаваны паводле стратэгіі развіцця акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў БДУ. Яго першай ластаўкай стала паездка ўдзельнікаў з 5 па 9 мая ў Германію. Лагістыкай маршруту займаўся турыстычны цэнтр нашай ВНУ Universum.  Усяго было 25 удзельнікаў: гэта прадстаўнікі 8 факультэтаў і Экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава....

Нашы юбіляры

02 чэрвеня Раманоўская Таццяна Уладзіміраўна, дацэнт кафедры генетыкі 07 чэрвеня Чупрыгін Алег Аляксандравіч, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі 08 чэрвеня Угарына Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры тэа­рэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі 09 чэрвеня Галуза Ала Уладзіміраўна, дацэнт кафедры псіхалогіі 10 чэрвеня Бярэйшык Лілія Ула­дзіміраўна, намеснік дэкана, гіс­та­рычны факультэт 10 чэрвеня Гронская Вольга Чаславаўна, дацэнт кафедры нямецкага мовазнаўства 19 чэрвеня Паляк...

Антытытунёвая акцыя разгарнулася ў сацыяльных сетках БДУ

У сацыяльных сетках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта разгарнулася антытытунёвая акцыя.Студэнты і супрацоўнікі БДУ кідаюць адзін аднаму выклік адмовіцца ад цыгарэты на карысць выдзімання мыльных бурбалак. Тое, што адбываецца, здымаюць на камеру, і атрыманы здымак ці відэасюжэт размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгамі #no_smoke_bsu #justДУЕТbsu. Пры гэтым герой распавядае ў сваіх каментарыях пра стаўленне да курэння, дзеліцца дэвізам здаровага ладу жыцця і...

Шайбы, клюшкі і сталы. Студэнты БДУ пазмагаліся ў настольны хакей

У спартыўнай зале філалагічнага факультэта БДУ 19 мая праходзіў чэмпіянат БДУ па настольным хакеі сярод факультэтаў. Усе 12 каманд, заяўленых на ўдзел, сабраўшы ў кулак усю ўпэўненасць і сілу, зацята змагаліся за перамогу. Канцэнтрацыя здаровай канкурэнцыі і матывацыйнага суперніцтва зноў узрасла: званне чэмпіёна настольнага хакея гучыць сапраўды ганарова. Каманды трывала не прапускалі шайбы, суддзі – парушэнні, а заўзятары – моманту...

Герой СССР Аляксандр Філімонаў: на журфак БДУ пасля штурму Берліна

Да 100-годдзя з дня нараджэння Героя СССР Аляксандра Філімонава. Будучы Герой Савецкага Саюза, студэнт, а затым і выкладчык БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Андрэевіч Філімонаў нарадзіўся 9 мая 1918 г. у в. Кучын (Кармянскі раён Гомель­скай вобласці). Рос Аляксандр Андрэевіч у сям’і сялян. Яго бацька, Андрэй Міхайлавіч, з 1918 г. па 1925 г. служыў у Чырвонай арміі, пасля чаго...

Міфы вакол нас. Фільм беларускіх студэнтаў выклікаў цікавасць даследчыкаў розных краін [+відэа]

Студэнты першага і пятага курсаў спецыяльнасці «Класічная філалогія» філалагічнага факультэта БДУ прадэманстравалі навучальны фільм на англійскай мове «Myths around us» замежнай аўдыторыі . Кіраўніком праекта выступіла старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Сядзініна-Баркоўская. Фільм у ігравой форме дэманструе, якія памылкі робяцца пры выбары для фірмаў і гандлёвых марак назваў, заснаваных на класічных міфах. Студэнты пераканаўча даказваюць, што сучасныя метады прасоўвання...

Літара да літары – атрымліваецца слова, рух да руху – атрымліваецца танец”. Як віруе дзіцячы ансамбль БДУ “Лiтарынка” [+cлайды]

У 1981 годзе рашэннем рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў заснаваны ансамбль танца для дзяцей выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Так мы і жывём вялікай і дружнай сям’ёй пад назвай “Лiтарынка”. Першае выступленне прайшло 1 верасня 1981 года на святочным канцэрце, прысвечаным 60-годдзю БДУ, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. На той час дзіцячы ансамбль танца называўся “Родничок”....

Найлепшы арганізатар НДРС: «Мне пашчасціла з маімі падапечнымі»

Конкурс на найлепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай работы студэнтаў і аспірантаў БДУ штогод вызначае тых, хто паспяхова працуе з маладымі навукоўцамі, папулярызуе навуку сярод моладзі і рыхтуе кадры вышэйшай кваліфікацыі. Сёлета ўладальніцай галоўнай прэміі стала дацэнт кафедры неарганічнай хіміі Таццяна СВІРЫДАВА. У свет навукі яна суправаджае цэлую групу з 14 падапечных ад першакурснікаў да аспірантаў і лічыць, што яе перамога...