Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Адзін за адным. Завяршылася літаратурная эстафета БДУ ў межах праекта “Чытаем па-беларуску” (+відэа)

Літаратурная эстафета БДУ, якую распачаў філалагічны факультэт, доўжылася з лістапада мінулага года. Апошняе відэа пабачылі ад ваеннага факультэта ў Міжнародны жаночы дзень. За ўвесь час 22 установы БДУ – факультэты, інстытуты, Фундаментальная бібліятэка – прадставілі 30 твораў беларускай літаратуры ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску». У рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom», які скончыцца  толькі ў маі, удзельнічаюць школьнікі 7–8...

Аб’явы

Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030, г. Мiнск, пр. Незалежнасці‚ 24, каб. 209, тэл. +375 17 327 55 71. БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі; класічнай...

У авангардзе Феміды. Пераможцы Беларускай юрыдычнай алімпіяды расказалі пра сакрэт поспеху

Пачатак вясны для ўсёй юрыдычнай супольнасці Беларусі і для юрыдычнага факультэта БДУ па традыцыі адзначаецца правядзеннем самага маштабнага спаборніцтва сярод студэнтаў прававых спецыяльнасцяў з усіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны. 2 сакавіка юрыдычны факультэт БДУ з гонарам адчыніў свае дзверы партнёрам, гасцям і ўдзельнікам вочных тураў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды– 2018, вядучым араганізатарам якога з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. За выхад...

Кар’ерны форум «Узаемадзеянне 3.0.» адбудзецца 3 красавіка ў БДУ

Кар’ерны форум “Узаемадзеянне 3.0.” пройдзе 3 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Усе дзеянні разгорнуцца на пляцоўках “Прэзідэнт-атэля” (вул. Кірава, 18). Пачатак у 10.00. Сёлета ў аснову канцэпцыі мерапрыемства пакладзена ідэя мадэлі “Універсітэта 3.0.”. Удасканаленне ўзаемадзеяння ВНУ з заказчыкамі кадраў, умацаванне сувязі адукацыі і прадпрыемстваў стануць ключавымі тэмамі працы трох секцый: “Студэнтам”, “Кампаніям” і “Каардынатарам падраздзяленняў БДУ”. “Асноўная задача “Кар’ернага форуму БДУ–2018” заключаецца ў гарманізацыі...

Нашы юбіляры

5 сакавіка Казакова Таццяна Пятроўна, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры 7 сакавіка Міхайлоўская Людміла Львоўна, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і  заходніх славян 7 сакавіка Васільева Алена Эдуардаўна, дацэнт кафедры тэарэтычнай і інстытуцыяналь­най эканомікі 7 сакавіка Копач Алег Ігаравіч, дацэнт кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі 12 сакавіка Дарожкін Мікалай Мікалаевіч, дацэнт кафедры фізікі цвёрдага цела 15 сакавіка Свірыдава Таццяна Віктараўна, дацэнт...

БДУ ў СМІ Беларусі

Кар’ерны форум «Узаемадзеянне 3.0» адкрыецца ў БДУ – БелТА, wuz.by, «Мінск-навіны» (16.03), zviazda.by (18.03), praca.by, spok.by (19.03), АНТ (20.03), радыё «Сталіца», 1 Нацыянальны канал Беларускага радыё (22.03). I Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па кітайскай мове прайшла ў БДУ – wuz.by (21.03), радыё «Сталіца», 1 Нацыянальны канал Беларускага радыё, edu.gov.by, zviazda.by, БелТА (22.03), 21.by (23.03), БТ-1, Беларусь-24 (26.03), БелТА (28.03). Навуковыя распрацоўкі...

Садавіна будзе на ўсіх аб’ектах харчавання БДУ

У рамках працы грамадскай камісіі па кантролі за якасцю харчавання БДУ былі абмеркаваны вынікі вывучэння меркавання студэнтаў па задаволенасці арганізацыяй харчавання і працай аб’ектаў харчавання (сталовыя, буфеты, кіёскі, кафетэрыі) РВУП «Камбінат грамадскага харчавання БДУ». На працягу студзеня–лютага 2018 года былі праведзены маніторынгі пасродкам: ан­лайн­апытанняў (інтэрнэт­-рэсурсы), анкетных апытанняў, уключанага і няўклю­чанага назіранняў, рэспандэнтамі якіх выступілі навучэнцы БДУ. Асноўныя крытэрыі ацэнкі: асартыментны...

З універсітэта – на працу. Студэнты вучацца будаваць кар’еру з нуля

Пошук першага месца працы для многіх маладых спецыялістаў – сапраўднае выпрабаванне. Выяў­ля­­­ец­ца няўменне правільна скласці рэзюмэ, прэзентаваць сябе і, вядома, адсутнасць досведу. Як з   сумам жартуюць выпускнікі, а дзе гэты досвед узяць, калі без яго на працу не бяруць. Знайсці вый­сце прапануе цэнтр кар’еры БДУ, які праводзіць для студэнтаў практыкум «Пошук працы», дзе кожны ахвотнік можа не толькі атрымаць неабходныя...

Артыстызм, прыгажосць, пяшчота. Універсітэт абраў “Каралеву Вясну БДУ–2018” (+відэа)

Універсітэцкі этап міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна БДУ–2018”, прайшоў 5 сакавіка. Больш за 50 студэнтак прыйшлі на кастынг, але магчымасць пазмагацца за карону і галоўны прыз атрымалі толькі 12 прэтэндэнтак: самыя артыстычныя, таленавітыя і адважныя. Падчас падрыхтоўкі ў раскладзе фіналістак не было вольнай хвілінкі: пастаянныя здымкі, майстар-класы, рэпетыцыі, падрыхтоўка да творчых выступленняў, дэфіле і шматлікае іншае,...

“Акадэмія камунікацыі” запрашае студэнтаў на занятак!

Адзінаццаты занятак адукацыйнага праекта “Акадэмія камунікацыі” адбудзецца 15 сакавіка (чацвер) у 18:00 у аўдыторыі 311 Інстытута журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9). Абмяркуем інструменты PR ў прасоўванні брэндаў высокай моды, разбяром выбітныя прыклады (Balmain, Dior, Balenciaga, Chanel) і вылучым складнікі поспеху ў модным бізнесе. Запрошаным госцем занятку стане кіраўнік арганізацыйнага камітэта Belarus Fashion Week, старшыня Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларуская палата моды” Яніна...

Цяпло сваіх рук падарылі студэнты БДУ ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

Напрыканцы зімы і ў першы тыдзень вясны мы святкуем два выдатныя святы: Дзень абаронцы Айчыны – свята сапраўдных абаронцаў Радзімы, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам; і 8 Сакавіка – свята вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, душэўнай мудрасці і ўвагі да жанчыны. У гэтыя святы не засталіся без увагі і нашы дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія працуюць ці...