Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Гісторыі самастойнага размеркавання

Красавік – адказны месяц для выпускнікоў-бюджэтнікаў: падрыхтоўка да дзяржаўных іспытаў, абароны дыплома, а таксама размеркаванне, якое вызначыць, дзе маладыя спецыялісты будут працаваць наступныя 2 гады. Хтосьці наглядаў сабе месца непасрэдна перад размеркаваннем, а хтосьці загадзя ўладкаваўся ў абраную кампанію. Некалькі выпускнікоў расказалі, як яны шукалі сабе месца кар’ернага старту. Аляксандра вучылася на філалагічным факультэце на спецыяльнасці «беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйны напрамак)». На папярэднім...

Паварот на права

Равесніца стагоддзя – менавіта так называюць Юрыдычную клініку ў БДУ, дзе за 24 гады атрымалі дапамогу тысячы людзей і набылі прафесійныя навыкі сотні студэнтаў. Пра работу падраздзялення і яго ролю ў станаўленні будучых прафесіяналаў пагутарылі з кіраўніком аддзела – намеснікам начальніка Цэнтра адукацыйных інавацый юрыдычнага факультэта Таццянай Навумовіч і самімі клініцыстамі. Гісторыю Юрыдычнай клінікі ў БДУ прынята адлічваць з 2000...

Адораная моладзь на хімфаку

У 2024 годзе больш за 250 навучэнцаў БДУ занесена ў банк адоранай моладзі. У спісе можна знайсці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў амаль з любога факультэта. На хімічным факультэце іх 35. Трое з іх расказалі свае гісторыі. У спісе таленавітай моладзі выпускнік пятага курса хімічнага факультэта знаходзіцца з восьмага класа. Тады ён і яшчэ пара чалавек атрымалі дыплом трэцяй ступені на...

Аб сучасным чалавеку, яго каштоўнасцях і місіі адукацыі

Падзеі ў свеце паказваюць, што не столькі ідзе барацьба за дамінаванне і ўплыў, колькі вядзецца паляванне на самога чалавека: яго каштоўнасці, светапогляд і само існаванне. Адкрытае проціборства Захаду са славянскімі ідэямі, плынь падзей, якія бударажаць свядомасць, надыход эры штучнага інтэлекту і геннай інжынерыі, сацыяль ных сетак і віртуальнага жыцця, кагнітыўнае ўздзеянне, маніпуляванне і падначаленне чалавека паказвае на яго ўразлівасць і...

Песенны марафон Перамогі

У БДУ прайшоў марафон песень «20 дзён да Перамогі». З 19 красавіка па 8 мая на YouTube-канале ўніверсітэта публікаваліся відэа, на якіх прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў УВА спявалі песні ваеннага часу. Праект задуманы ў межах цыкла святочных мерапрыемстваў «Галасы Перамогі ў сэрцах пакаленняў», прысвечанага 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Буйны...

Шчыт ад сардэчна сасудзістых захворванняў

Сардэчна-сасудзістыя захворванні займаюць першае месца па смяротнасці ў свеце. У нашай краіне гэты паказчык роўны 60 %. Пры своечасовай дыягностыцы такіх захворванняў на даклінічнай стадыі праяўлення ёсць верагоднасць значна зменшыць выдаткі на лячэнне, а таксама знізіць статыстыку смяротнасці ад іх. А ажыццявіць задуманае ў будучыні стане магчымым дзякуючы камп’ютарызаванай прыладзе для дыягностыкі малых артэрыяльных сасудаў, распрацаванай на факультэце радыёфізікі і...

БДУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Да 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў ВНУ быў прысвечаны шэраг памятных мерапрыемстваў. З 29 красавіка па 10 мая ў холе рэктарата працавала ўжо традыцыйная выстава «Захоўвайце памяць пакаленняў!» музея гісторыі БДУ. У экспазіцыю ўвайшлі дзясяткі фатаграфій, ордэнаў і медалёў, дакументаў, кніг, якія аднаўляюць атмасферу ваенных гадоў. Пагрузілася ва ўніверсітэцкае мінулае і рэдакцыя нашай газеты. Варта...

Геафаку – 90!

Факультэту геаграфіі і геаінфа матыкі спаўняецца 90 гадоў! Сёння гэта адзіны ў Беларусі вучэбна-навуковы цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне геаінфарматыкі, космааэракартаграфіі, гідраметэаралогіі, геатэхналогій турызму і экскурсійнай дзейнасці, краіназнаўства і перакладчыцкай дзейнасці, найбуйнейшы цэнтр па навучанні географаў, геолагаў і геаэколагаў. Станаўленне факультэта Афіцыйная дата заснавання факультэта – 24 мая 1934 года, аднак яшчэ ў 1921 г. на рабочым факультэце пры...

Дэлегацыя БДУ ў Маскве: «Дні сяброўства», «Універсітэты і будучыня» і новыя вектары развіцця ў адукацыйным працэсе

На мінулым тыдні дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Маскву. Мэты афіцыйнага візіту: пошукі новых пунктаў судакранання ў пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва не толькі з расійскімі ўніверсітэтамі, але і ВНУ далёкага замежжа. У прыватнасці, 16 красавіка адбыўся цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны «Дням сяброўства БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава». А 17 красавіка прайшоў маштабны форум «Універсітэты і будучыня»,...

Дзень донара: праверана на сабе

Напрыканцы сакавіка ў БДУ прайшлі дні донара. Сёлета да іх далучыліся 102 студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. Расказваем, як карэспандэнт праходзіла гэты шлях разам з добраахвотнікамі. Квест пад назвай «Падрыхтоўка да дня донара» пачаўся задоўга да самой падзеі. Кожнаму кандыдату на здачу крыві неабходна пераканацца, што працэдуру дазваляе стан яго здароўя. Для ўнутранага спакою рабіць гэта варта як мінімум за тыдзень...