Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Студэнты БДУ змогуць падлячыцца ў санаторыі «Палітэхнік» (+відэа)

Вялікая група прадстаўнікоў БДУ, у якую ўвайшлі намеснікі дэканаў факультэтаў, супрацоўнікаў УВРМ, прафсаюзныя актывісты і студэнты, наведала 19 сакавіка санаторый-прафілакторый БНТУ «Палітэхнік». Мэтай паездкі было азнаямленне з умовамі дадзенай установы і інфармаванне навучэнцаў нашага ўніверсітэта пра магчымасці аздараўлення. Па словах прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Івана Янушэвіча, моладзь не заўсёды ў свае юныя гады надае здароўю належную ўвагу....

II Міжнародны конкурс стартап-праектаў «BizTech BSU StartUp Contest» пройдзе ў БДУ

Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія ўжо маюць стартап-праект на любой стадыі яго развіцця. Моладзевыя ідэі ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стартапы будуць падзелены на пяць катэгорый: “BizTech...

Аб’явы

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: загадчыка кафедры сучаснага прыродазнаўства; дацэнтаЎ кафедр сучаснага прыродазнаўства; праектавання адукацыйных сістэм; інфармацыйных тэхналогій у аду­кацыі (2). Тэрмін конкурсу — адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220001, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15, аддзел кадраў,  пакой  219, тэл. 200 91 07.

На сцэне – душа. У БДУ прайшоў “Тэатральны тыдзень”

Ужо па традыцыі напярэдадні Міжнароднага дня тэатра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць фэст-праект “Тэатральны тыдзень у БДУ”. Убачыць найлепшыя пастаноўкі студэнцкіх тэатраў ВНУ можна было з 21 па 27 сакавіка. Арганізатарам “Тэатральнага тыдня” стала ўпраўленне па справах культуры БДУ. У знак удзячнасці ўсім, хто стварае і любіць гэта шматграннае мастацтва, 27 сакавіка святкуецца Міжнародны дзень тэатра. У сувязі з гэтым...

Захоўваюць нас анёлы ад бед… У БДУ адкрылася велікодная выстава

Ужо добрай традыцыяй стала праводзіць у БДУ выставы, прымеркаваныя да вялікіх хрысціянскіх святаў, і якія заўсёды маюць духоўна-асветніцкую скіраванасць. Арганізатарам падобных мерапрыемстваў выступае ГА “Саюз жанчын БДУ”. Экспазіцыі выстаў прысвячаліся духоўным кнігам; каталіцкім і праваслаўным крыжам, выкананым у розных тэхніках; велікодным яйкам; калядным і велікодным паштоўкам. Сёлета галоўнай тэмай экспазіцыі стала фігура анёла. Людзі верылі ў анёлаў заўсёды. Выявы анёлаў...

“Хатынь, 5 км”. Пасля такога фільма хочацца болей гаварыць родным пра сваю любоў да іх…

“Хатынь адна, але сэнс гэтага слова вялізны. Перш за ўсё гэта светлая памяць аб тых, хто заслужыў найбольшае права жыць, але каго няма з намі. Хатынь – гэта мільёны ахвяр мінулай вайны. Гэта – усе, і, што не менш важна, гэта яшчэ і кожны”. В.Быкаў “Званы хатыні” Гісторыя Хатыні для мяне, як і для многіх, пачалася са школьнай парты. Але...

Адзінаццацікласніцы ліцэя БДУ сталі пераможцамі конкурсу Belarus Science and Engineering Fair (+відэа)

З 2 па 4 сакавіка 2018 года ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў фінал навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў Belarus Science and Engineering Fair. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій і карпарацыя Intel. На конкурсе вучаніцы Ліцэя БДУ Аляксандра Гілеўская і Лізавета Карповіч прадставілі праект “Хітазан – экалагічна чыстая ўпакоўка”. Упершыню пра...

“Замежная мова – не толькі мэта, але і сродак”: на журфаку БДУ абмеркавалі станаўленне прафесійнай камунікатыўнай асобы

Міжнародны круглы стол “Прафесійная камунікатыўная асоба ў істытуцыянальных дыскурсах”, арганізатарам якога выступіла кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі, прайшоў 22–23 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ. На працягу двух дзён спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы абмяркоўвалі пытанні даследавання істытуцыянальных дыскурсаў, а таксама ролю ў гэтых дыскурсах прафесійнай камунікатыўнай асобы. Тэма круглага стала была абрана не выпадкова. Навуковая тэма кафедры...

Прафесар Васіль Сцяпанаў – яркі прыклад служэння грамадству

Да 115-годдзя з дня нараджэння прафесара Васіля Сцяпанава, загадчыка кафедры філасофіі (1947–1979), прарэктара па навуковай рабоце БДУ (1962–1967) Няўмольны бег часу, і застаецца ўсё менш тых людзей, хто асабіста ведаў В. І. Сцяпа­нава і каго ўводзіў ён у свет філасофіі.  Аўтар гэтых радкоў меў гонар вучыцца ў Васіля Іванавіча ў аспірантуры (1968–1971), затым працаваць на яго кафедры, быць намеснікам па...

Прафесар Ларыса Цітарэнка і парадоксы сучаснай сацыялогіі

11 сакавіка вядомы беларускі вучоны, доктар сацыялагічных навук, прафесар кафедры сацыялогіі ФФСН Ларыса Цітарэнка адзначыла юбілей. За яе плячыма вялікі шлях у навуцы і, па сутнасці, сусветнае прызнанне. Л. Р. Цітарэнка з’яўляецца ганаровым членам Міжнароднага таварыства адукацыі, мае заахвочванні ад Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі, Міжнароднага інстытута сацыялогіі. Член рэдкалегіі і эксперт міжнародных      часопісаў Social Space, Nationa­lities, Wagadu, Limes, International Sociology, італьянскага...

Была адзінай дзяўчынай, якая запісалася на спецыяльнасць чарцёжніка

У межах праекта “Асобы БДУ” прапануем вашай увазе інтэрв’ю з камендантам галоўнага корпуса БДУ Ірынай КЛІМОВІЧ. – Ірына Іванаўна, добры дзень! Хацелася б пачаць нашу гутарку з гісторыі Вашай сям’і. У большасці выпадкаў менавіта сям’я скіроўвае дзяцей у прафесію, закладвае жыццёвыя прынцыпы. Распавядзіце трохі пра бацькоў, пра тое, як пачынаўся Ваш прафесійны шлях? – Нарадзілася я ў Мінску, бацькі ў...