Приглашаем к диалогу: исследуем тематическое наполнение газеты “Унiверсiтэт”
Редакция газеты предлагает принять участие в опросе. Это исследование поможет повысить эффективность нашей работы.
Редакция газеты предлагает принять участие в опросе. Это исследование поможет повысить эффективность нашей работы.
Ужо ў красавіку студэнты даведаюцца пра сваё будучае месца працы. Каб адказаць на іх пытанні пра размеркаванне, студэнцкі прафкам 20 сакавіка арганізаваў сустрэчу выпускнікоў са спецыялістамі ўпраўлення кадраў і ўпраўлення прававой работы. Газета «Універсітэт» даведалася пра нюансы працэдуры. Размеркаванне заўсёды звязана з пошукам працадаўцы. БДУ прапануе студэнтам усіх курсаў выдатную магчымасць паказаць сябе і знайсці працу на інтэрнэтсэрвісе cv.bsu.by. Яго...
Упраўленне кадраў БДУ рэалізуе некалькі важных для нашага ўніверсітэта ініцыятыў, звязаных з удасканаленнем кампетэнцый супрацоўнікаў, а таксама працаўладкаваннем выпускнікоў. У гутарцы з начальнікам упраўлення Наталляй НЯПЕЎНАЙ мы пагаварылі пра праграму “Карпаратыўны ўніверсітэт”, працу з рэзервам, “чалавечы капітал”, праект “HR-універсітэт” і пра далейшыя мэты. – Наталля Томашаўна, як арганізуецца праца ўпраўлення кадраў? – Наша праца вядзецца ў двух кірунках. Адзін звязаны...
Яна ўжо пабывала на механіка-матычным, геаграфічным, фізічным і хімічным факультэтах (да канца тыдня). На чарзе – факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Выстава стала выдатным дадаткам да курса рэспубліканскага праекта «Сафіі», які распачаўся ў БДУ ў лютым гэтага года. Выстава «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» арганізавана Упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, АА «Беларускі саюз жанчын» і дэканатамі факультэтаў. Дзевяць стэндаў...
Валанцёры філфака БДУ арганізавалі першы дабрачынны stand-up-вечар БДУ 2 красавіка. Бралі ўдзел комікі, якіх часта можна ўбачыць на “адкрытых мікрафонах” Мінска. Уваход ажыццяўляўся па падарунках, якія перададуць ДУА “Чахоўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”, дзе пражывае больш за 50 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Са смеху і выдатнага настрою пачаўся працоўны тыдзень. Арганізатары мерапрыемства – добраахвотніцкая арганізацыя “С.Н.В.” філфака БДУ...
Другі «Кар’ерны форум» сабраў 3 красавіка ў «Прэзідэнт-атэлі» больш за тысячу студэнтаў і тры дзясяткі паспяховых кампаній, каб яны змаглі ўсталяваць трывалыя сувязі і знайсці найлепшы старт у прафесіі. Арганізавала вялікае кар’ерна-адукацыйнага мерапрыемства ўпраўленне кадраў БДУ. «Узаемадзеянне 3.0» – менавіта такі слоган у «Кар’ернага форума», што значыць узамадзеянне па сувязі «універсітэт-працадаўца-студэнт». Ён стаў працягам мадэлі «Універсітэта 3.0», якая прадугледжвае стварэнне...
Другакурсніца ІБМТ БДУ Ганна Мастыкіна стварыла праект для дапамогі стартапам і арганізавала студэнцкі хакатон GenZ. Газета “Універсітэт” сустрэлася з Ганнай і даведалася пра ідэю і мэты праекта. –Як прыйшла ідэя стварэння Startupteam? –Улетку 2017 года мне не сядзелася на месцы і я вырашыла падаць заяўку на стажыроўку ў кампанію Google. Але я не прайшла, таму што кампаніі патрэбныя мэтанакіраваныя людзі,...
Вялікая група прадстаўнікоў БДУ, у якую ўвайшлі намеснікі дэканаў факультэтаў, супрацоўнікаў УВРМ, прафсаюзныя актывісты і студэнты, наведала 19 сакавіка санаторый-прафілакторый БНТУ «Палітэхнік». Мэтай паездкі было азнаямленне з умовамі дадзенай установы і інфармаванне навучэнцаў нашага ўніверсітэта пра магчымасці аздараўлення. Па словах прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Івана Янушэвіча, моладзь не заўсёды ў свае юныя гады надае здароўю належную ўвагу....
Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія ўжо маюць стартап-праект на любой стадыі яго развіцця. Моладзевыя ідэі ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стартапы будуць падзелены на пяць катэгорый: “BizTech...
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: загадчыка кафедры сучаснага прыродазнаўства; дацэнтаЎ кафедр сучаснага прыродазнаўства; праектавання адукацыйных сістэм; інфармацыйных тэхналогій у адукацыі (2). Тэрмін конкурсу — адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220001, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15, аддзел кадраў, пакой 219, тэл. 200 91 07.
Ужо па традыцыі напярэдадні Міжнароднага дня тэатра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць фэст-праект “Тэатральны тыдзень у БДУ”. Убачыць найлепшыя пастаноўкі студэнцкіх тэатраў ВНУ можна было з 21 па 27 сакавіка. Арганізатарам “Тэатральнага тыдня” стала ўпраўленне па справах культуры БДУ. У знак удзячнасці ўсім, хто стварае і любіць гэта шматграннае мастацтва, 27 сакавіка святкуецца Міжнародны дзень тэатра. У сувязі з гэтым...