Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Раўнапраўе, свабода творчасці і схільнасць да рызыкі. Вядомы вучоны-хімік Міхаіл Арцем’еў распавёў пра ролю навуковага кіраўніка і матывацыю маладых навукоўцаў

Міхаіл АРЦЕМ’ЕЎ, загадчык лабараторыі нанахіміі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ, доктар хімічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі – адзін     з вядучых навукоўцаў БДУ. Нядаўна яго артыкул быў надрукаваны ў прэстыжным часопісе Nature Nanotechnology, а сам ён выступіў з дакладам   на ІІ З’ездзе вучоных Беларусі. Рэдакцыя «Універсітэта» прапанавала Міхаілу Валянцінавічу выказаць на старонках газеты свае меркаванні наконт прыцягнення...

Больш за ўсё “Домрачавых” і “Б’ёрндаленаў” расце ў Мінску. Студэнты БДУ падтрымалі юных біятланістаў на спаборніцтвах “Снежны снайпер” (+вiдэа)

Самай яркай спартыўнай падзеяй гэтай зімы, безумоўна, сталі ХХІІІ Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане. Але не для ўсіх. У юных беларускіх біятланістаў прайшлі першыя спаборніцтвы. Ці варта казаць пра тое, што першыя сур’ёзныя спаборніцтвы па значнасці не саступаюць Алімпійскім гульням? 3–4 сакавіка РЦАП “Раўбічы” прымаў фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”. Амаль 170 юных...

Бесперапынная адукацыя як стыль жыцця. Анастасія Майсеня пасля Каледжу Еўропы імкнецца ў аспірантуру БДУ

Анастасія МАЙСЕНЯ, дыпламаваны юрыст, скончыла магістарскія праграмы ў БДУ і Каледжы Еўропы (Бельгія), валодае трыма замежнымі мовамі і не збіраецца спыняцца: у планах – паступленне ў аспірантуру БДУ. На сустрэчы з маладымі навукоўцамі ФМА яна распавяла пра досвед міжнароднага навучання і зносінаў. «Валодаць англійскай – не больш, чым норма» – Калі я атрымлівала вышэйшую адукацыю, для мяне, асабліва на першых...

Ад дыягностыкі навучэнцаў да тэсціравання кадраў БелАЭС

Навукова-метадычная ўстанова БДУ «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека» – адзіная ў краіне ўстанова, якая распрацоўвае тэарэтычныя асновы і прыкладныя псіхафізіялагічныя метады псіхалогіі працы і прафарыентацыі моладзі. Унікальнасць дыягнастычных методык цэнтра прывяла да запатрабаванасці яго паслуг у краіне. Пра актуальнасць даследаванняў установы РЦПЧ і іх асаблівасці распавёў дырэктар  Дзмітрый САГАЙДАК. Напрамкі і паслугі Мэтай дзейнасці ўстановы з’яў­ляецца правядзенне навуковай, метадычнай і ўкараняльнай працы,...

Праект «Сафія»: у кожнага ёсць шанец стварыць шчаслівую сям’ю!

На базе БДУ з 5 па 9 лютага прайшло экспрэс-навучанне па фарміраванні сямейных каштоўнасцяў і ўсвядомленага бацькоўства ў моладзі у межах рэспубліканскага праекта «Сафія». Праект рэалізуецца моладзевым крылом Беларускага саюза жанчын сумесна з нашым універсітэтам, а асновай для выяўлення праблематыкі паслужыла маштабнае сацыялагічнае даследаванне сямейных каштоўнасцяў сярод 1190 студэнтаў БДУ, Гродзенскага дзяржаў­нага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта...

Літаратурная вечарына “Ніткі душы — паэзія сэрца”: замежныя студэнты БДУ зладзілі літаратурны вечар ў кафэ “The LOFT”

21 лютага ў кафэ “The LOFT” адбыўся літаратурны вечар для замежных студэнтаў БДУ. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі савет зямляцтваў БДУ, упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ сумесна з Асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд“. Замежныя студэнты БДУ правялі вечар па-сяброўску, і можна было ў чарговы раз пераканацца, наколькі таленавітымі могуць быць навучэнцы з розных краін. Яны выдатна чыталі вершы на рускай...

72-гадовы выпуснік факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ІЖ Сямён Елізараў: “Я ж не па дыплом прыйшоў, а па веды…”

У гісторыі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі адбылася ўнікальная абарона дыпломнага праекта. З працай “Мужчынскі погляд на жаночую прозу ў сучаснай беларускай літаратуры” выступіў 72-гадовы слухач названага факультэта Сямён Елізараў. Гэта адзіны выпадак, калі выпускнік у такім ганаровым узросце абараніў праект па спецыяльнасці “Літаратурна-мастацкая творчасць”. Характэрна, што па першай адукацыі Сямён Елізараў з’яўляецца інжынерам-будаўніком. Навуковым кіраўніком выступіла дацэнт...

Студэнцкія арганізацыі павіншавалі БДУ з Днём абаронцаў Айчыны

У галоўным корпусе БДУ студэнцкія арганізацыі павіншавалі студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэту з Днём абаронцаў Айчыны. Святочная акцыя сабрала не толькі хлопцаў, якіх тут, на «мужчынскіх» спецыяльнасцях, шмат, але і дзяўчат! Прафкам студэнтаў БДУ падрыхтаваў некалькі інтэрактыўных зон. Дзяўчаты-майстрыхі навучылі хутка і прыгожа пашыць арыгінальны гальштук-матылёк. І калі хлопцы з цікавасцю назіралі за руплівымі рухамі іголкі, дзяўчаты беглі падпісаць паштоўку, каб...

“Наша беларускае слова – сонца, якое не закоціцца.” На філфаку БДУ зладзілі Тыдзень роднай мовы

Як вядома, 21 лютага адзначаецца міжнароднае свята роднай мовы. Менавіта таму ў гэты дзень распачаўся Тыдзень роднай мовы на філалагічным факультэце. Лагічнасць адзначэння гэтага свята ў яго сцянах падкрэсліў і дэкан факультэта Іван Роўда. Выступілі таксама і нашыя паважаныя госці: прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Сяргей Ходзін, дацэнт кафедры прыватных методык Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ...

Ёркшырскі тэр’ер замест аўчаркі? У БДУ завітала кіналагічная служба мытні «Мінск-2»

Універсітэт на 23 лютага зрабіў студэнтам адразу некалькі падарункаў. Адным з іх стала прэзентацыя працы кіналагічнай службы мытні «Мінск-2». І сур’ёзна, і весела: з аднаго боку, важная інфармацыя і відэа пра наркотыкі, з іншага – выступленні кінолагаў са сваімі чатырохногімі сябрамі. «Звычайна такія сустрэчы праходзілі для студэнтаў мытнай справы ФМА. Мы захапіліся працай кінолагаў з сабакамі і запрасілі іх і...

З пярсцёнкам не толькі ў ЗАГС, але і на Дзень роднай мовы

Зраніцы 21 лютага ў Інстытуце журналістыкі было вельмі ажыўлена. Адусюль гучала музыка, чуліся жарты, звонка разліваўся смех. Гэта вясёлыя дзяўчаты ў вышыванках сустракалі “насельнікаў” факультэта. “Абмяняю беларускае слоўка на абдымашкі”, — чыталася на вялікім плакаце, які прыгажуні трымалі над галавой. Акрамя шчырых усмешак і абаяльнасці дзяўчаты дарылі ранішнім наведвальнікам установы стужкі з нацыянальнымі ўзорамі, цытаты вядомых беларускіх дзеячаў, а таксама...