Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі; матэматычнай кібернетыкі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: сацыяльнай камунікацыі; міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права; мытнай справы; сучаснай беларускай мовы; культуралогіі; дызайну; псіхалогіі, філасофіі і метадалогіі навукі;  функцыянальнага аналізу і ана­літычнай эканомікі; тэарэтычнай і прыкладной механікі. СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: філасофіі і метадалогіі навукі; радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій; шматпрацэсарных...

Нашы юбіляры

04 мая Лук’янюк Юлія Мікалаеўна, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання 04 мая Сманцар Анатоль Пятровіч, прафесар кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі 05 мая Тварановіч-Сяўрук Данііл Леанідавіч, дацэнт кафедры інжынернай геалогіі і геафізікі 08 мая Чарапеннікаў Міхаіл Барысавіч, прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці 09 мая Касько Уладзімір Канстанцінавіч, дацэнт кафедры перыядычнага друку 10 мая Рудзянок Аляксандр Яўгенавіч, дацэнт...

БДУ ў СМІ Беларусі

У БДУ прайшоў «Зорны матч Перамогі» з удзелам супрацоўнікаў БДУ і артыстаў беларускай эстрады – БТ-1 (08.05), «Мінск-навіны», zviazda.by (07.05). Студэнцкі праект «Вандровар» стартуе ў БДУ – sb.by (08.05), zviazda.by (09.05). Пра XIII Міжнародны фэст студэнцкіх хароў «Папараць-кветка БДУ–2018» – БелТА, «Мінск-навіны» (06.05). Праект, прымеркаваны да Года малой радзімы, стартаваў у БДУ – БелТА (03.05), zviazda.by (04.05). Пачатак прыёмнай кампаніі...

Упершыню ў БДУ прайшоў «Зорны матч Перамогі». Чым запомніўся гэты дзень? [+cлайды і відэа]

Больш за 700 студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей БДУ сустрэліся 8 мая на пляцоўцы спартыўнага комплексу «Універсітэцкі». Нагода для сустрэчы – «Зорны матч Перамогі», грамадзянска-патрыятычная спартыўная акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Перамогі. У гэты дзень гулялі ў футбол, удзельнічалі ў забегу на розныя дыстанцыі, сустрэліся са знакамітым спартсменам, ацанілі тэхніку баявога мастацтва. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюзы студэнтаў і работнікаў, кафедра фізічнага...

Кафедра эканамічнай інфарматыкі БДУ запрашае на кар’ерны інтэнсіў ад кампаніі GP Solutions

Тэма: “Як стварыць крэатыўнае рэзюмэ і паспяхова прайсці сумоўе” Дзень: 28 мая Час пачатку: 12:45 Месца: эканамічны факультэт БДУ Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 404 Не прамініце свой шанец стаць прыкметным і паспяховым ІТ-прафесіяналам! Да ведама: GP Solutions — дынамічная еўрапейская кампанія-правайдар тэхналагічных рашэнняў у сферы турызму — на міжнародным рынку з 2002 года — геаграфія кліентаў...

The Nobel Prize Winners in Physics. На фізфаку дыскутавалі па-англійску

Канферэнцыя пад такой назвай прайшла 27 красавіка на фізфаку па ініцыятыве кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў. Мерапрыемства ладзілася з мэтай развіцця навукова-пазнавальнай актыўнасці студэнтаў, для ўдас­каналення навыкаў публічнага выступлення і вуснай камунікацыі на англій­скай мове, а таксама раскрыцця творчага патэнцыялу, крытычнага мыслення. Па словах арганізатара і навуковага кі­раўніка канферэнцыі Галіны Пусянковай, ідэя правядзення канферэнцыі ўзнікла пасля абмеркавання Нобелеўскай прэміі па...

Праект «Сафія» запрашае абмеркаваць сямейныя каштоўнасці

Рэспубліканскі праект «Сафія» запрашае студэнтаў і выкладчыкаў на тыдзень бясплатных сустрэч, лекцый і гутарак “Пра цябе, пра каханне і сям’ю”! Рэгістрацыя па дадзенай спасылцы Заняткі будуць праходзіць вечарам у корпусе факультэта міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20) з 17 да 20 гадзін. #BSU_news

Дзяніс Касцюкевіч: “Жорстка расчаруецца той, хто думае, што праца прэс-сакратара – неверагодна медыйная”

Дзяніс КАСЦЮКЕВІЧ яшчэ нядаўна абараніў дыплом Інстытута журналістыкі БДУ, а цяпер у свеце беларускага футбола з’яўляецца даволі значнай постаццю – прэс-сакратаром футбольнага клуба. “Слуцк” цяпер паказвае нядрэнны вынік – пасля чатырох тураў каманда займае трэцяе месца ў табліцы, і мы вырашылі даведацца ў Дзяніса, ці такая гэта медыйная пасада, што ён думае пра сваю прафесію і наколькі вядомым ён стаў...

Мы помнім усё. На Дзень перамогі ў БДУ ўзгадалі трагедыі і подзвігі вайны [+слайды]

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня Вялікай Перамогі, прайшло ў БДУ. Героямі грамадзянска-патрыятычнай акцыі сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі і студэнты. Вялікая Айчынная вайна закранула мільёны людзей, у тым ліку тысячы студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Памяць пра сусветную трагедыю і гераізм суайчыннікаў БДУ старанна захоўвае, кожны год адзначаючы дзень заканчэння вайны, напоўнены болем і радасцю. 7 мая плошча перад...

“Cцягі пераможаных нямецкіх армій ляглі і мне пад ногі”. Нарыс пра ўдзельніка Парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў 1945 годзе

Нас пакідае пакаленне, якое спазнала нягоды Вялікай Айчыннай вайны, але ў нашых сэрцах жыве памяць, жыве Перамога… Вайна не абмінула нікога, закранула кожнага, кожную сям’ю – увесь народ. Пра яе немагчыма гаварыць без болю ў сэрцы і без слёз на вачах, таму што вайна – гэта самае страшнае ў свеце, што можа здарыцца з чалавекам. На вялікі жаль, не абмінула...